Читать книгу «Дзікія кошкі Барсума», Геннадий Петрович Авласенко

«Дзікія кошкі Барсума»

1468

Описание

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае... Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры... І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі... Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...



1 страница из 224
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Дзікія кошкі Барсума (fb2) файл не оценен - Дзікія кошкі Барсума 890K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Геннадий Петрович Авласенко


Генадзь Аўласенка

Дзікія кошкі Барсума


Фантастычны раман


ЗМЕСТ

Глава 1

Глава 2

Глава 3

Глава 4

Глава 5

Глава 6

Глава 7

Глава 8

Глава 9

Глава 10

Глава 11

Глава 12

Глава 1


- Калісьці я жыла ў палацы! – сказала раптам рабочая жонка фермера О’Ніла.

Сам фермер О’Ніл, грузны каржакаваты мужчына гадоў сарака, з тварам, на якім нават самы праніцальны псіхааналітык наўрад бы змог адшукаць хоць нейкі след інтэлекту, у гэты час снедаў. Пачуўшы словы жонкі, ён нават не раззлаваўся ў першы момант – злосць прыйшла потым – пакуль што ён здзівіўся ды й толькі...

- Што ты сказала? – прахрыпеў О’Ніл, кідаючы лыжку ў суп і цяжка, усім тулавам, паварочваючыся ў бок жонкі. – Паўтары, што ты сказала толькі што?!

Рабочыя жонкі не размаўляюць. Ніколі, ні пры якіх абставінах. Дакладней, яны, як разумныя, у нейкай меры, істоты, могуць адказваць на пытанні, яны з паўслова разумеюць усе загады і распараджэнні свайго мужа і заўсёды стараюцца выканаць іх, гэтыя загады, хутка і дакладна. Рабочыя жонкі могуць нават інфармаваць мужа аб усім, што здарылася ў гаспадарцы за час яго адсутнасці... і гэта ўсё, здаецца, што могуць рабочыя жонкі, калі справа ідзе не аб рабочых, а толькі аб разумовых іх здольнасцях.

Комментарии к книге «Дзікія кошкі Барсума», Геннадий Петрович Авласенко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!