Читать книгу «Вада ў рэшаце», Михаил Шахович


«Вада ў рэшаце»

838

Описание

Кароткія фельетонныя замалёўкі Міхася Шаховіча – гэта гумарыстычнае, часам саркастычнае апісанне таго, што убачана, заўважана, падгледжана і перадумана. «Вада ў рэшаце», як сама назва падказвае, зборнік гумарыстычна-сатырычных апавяданняў. Штодзённае жыццё, яго праблемы, часам зусім благія справы, з якіх родзяцца немалыя клопаты, простая людзкая плётка, забабонства і чалавечая зайздрасць ляглі ў аснову гэтай кніжкі. Пільны назіральнік Міхась Шаховіч, апісваючы пабачанае і пачутае, не дае ацэнак пераснажам, не асуджае, не павучае, пакідае гэтую прыемнасць/непрыемнасць чытачу.

1 страница из 37
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Вада ў рэшаце (fb2) файл не оценен - Вада ў рэшаце 153K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Шахович


Міхась Шаховіч

ВАДА Ў РЭШАЦЕ


ЧАРОЎНАЯ ЗНАХОДКА


— Хай будзе, у гаспадарцы прыдасца, — падняў з зямлі Іван і схаваў у кішэнь. Прывітаўся з суседкаю, якая корпалася ў агародчыку, і звярнуў на свой. панадворак.

А Матрону як бы дынамітам падарвала. Кінула матыку — і файт дахаты.

— Іван нешта знайшоў! Якраз насупраць нашай хаты! Матычу я трускаўкі ў агародчыку, а ён ідзе вуліцай. Ды раптам — гоп, схіліўся, і ў кішэнь. Я прысела за плотам і гляджу між штыхеціны. Ён то мяне не бачыў, а я яго — добра. Азірнуўся наўкол, ці нікога няма, і подбегам на панадворак ды пад хлявы схаваўся. Бачыш! I то тут, каля нас! — кіпела перад мужам. — Найхутчэй наша Чубатая яйка згубіла. От, прахвостніца, седала не трымаецца! То ў крапіве ў Гаўрылянкі знясецца, то пасярэдзіне вуліцы згубіць. Не выйсці мне, дурной, ды не паглядзець... Напэўна яйка, якраз у жмені змясцілася.

— А ты глядзі, мо, сабака нешта ноччу вывалак? Падла аблезлае! Усё паразцягвае! У іншых дзесьці і сабакі, як сабакі — усё на свой панадворак цягнуць. Хведараў, вунь, два мяшкі ў буду прынёс! Гіцлю псяюху адвязу, — усхадзіўся і муж.

А Гаўрылянка, у крапіве якой Матроніна курка неслася, таксама не лыкам шытая. Заліпала ля клуні свайго Гаўрылу і давай размахіваць рукамі:

— Іван знайшоў штосьці! I то пад самым нашым плотам! Выганяю я Кірылавых гусей, каб іх халера падушыла, вунь, цэлы панадворак запаскудзілі, аж бачу, ён пайшоў. I спатайка — цап, пад палу, ды, як падкошаны ў свае вароты. Глядзі каб чагосьці нашыя дзеці не вынеслі... Я табе ўжо колькі разоў паўтарала — здымі дзягу, урэж ім, каб на ўсё жыццё запамяталі! Ты не! Цяпер — маеш. Добра табе так!

Жонка Кірылы ў той час якраз па торф ішла. Пачула размову, ды ў шпіхер да свайго.

Комментарии к книге «Вада ў рэшаце», Михаил Шахович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!