«Сцэна (на белорусском языке)»

1507

Описание

2 страница из 4
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

У дзверы стукаюцца, яшчэ раз, але ўжо слабей, нiбы з апошняю просьбай - цi нiбы ўжо не спадзяюцца, цi ўжо супакоiлiся, цi страцiлi ўпэўненасць, цi ўсё, што хочаце яшчэ. Колькi секунд пазней чуваць цяжкiя крокi - яны пакрысе аддаляюцца па доўгiм калiдоры.

Чалавек зноў паварочвае галаву да чырвоных фiранак, направа. Свiшча праз зубы некалькi нот - вiдаць, урывак нейкай музычнае фразы - сумнай народнай мелодыi або песнi, - але скажона, перарывiста, цяжка пазнаць.

Потым яшчэ хвiлiну сядзiць нерухома i моўчкi. I нарэшце апускае вочы на твор.

Галава нахiляецца. Спiна горбiцца. Спiнка крэсла - чатырохкутная рамка: абапал дзве вертыкальныя рэйкi, мiж iмi - у цэнтры - суцэльны драўляны квадрат. I зноў чуваць свiст, колькi нотак з прыпеўкi, яшчэ цiшэй, яшчэ болей разрознена.

Раптам чалавек падымае галаву - да дзвярэй, i застывае, шыя напружаная. Сядзiць так некалькi доўгiх секунд - нiбыта пiльнуе. У зале, аднак, не чуваць нi гуку.

Чалавек асцярожна ўстае, адсоўвае крэсла - каб не шоргнула, каб не стукнула аб падлогу, - i бязгучна iдзе да аксамiтных фiранак. Адхiнае крыху адзiн край - той, што справа, блiжэй да залы, i глядзiць вонкi - на дзверы (налева). Цяпер было б можна ўбачыць увесь яго профiль, злева, але ён схаваны чырвонай тканiнай, якую рука адвяла да шчакi. Затое на стале - вiдны аркушы белай паперы.

Iх даволi многа, часткова яны налазяць адзiн на адзiн. Куточкi нiжнiх бязладна высоўваюцца ва ўсе бакi, яны спiсаны акуратным почыркам, радкi шчыльныя. Верхнi аркуш - адзiны, якi вiдаць цалкам, - спiсаны толькi да палавiны; сказ абрываецца на сярэдзiне радка, за апошнiм словам - нiякага знака прыпынку.

Правей ад гэтага аркуша - край другога, нiжняга: вельмi выцягнуты трохкутнiк, аснова - каля двух сантыметраў, вострая вяршыня накiравана да задняй часткi стала - туды, дзе слоўнiкi.

Комментарии к книге «Сцэна (на белорусском языке)», Ален Роб-Грийе

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства