Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 (fb2) - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 (Васіль Быкаў (зборы)) 2157K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Василь Быков
Васіль Быкаў
Поўны збор твораў
Том 1
Аповесьці, апавяданні, прыпавесьці
Аповесьці
Афганец
Апошнія тры ці чатыры начы, ушчэнт пасварыўшыся з жонкай, Ступак начаваў у гаражы. Зрэшты, і дняваў таксама, бо цьвёрда вырашыў не вяртацца на свой пяты паверх сілікатнай хрушчоўкі. Калі так ужо сталася, што ён там нялюбы і ненавісны, што паявіўся лепшы, дык хай жонка падавіцца той кватэрай ды нацешыцца новым жаніхом; для законнага мужыка шляху туды няма. Усё ж ён чалавек з гонарам і прасіцца ня будзе. Тым болей, што ўсё ягонае жыцьцё, падобна, пайшло на скрут, чаго ўжо бедаваць па кватэры?
Комментарии к книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1», Василь Быков
Всего 0 комментариев