«Пераломны ўзрост»

102

Описание

отсутствует

1 страница из 28
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Іван НАВУМЕНКА

ПЕРАЛОМНЫ ЎЗРОСТ

Пека быў добры хлопец. У гэтым я пераканаўся, як толькі мы пазнаёміліся. Ён першы падышоў да мяне і прывітаўся, хоць гэта належала зрабіць мне, як гаспадару хаты. Справа ў тым, што Пека прыехаў да нас кватараваць. Прыехаў з горада ў наша ціхае мястэчка, якое ў той памятны год стала раённым цэнтрам. Я трошкі баяўся гарадскіх, трошкі іх недалюбліваў і, можа, таму ў дзень прыезду Пекі паставіўся да яго не зусім прыхільна.

Магчыма, была і другая прычына, чаму мне не адразу ўдалося разгледзець у асобе Пекі поўнага свайго аднадумца. З кузава паўтаратонкі, што спынілася каля нашай хаты, саскочыла маладая жанчына велічэзнага росту. Такіх высокіх жанчын я яшчэ не бачыў ніколі. У нашым мястэчку такіх не было. Таму я на першым часе ўсю сваю ўвагу накіраваў на гэтую высокую, якая цяпер ужо лічылася нашай кватаранткай.

З кузава злезлі яшчэ двое — тоўсты мужчына і хлапец маіх год. Але я на іх не глядзеў. Я дапамагаў зносіць рэчы ў другі пакой нашай хаты, якую мае бацькі аддалі пад кватэру прыезджым, і сачыў толькі за высокай тонкай кватаранткай. Яна з непрывычкі стукнулася галавой аб верхнюю дошку каліткі і пасля ўжо ўсе астатнія разы згіналася дугой, калі хадзіла ад машыны ў хату.

Рэчы мы пазносілі, і новыя гаспадары, зачыніўшыся, пачалі іх расстаўляць і ўладкоўваць. Іх кватэра адразу стала лепшай, чым наша. На двор яны выходзілі праз пярэдні пакой, які застаўся нам, і цяпер усё жыццё нашай сям’і было навідавоку. Мне стала крыху сумна ад гэтага, і каб развеяць маркотныя думкі, я выйшаў на вуліцу. Я не прыходзіў дамоў да самага вечара. А вечарам у нас якраз і адбылося знаёмства з Пекам. Пека, мабыць, чакаў мяне. Ён сядзеў на лавачцы і чырыў дубцом па зямлі.

— Добры дзень, — сказаў ён. — Мяне завуць Пека. Давай дружыць.

— Пека? — здзівіўся я. — Хіба ёсць такое імя?

— Ну, па-звычайнаму Пятро. Гэта мяне так Рашэль называе.

— Якая Рашэль? Твая маці?

— Мацеры ў мяне няма, — сумна прамовіў Пека.— І бацька памёр таксама. Рашэль — сястра...

Комментарии к книге «Пераломны ўзрост», Иван Яковлевич Науменко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!