Читать книгу «Над ціхаю Віццю», Иван Яковлевич Науменко

«Над ціхаю Віццю»

0

Описание

отсутствует

1 страница из 15
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Юрка ехаў на рачулку Віць, на балотную гідраметстанцыю, куды яго накіравалі працаваць пасля заканчэння тэхнікума. Ён злез з пасажырскага поезда ў Бабінавічах, і толькі паспеў паставіць куфэрак на платформу, як паравоз свіснуў і вагоны паплылі далей. Дарогі да Віці Юрка не ведаў.

На лавачцы каля станцыйнага памяшкання сядзела тры дзяўчыны. Яны лушчылі гарбузікі і, не хаваючы сваёй цікаўнасці, ва ўсе вочы разглядалі хлапца.

Юрка вагаўся — ісці да дзяўчат ён не адважваўся. Але паратунку не было, трэба было ў каго-небудзь спытаць пра дарогу.

Хлопец выцер хустачкай узмакрэлы твар і падышоў да дзяўчат. Бялявенькая, што сядзела з самага краю, хіхікнула і адвярнулася за спіну суседкі.

— Сціхні, Люська, не люблю. — Люсіна суседка злёгку штурхнула дзяўчыну. Яна, відаць, была старэйшая і сур’ёзна паглядала на Юрку.

— Ад вадакачкі трубы да Віці пракладзены, — тлумачыла яна. — Таму да самай рэчкі насып ідзе, ён ляжнёўкай называецца. Толькі цяпер ваду не пампуюць...

— Не пампуюць? — перапытаў хлопец.

— Вадакачка ж не працуе цяпер. Да вайны тут завод быў, цягнікоў многа станавілася. Угнаенні тут выраблялі.

— Апеціты,— уставіла Люська і засмяялася.

— Ды не крыўляйся ты. Не апатыты, а фасфарыты...

Юрка пайшоў. Ляжнёўка з двух бакоў была абсаджана дрэвамі, і хлопец ішоў па ёй, як па калідоры. Праз колькі часу зялёная сцяна скончылася, і насып быў пракладзены проста па лесе. Над просекай разгалістымі шатамі навісалі грабы і бярозы. Патыхала настоеным водырам прэлага лісця і сырой лясной зямлі.

Юрка ўжо колькі разоў перакладаў куфэрак з правай рукі ў левую, а канца ляжнёўцы ўсё не было.

Нарэшце лес скончыўся, і ляжнёўка пайшла сенажаццю. Адсюль хлопец убачыў і метэаралагічную станцыю. Яна была амаль ля самай рэчкі. Домік станцыі быў драўляны і высокі, нібы двухпавярховы.

Комментарии к книге «Над ціхаю Віццю», Иван Яковлевич Науменко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!