Читать книгу «Летнія прыгоды ў сучасным духу», Алесь Александрович Жук

«Летнія прыгоды ў сучасным духу»

504

Описание

отсутствует



1 страница из 10
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Летнія прыгоды ў сучасным духу (fb2) файл не оценен - Летнія прыгоды ў сучасным духу 159K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алесь Александрович Жук


Алесь Жук

Летнія прыгоды ў сучасным духу

Апавяданне

Анюта прачнулася ад сонечнага промня, які лёг на вочы, прытушаны жоўтай штапельнай фіранкай. Здалося, што нехта ходзіць пад вокнамі, а яна спіць раскрыўшыся. Баковачку, у якой спала Анюта, адгарадзілі некалі маці. Яна хварэла, у яе моцна і часта балела галава. Бацька сам з негабляваных дошак зрабіў перагародку. Анюта тады доўга прасіла ў яго грошай на шпалеры — абклеіць з сярэдзіны, каб не глядзець маці на голыя дошкі. Цяпер, калі прыязджае дадому, Анюта жыве ў гэтай баковачцы. Бацька не раскідаў перагародку: у яго спыняюцца на кватэру выкладчыкі ці кіраўнікі, калі прыязджаюць на работу ў калгас студэнты ці рабочыя. Анюце гэтая баковачка — адзіны дарагі куток у роднай хаце, куды яна не любіла прыязджаць і не прыехала б і сёлета, каб не прыхварэла не ў пару — калі сама раз’язджаліся студэнцкія атрады. Тры апошнія леты яна ездзіла з будаўнічымі атрадамі, а таму грошай мела і на адзежу, і на тое, каб жыць прыстойна. Анюта пацягнулася, прыслухалася, як тупала басанож на кухні цётка. Незамужняя, яна дажывала свой век пры маладзейшым браце.

Спяшаць не было куды, наперадзе доўгі i вольны дзень. Цяпер тыя, хто прыязджае летам дадому, на работу ў калгас не бегае. Ды i сам бацька i цётка пасля таго, як атрымалі пенсію, на калгасную работу не ходзяць.

Анюта памкнулася ўстаць, але пачула, як у хату ўвайшоў бацька.

— Сядзь мо, блінец памаж, — паклікала цётка.

— Чорцяга, i так забавіўся… Ты прайдзі, збі на пустках палын, каб было дзе траву раскідаць, як прывязу.

— Хто яе ў тым балотцы схопіць?

Комментарии к книге «Летнія прыгоды ў сучасным духу», Алесь Александрович Жук

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!