Читать книгу «Вам знаёмае», Лукаш Калюга

«Вам знаёмае»

653

Описание

отсутствует



1 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Вам знаёмае (fb2) файл не оценен - Вам знаёмае 15K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Лукаш Калюга


Лукаш Калюга

Вам знаёмае

Не тое, што ў аднаго пiсьменнiка…

Прыйшоў Адаму з вёскi лiст, i не было ў iм нiводнае сiнтаксiчнае памылкi. Але неставала дзвюх косак i адно шматкроп'е было недарэчы. I ў краiне суцэльнай пiсьменнасцi ўжо нельга цытаваць такога лiста — давядзецца пераказваць.

Хвалiўся Васiль — Адамаў найлепшы дружака, — што гэтымi днямi была вечарынка ў iх. Да белае ранiцы гулялi. Развiднiвала ўжо, як яны разыходзiлiся.

Шкадаваў Васiль, што Адама не было пры гэтым. Была з таварышкаю, што недзе там у вас, у Менску — пiсаў — на цукерачнай фабрыцы працуе, i тая дзяўчына з Журавiч. Ды якраз у гэтым месцы i было тое Васiлёва непатрэбнае шматкроп'е. Выйшла ў яго, нераўнуючы, як у тых лiрыкаў, якiм правапiс не пiсан. А ўсё, каб лепш даняць, каб крануць за жывое.

Аднаго разу — гады тры, як было гэта, — прыязджала тая жураўская дзяўчына да цёткi ў iх вёску з кудзеляю. Вечары са два пасядзеў тады Адам у яе каля праснiцы, нейкую старасвецкую польку стаптаў быў з ёю.

Ды што там значылi тыя два вечары! Марна ўсё гэта было. Не бавiлася жураўская дзяўчына ў Паташнi. Неўзабаве прыехаў бацька ды забраў яе з гасцей дадому. Так яно i сцерлася. А пачыналася ўжо…

Пазалетась — даўно ўсё гэта было. Нават iмя тае дзяўчыны цяпер Адам не помнiць, а ведаў жа. У твар не пазнаў бы, каб стрэць давялося. Пяты нумар лямпа была тады ў Януковых, дый тую яшчэ ўкручвалi — шкадавалi, што лiшняе газы гарыць, дык нельга было прыгледзецца.

Ужо трэцi месяц, як калгас пусцiў Адама ў Менск у заработкi. Рабiў ён сталярку ў клiнiчным гарадку. Там i жыў — у новым доме з зялёным дахам на трэцiм паверсе.

Комментарии к книге «Вам знаёмае», Лукаш Калюга

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!