Націснуць "энтэр" (fb2) - Націснуць "энтэр" 26K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Валерий Николаевич Гапеев
Валерый Гапееў
Націснуць "энтэр"
Лістападаўскі пятнічны вечар — які час можа абяцаць больш спакою, няспешнай работы за камп'ютарам, цішыні? Жонка не нагадвае пра гадзіннік, не ўздыхае, калі бачыць, што пасля васьмі гадзін я гатую сабе кубак кавы — заўтра выхадны, можна пасядзець да позняга. Адзінае, што я не вельмі люблю ў такія вечары, — тэлефанаванні. Заўсёды напружваюць: у гэтых званках прадбачыш пагрозу заўтрашняму дню, а значыць, і сённяшняму вечару.
Была якраз пятніца, апошні тыдзень лістапада, калі золкая сырасць вуліцы робіць цёплы і сухі пакой невыказна ўтульным і родным. Мінула гадзіны дзве, як вярнуўся з працы, жонка сама прыгатавала мне кавы. Вольны час, калі займаешся тым, што табе любасна, ляціць ластаўкай, ужо блізка да поўначы… І тут — званок на хатні тэлефон.
— Цябе, — жонка са здзіўленнем на твары прынесла мне трубку. — Нейкі мужчына, выбачаецца вельмі…
Напружаны, усхваляваны голас я не пазнаў адразу, давялося суразмоўцу называцца.
— Гэта я, Аркадзь. Помніш?
— Помню, — і сапраўды ўспомніў я: у мяне быў толькі адзін знаёмы з такім нячастым для майго асяродку імем.
Комментарии к книге «Націснуць "энтэр"», Валерий Николаевич Гапеев
Всего 0 комментариев