Мур (fb2) - Мур (пер. Змитер Колас) (Літаратурная скарбонка) 658K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Жан-Поль Сартр
Жан Поль Сартр
Мур
Мур
Нас заштурхнулi ў вялiкi белы пакой, i я адразу замiргаў ад яркага святла, якое ўдарыла ў вочы. Потым я ўбачыў стол i за iм - чатырох тыпаў у цывiльным, якiя разглядалi паперы. У дальнiм куце гуртам таўклiся iншыя вязнi, мы прайшлi праз увесь пакой i сталi побач. Многiх я ведаў, iншыя былi, напэўна, замежнiкi. Двое, што стаялi блiжэй да мяне, былi вельмi падобныя: абодва бялявыя i круглагаловыя - мусiць, французы. Меншы ўвесь час падцягваў нагавiцы: вiдаць, нерваваўся.
Працэдура цягнулася амаль тры гадзiны; я зусiм ачмурэў, у галаве не было нiякае думкi, але ў пакоi было цёпла, i ўвогуле мне гэта падабалася: за апошнiя суткi мы добра пападрыжалi на холадзе. Наглядчыкi аднаго за адным падводзiлi арыштаваных да стала. Чацвёра ў цывiльным пыталiся ў iх iмя i прафесiю. Найчасцей яны гэтым i абмяжоўвалiся, але зрэдку сяму-таму задавалi яшчэ адно нейкае пытанне, накшталт: "Прымаў удзел у сабатажы паставак узбраенняў?" Альбо: "Дзе быў дзевятага ранiцай i чым займаўся?" Адказаў яны не слухалi, прынамсi, такi ў iх быў выгляд: пэўны час яны моўчкi глядзелi некуды перад сабой i потым пачыналi пiсаць. У Тома яны спыталi, цi праўда, што ён быў у Iнтэрнацыянальнай брыгадзе; адмаўляцца не мела сэнсу - пры арышце ў яго знайшлi дакументы ў куртцы. У Хуана яны нiчога не запыталiся, але калi ён назваў сваё iмя, доўга нешта пiсалi.
- Гэта мой брат Хасэ - анархiст, - сказаў Хуан. - Але ж вы ведаеце, яго тут цяпер няма. А я - беспартыйны, я нiколi не займаўся палiтыкай.
Яны не адказалi. Хуан сказаў зноў:
- Я нiчога не зрабiў. Я не хачу плацiць за iншых.
Комментарии к книге «Мур», Жан-Поль Сартр
Всего 0 комментариев