Читать книгу «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара», Людмила Ивановна Рублевская


«Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара»

28

Описание

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…

1 страница из 206
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Людміла Рублеўская

АВАНТУРЫ ВЫРВІЧА З БАНДЫ ЧОРНАГА ДОКТАРА

Раман прыгодніцкі і фантасмагарычны

Кнніга пятая

Алрымліваць у лоб агрызкам яблыка крыўдна.

Асабліва калі яго шпурнула ў цябе не гуллівая дзявочая ручка, а выпацканая атрамантам рука аднакурсніка.

Зрэшты, вакол самага ўпартага студыёзуса Віленскай акадэміі Аляксандра Лёдніка па мянушцы «Ланцэлот», што застыў слупам пасярод галерэі ўніверсітэцкага дворыка, валялася смецця, як пасля шляхецкай пагулянкі. Арэхавае шкарлупінне, папяровыя камякі, ды што там яшчэ студыёзусы намацалі ў сваіх бяздонных, як Тураў калодзеж, кішэнях. Сёй-той, спяшаючыся ў аўдыторыю, яшчэ і штурхаў даўгалыгага юнака з дзюбатым носам і цёмнымі вачыма. Але той, упарта падціскаючы вусны, вяртаўся на месца, нібы навязаны на нябачны ланцуг.

Урэшце штурханіну ў галерэі заўважыў пахмуры выкладчык граматыкі пан Садоўскі па мянушцы Бабрышча. Ён злосна ашчэрыў жаўтаватыя, як у бабра, зубы:

— Аляксандр Лёднік, зноў вылучыўся? Чаму не ідзеш на лекцыю?

— А ён не можа! — здзекліва адказаў хтось. — Ён дэкляраваў, што з месца не скранецца!

— Пакуль чароўная панна… сястра Петрака Бадонаса, яго не прабачыць за нягжэчныя паводзіны! — са смехам удакладніў яшчэ адзін падшыванец.

— Якая панна? Што за штукарствы? — бледны твар Бабрышчы набыў колер кармазіну.

Паколькі віноўнік тлуму захоўваў ганарыстае маўчанне, гісторыю агучылі добраахвотнікі. Было так…

Да Петрака Бадонаса, які ў святых акадэмічных мурах другі год біўся шырокім ілбом аб сцяну навук юрыдычных, прыехала радзіна. Бацька, пан Бадонас, падстолій Крэцінгенскі, з сужонкай і дачкой, абедзве масластыя ды кашчавыя. Радавітыя госці пасля месы ва ўніверсітэцкім саборы Святых Янаў былі ўрачыста праведзеныя ў кабінет да рэктара. А пан Алесь Лёднік той жа галерэяй нёс слоік з нейкай паддоследнай жыўнасцю.

Высакародныя дамы не павінны сузіраць усялякую гідкасць. Вунь аднойчы блазан расейскай імператрыцы Лізаветы Пятроўны па прозвішчы Аксакаў прыпёр ёй ва ўласнай шапцы вожыка: пацешыць, падлабуніцца. Ды венцаносная асоба так пералякалася, што блазна зараз жа адправілі ў катавальню: замах на імператрыцу!

А ў Лёдніка ў слоіку плёхалася рапуха.

Тлустая, як нябожчык кароль Аўгуст Сас, брунатна-зялёная, як згнілая конская скура, пухірчатая, нібы глеба пякельная.

Комментарии к книге «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара», Людмила Ивановна Рублевская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства