Рух (fb2) - Рух 1021K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч
РУХ
.
…
© Пашкевіч А., 2015
© ПУП «Кнігазбор», 2015
…
Яго ведаюць усе. Прынамсі — чулі ці сустракаліся. Калі і не з прозвішчам, дык з тым, што яно пачало азначаць у свядомасці грамадства ХХ і ХХІ стагоддзяў: ДЫЗЕЛЬ
І ні тыя стагоддзі, ні грамадства без яго ўжо існаваць не могуць, хоць і не памятаюць. Аднак штодня чуюць і сустракаюцца…
Падчас з’яўлення гэтай аповесці пра лёсы вынаходнікаў і нафтамагнатаў узнікала яскравае жаданне: з таго, што было, ёсць і будзе, выпісаць рэальнасць, якой, магчыма, і не было, але якая… нараджаецца ва ўяве чытача ці хаця б самога аўтара. Але ж ён — звычайны чалавек, які, здараецца, нават і сябе можа не ведаць. А што казаць пра рэальна дзейсных сто гадоў таму персанажаў?
Вось і давялося, усведамляючы творчы грэх біяграфічнай выдумкі ды абыходзячы цянёты калядакументальнай прозы, змяняць некаторым героям імёны ці літары ў прозвішчах, пераўвасабляючы іх у двайнікі-цені.
І, спадзяюся, яны не будуць мець на тое крыўды. Ну хоць бы — лепшыя з іх…
Аўтар
I
У шкле вакон кавярні «Vіkón» астывала парыжскае сонца.
— Тут не занята? — спытаў цыбаты наведнік.
— Не, калі ласка, — мужчына ў сінім швэдары машынальна кіўнуў галавой і перагарнуў старонку тоўстай кнігі.
Але чытаць расхацелася, і ён увомірг агледзеў суседа ў спакойным шэрым гарнітуры, затым свае пазногці — і прыхінуўся да спінкі фатэля.
Комментарии к книге «Рух», Алесь Пашкевич
Всего 0 комментариев