Яблычак (fb2) - Яблычак [Jabłuszko - be] (пер. Віктар Шукеловіч) (Менская трылогія (Trylogia złodziejska - be) - 1) 779K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Михайлович Песецкий
Сяргей Пясецкі
ЯБЛЫЧАК
Менская трылогія.
Кніга першая
.
.
Хто з вас без граху, хай першы кіне ў яе камень.
Евангелле паводле Яна, 8:7
.
УСТУП АЎТАРА
У рамане «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» я апісаў жыццё кантрабандыстаў. У маіх творах «Пяты этап» і «Багам ночы роўныя» паказаная праца шпіёнаў на тэрыторыі Расеі. У трылогіі «Яблычак», «Гляну я ў акно…», «Ніхто дабром не дасць збаўлення…» я знаёмлю са светам прафесійных злачынцаў. Каб мяне правільна зразумелі — а гэтага я раней не зведаў, — цяпер я даю кароткі ўступ.
Гэтыя тры раманы, зрэшты, як і папярэднія, не маюць у сабе амаральнасці. Некалі я падрабязней напішу пра гэта. Можа, некаторыя людзі захочуць назваць іх «злачыннай акадэміяй». Я ў сваю чаргу назваў бы іх «акадэміяй барацьбы са злачынствамі і злодзеямі», дзе выкладаецца іхняе жыццё, звычаі, філасофія, законы, «этыка» і метады працы… Прафесійныя злодзеі ведаюць пра «фраераў» усё. «Фраеры» пра іх — вельмі мала. Злачынцам мае кнігі не патрэбныя. Псіхолагі і крыміналісты даведаюцца з іх шмат.
«Яблычак», «Гляну я ў акно…», «Ніхто дабром не дасць збаўлення…» — гэта шосты, сёмы і восьмы раман у маім творчым здабытку. Другі раман, «Жыццё раззброенага чалавека», і чацвёрты, пад назвай «Дарога пад мур», я доўга яшчэ не апублікую з «эгаістычных» прычынаў.
Комментарии к книге «Яблычак», Сергей Михайлович Песецкий
Всего 0 комментариев