Читать книгу «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара», Людмила Ивановна Рублевская

«Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара»

540

Описание

отсутствует



1 страница из 224
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара (fb2) файл не оценен - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара [журнальный вариант] 823K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Людмила Ивановна Рублевская


Людміла РУБЛЕЎСКАЯ


АВАНТУРЫ ВЫРВІЧА З БАНДЫ ЧОРНАГА ДОКТАРА


Раман прыгодніцкі і фантасмагарычны


Пралог


Алрымліваць у лоб агрызкам яблыка крыўдна.

Асабліва калі яго шпурнула ў цябе не гуллівая дзявочая ручка, а выпацканая атрамантам рука аднакурсніка.

Зрэшты, вакол самага ўпартага студыёзуса Віленскай акадэміі Аляксандра Лёдніка па мянушцы «Ланцэлот», што застыў слупам пасярод галерэі ўніверсітэцкага дворыка, валялася смецця, як пасля шляхецкай пагулянкі. Арэхавае шкарлупінне, папяровыя камякі, ды што там яшчэ студыёзусы намацалі ў сваіх бяздонных, як Тураў калодзеж, кішэнях. Сёй-той, спяшаючыся ў аўдыторыю, яшчэ і штурхаў даўгалыгага юнака з дзюбатым носам і цёмнымі вачыма. Але той, упарта падціскаючы вусны, вяртаўся на месца, нібы навяза­ны на нябачны ланцуг.

Урэшце штурханіну ў галерэі заўважыў пахмуры выкладчык граматыкі пан Садоўскі па мянушцы Бабрышча. Ён злосна ашчэрыў жаўтаватыя, як у бабра, зубы:

— Аляксандр Лёднік, зноў вылучыўся? Чаму не ідзеш на лекцыю?

— А ён не можа! — здзекліва адказаў хтось. — Ён дэкляраваў, што з месца не скранецца!

— Пакуль чароўная панна... сястра Петрака Бадонаса, яго не прабачыць за нягжэчныя паводзіны! — са смехам удакладніў яшчэ адзін падшыванец.

Комментарии к книге «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара», Людмила Ивановна Рублевская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства