Жыцьцё раззброенага чалавека (fb2) - Жыцьцё раззброенага чалавека (пер. Руслан Яўгеньевіч Равяка) 1275K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Михайлович Песецкий
Сяргей Пясецкі
ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА
.
.
Раман «Жыцьцё раззброенага чалавека» быў напісаны Сяргеем Пясецкім яшчэ ў вязьніцы Сьв. Крыжа на поўдні Польшчы, дзе ў той час палякі трымалі самых небясьпечных злачынцаў. Паводле ўспамінаў пісьменьніка, гэты раман ён зьбіраўся выдаць першым і лічыў яго больш вартым за «Каханка Вялікай Мядзьведзіцы». Пясецкаму хацелася паказаць жыхарам тагачаснай Польшчы ўсю сваю крыўду, калі пасьля дэмабілізацыі былых жаўнераў, якія абаранілі краіну, проста выкідалі на вуліцу як непатрэбныя рэчы.
Аднак міжваенная польская цэнзура магла не прапусьціць гэты раман, таму Пясецкі спачатку перадаў з турмы ў друк рукапіс больш нэўтральнага «Каханка…», а раман «Жыцьцё раззброенага чалавека» мусіў быць надрукаваны ў 1939 г., ужо пасьля вызваленьня аўтара. Аднак гэтаму перашкодзіла вайна.
Пясецкі перахоўваў рукапіс на працягу ўсёй вайны, аднак большая частка яго згубілася, калі па вайне аўтар перабраўся ў Італію, а пасьля ў Англію. Толькі ў 1957 г. удалося аднавіць раман, а пасьля выдаць яго.
Дзеяньні раману адлюстроўваюць усю бядоту і раскошу жыцьця міжваенных Вільні, Ліды, Баранавічаў і іншых гарадоў. Чытач пабачыць вільготныя сутарэньні, падпольныя порнастудыі, зладзейскія прытоны і шыкоўныя гатэлі з элітнымі прастытуткамі ў Заходняй Беларусі.
Комментарии к книге «Жыцьцё раззброенага чалавека», Сергей Михайлович Песецкий
Всего 0 комментариев