• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Багам ночы роўныя»

2509

Описание

Ласкава прашу шаноўнае ГПУ не ламаць сабе галавы, спрабуючы расшыфраваць згаданыя ў аповесьці прозьвішчы і факты. Гэта нічога ня дасьць. У мяне досыць спрыту (у чым я вас даўней шматкроць пераконваў), каб ня толькі добра сьцерці за сабой сьляды, але і пакінуць фальшывыя. Было б шкада, калі б вы дайшлі па іх да славутых нібыта здраднікаў СССР, нават калі гэта будуць агенты вашага цудоўнага ГПУ. Аўтар

1 страница из 75
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Багам ночы роўныя (fb2) файл не оценен - Багам ночы роўныя [Bogom nocy równi - be] (пер. Алесь Пяткевiч) (Пяты этап - 2) 1732K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Михайлович Песецкий


Сяргей Пясецкі

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

.

.

Незнаёмай мне, няўрымсьлівай Аннамары Лесэр — як даніну магутнасьці яе духу — прысьвячаю гэтую аповесьць[1]

.

.

«Абрыдла ўважаць быдла за нябыдла».

Норвід


«Lasciate ogni speranza voi ch’entrate».[2]

Dante


«Прамовіць граніт, не прамовяць людзі».

Ян Каспровіч, «Зь нізінаў».

.

.

«А good spy is of necessity a brave and valuable fellow».[3]

.

СПРАВАЗДАЧА АГЕНТА ВЫВЕДКІ

Берасьце, 18 красавіка 1923 г.

Начальніку ўправы № 6

2-га аддзелу Генэральнага штабу

агента 13-б

Справаздача

5 красавіка 1923 г. пасьля паступленьня на выведную службу я атрымаў наступнае — пробнае — заданьне:

1. Перайсьці мяжу на ўчастку 29-га памежнага батальёну да 10 красавіка г. г.

2. Празь Менск даехаць да Бабруйску.

3. У Бабруйску дасьледаваць стан крэпасьці і казармаў.

4. Даведацца, якія вайсковыя фармаваньні дысьлякаваныя ў Бабруйску: нумары палкоў, прозьвішчы афіцэраў.

5. Настроі салдатаў. Вышкаленьне. Узбраеньне. Матэрыяльнае забесьпячэньне. (Па меры магчымасьці падмацаваць сабраныя зьвесткі дакумэнтамі).

6. Вярнуцца праз адвольны адцінак мяжы да 15 красавіка г. г.

На выкананьне спробнага заданьня мне быў дадзены 10-дзённы тэрмін і наступныя матэрыяльныя сродкі:

........................................................................................

9 красавіка г. г. а 22-й гадзіне я перайшоў мяжу на адцінку 29-га памежнага батальёну, паміж памежнымі слупамі 607–608, насупраць вёскі Дукаты. Выйшаў на наспу разабранага чыгуначнага шляху і, ідучы ўздоўж яго, накіраваўся на ўсход.

У Менск прыйшоў 10 красавіка г. г.

У Бабруйск прыехаў 11 красавіка г. г. Адразу скіраваўся ў штаб 8-ай пяхотнай дывізіі. Увайсьці ўнутро ня мог, бо трэба было ўзяць пропуск у камэндатуры, а ў мяне не было добрых дакумэнтаў. Тады пайшоў да крэпасьці.

Крэпасьць цалкам занядбаная. Казармы ўсё больш руйнуюцца. Некаторыя будынкі ў менш-больш добрым стане занятыя вайскоўцамі. Іншыя стаяць бяз шыбаў і дзьвярэй.

У Бабруйску дысьлякуецца 8-ая пяхотная дывізія, якая належыць да 5-га корпусу (Магілёў). У склад 8-й пяхотнай дывізіі ўваходзяць тры пяхотныя палкі і кавалерыйскі полк. Нумары пп: 21, 22, 23. Полк 23 цяпер разьмешчаны ў Рагачове. Штаб і камэндатура 8-й ПД знаходзяцца ня ў крэпасьці, а ў цэнтры места, каля будынку тэатру.

З асабістых размоваў з салдатамі, з падслуханых размоваў і з уласных назіраньняў я зрабіў наступныя высновы што да пяці пунктаў заданьня:

1. Настроі салдатаў пэсымістычныя. Вайсковую службу ўважаюць за непазьбежнае зло. Да ўладаў і начальства ня маюць ані прыхільнасьці, ані даверу. Насупраць, адчуваецца зьнеахвочанасьць і крытыцызм. «Палітычныя» пытаньні салдатам ужо абрыдлі. Палітрукоў высьмейваюць і ненавідзяць. Салдаты абыякавыя да ўсяго. Я не заўважыў гэтак уласьцівых маладым салдатам жартаў і грубых досьціпаў. Яны панурыя, злыя, раздражнёныя. Мяркую, што гэта вынікае ня столькі зь зьнеахвочанасьці да вайсковай службы, колькі з агульнай прыгнечанасьці грамадзянаў Саветаў і з клопату пра роспачны лёс пакінутых сем’яў.

2. Што тычыцца вывучкі салдатаў, то лічу яе цалкам нездавальняючай. Інструктары ставяцца да службы легкадумна, а салдаты ўспрымаюць практыкаваньні як жаданьне ім дакучыць. Вайсковай дысцыпліны (у добрым значэньні гэтага слова) няма. Не відаць салдацкай бадзёрасьці, спрыту, добрай выпраўкі. Нават сяржанты выглядаюць як толькі што пераапранутыя ў вайсковыя мундзіры цывільныя. Ходзяць расхрыстаныя, млявыя, заспаныя.

3. Салдаты ўзброеныя старымі расейскімі вінтоўкамі. Я заўважыў, што пра зброю яны ня дбаюць. Бачыў шмат заржавелых карабінаў. Рамяні пераважна з тканіны… Дасьледаваць стан мабілізацыйных рэзэрваў дзеля нястачы часу ня змог.

4. На харчаваньне салдаты ня скардзяцца. Я нават заўважыў, што яны задаволеныя. Калі ўлічыць голад у вёсках і гарадох, дык гэта зразумела. Салдаты атрымліваюць штомесяц 7 рублёў заробку; афіцэры ад 60 рублёў і больш. Салдацкая ўніформа не аднолькавая — нават у адной роце. Некаторыя маюць прыстойныя мундзіры і боты, іншыя ходзяць у зношаных.

На другі дзень побыту ў Бабруйску мне ўдалося завесьці знаёмства з адным сяржантам, які служыць у штабе 8-й ПД. Даведаўшыся, што ён паходзіць з Растова-на-Доне, я зрабіў выгляд, што я яго зямляк і пазнаёміўся зь ім бліжэй. Запрасіў яго на самагонку, а пасьля, калі ён падпіў, прызнаўся яму: маўляў, я — член арганізацыі «Воля народу», якая змагаецца за зьмену ладу і ўсталяваньне сапраўднай свабоды. Ён цалкам мне паверыў, і нават папрасіў прыняць яго ў арганізацыю. Я зрабіў наступнае: даў яму трохі грошай і загадаў зрабіць падрабязны сьпіс афіцэраў 8-й ПД, бо арганізацыя хоча знайсьці сярод іх прыхільнікаў. Ён сказаў, што ахвотна гэта зробіць у штабе. Я сказаў, каб ён пазначыў крыжыкамі прозьвішчы афіцэраў, незадаволеных уладамі. Празь дзень Н. прынёс мне два загады штабу 8-й ПД, шэсьць загадаў камандзіра 21-га ПП і поўны сьпіс афіцэраў. Мяне зьдзівіла, што ён пазначыў крыжыкамі больш за 80 % афіцэраў. Аднак Н. пераконваў мяне, што гэта насамрэч «незадаволеныя». Празь дзень я разьвітаўся з Н., паабяцаўшы неўзабаве зь ім спаткацца. Н. уручыў мне ліст да земляка ў Менску, які служыць у 10-м ПП 4-ай Смаленскай дывізіі. Н. прасіў, каб я і яго прыняў у «Волю народу». З гэтага ліста я не скарыстаўся, бо маё заданьне не ўключала гарнізону г. Менску. Зрэшты, на далейшае пашырэньне шэрагаў «Волі народу» мне не хапіла грошай. Ад Н. я атрымаў таксама два чыстыя блянкі пасьведчаньняў, выдадзеных штабам 8-й ПД. Адзін я выкарыстаў.

На зваротным шляху, на вакзале ў Бярэзіне, я даведаўся, што там знаходзіцца камполк Грываў. Я ўбачыў, што ён гаворыць зь нейкім краскомам вышэйшага рангу. Наблізіўшыся да іх і ўдаючы, што чытаю «Красную Звезду», я падслухаў частку размовы. Я мяркую, што яна вельмі важная, і перадаю яе тут, наколькі памятаю:

ГРЫВАЎ: Рэарганізацыя Чырвонай арміі ў дадзены момант немагчымая.

КРАСКОМ: Я дакладна гэта ведаю. Праект ужо распрацаваны, але яго трымаюць у таямніцы.

ГРЫВАЎ: А чыя ідэя? Мусіць, главверха?

КРАСКОМ: Так, Каменева.

ГРЫВАЎ: Найгоршае, калі такія тэарэтыкі ад Маркса і Каўцкага ўлазяць у вайсковыя справы. Трэба спачатку ўзмацніць армію, паставіць на ногі, добра забясьпечыць, а не наводзіць хаос. Але я ў гэта ня вэру. Чарговая качка!

КРАСКОМ: Нічога падобнага. Абсалютна пэўная рэч. Зрэшты, скажу вам пад сакрэтам: я пра гэта ведаю ад Аляксея Міхайлавіча Якуца.

ГРЫВАЎ: Ага! Гэта сакратар паязной канцылярыі Лёвы.

КРАСКОМ: Менавіта. Але гэта таямніца.

ГРЫВАЎ: Што ж гэта за таямніца, калі ўжо і мы ведаем?

КРАСКОМ: Мы ведаем, а апроч нас у 5-м корпусе ніхто ня ведае.

ГРЫВАЎ: А калі гэта можа пачацца?

КРАСКОМ: Мяркую, не раней за пачатак наступнага году.

Далей я ня мог падслухваць, бо баяўся зьвярнуць на сябе іхную ўвагу.

Чатырнаццатага красавіка я вярнуўся ў Менск і вечарам вырушыў зь места да мяжы. Перайшоў яе на адцінку Кучкуноў толькі 16 красавіка., бо ня ведаў мясьцінаў і заблукаў. На памежжы мяне абстралялі, але я здолеў уцячы.

Комментарии к книге «Багам ночы роўныя», Сергей Михайлович Песецкий

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства