Читать книгу «Па другі бок ценю», Владимир Борисович Можиловский

«Па другі бок ценю»

1139

Описание

Гістарычная аповесць верне чытача ў далёкае XVI ст. У вербную нядзелю Конрад Валенрод з крыжакамі напаў на Ваўкавыск, хаця “з даўніх часоў у хрысціян існуе звычай: у святочныя дні, звязаныя з Хрыстом і Багародзіцай, ваенныя дзеянні не распачынаць, і парушэнне гэтага звычаю лічыцца святатацтвам і патрабуе суровага пакарання”. Конрад ператвараецца ў прывід, які нясе смерць. Ратнік з войска Стэфана Баторыя выпраўляецца “вызваліць спакутаваную душу”.



1 страница из 14
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Па другі бок ценю (fb2) файл не оценен - Па другі бок ценю 47K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Борисович Можиловский



Уладзімір МАЖЫЛОЎСКІ

ПА ДРУГІ БОК ЦЕНЮ

Аповесць

1

Цёмная ноч шчыльнай покрыўкай ахінула наваколле. Абрысы дрэў і кустоўя паступова гублялі сваю форму і павольна, быццам не згаджаючыся, знікалі ў цемры, што асядала на зямлю. Лёгкі туман, які яшчэ нядаўна няўпэўнена курэў у забалочаных нізінках, падняўся вышэй і асцярожна папоўз па нешырокай лясной дарозе.

Навокал было ціха, пуста і дзіка, і ад гэтых цішыні і пустаты патыхала нейкай жудасцю. Нават неба занепакоілася, нібы не верыла спакою, што панаваў на зямлі, і апусцілася ніжэй да яе. А праз нейкі час, каб лепш агледзецца, запаліла ў сваёй вышыні тысячы зорак-ліхтарыкаў. У іхнім нежывым святле ажылі клубы туману. Заварушыліся, здавалася, пераўтварыліся ў агромністую галодную пачвару, якая нервова шукала здабычу сярод гэтага забалочанага лесу. Жудасць расплывалася паўсюль. Яна ўжо адчувалася не толькі ў вусцішнай цішыні лесу: ёю напаўнялася зямля, яна зыходзіла з кожнай роснай травінкі, з кожнага нерухомага лісточка, куста, дрэва.

Неўзабаве яна запанавала паўсюль і адчуваць яе жывой істоце было невыносна цяжка, таму дзіўна, што тут, па дарозе, на магутным чорным кані ехаў коннік.

Ён ехаў нетаропка і збоку магло падацца, што і вершнік, і яго конь пераадолелі немалы шлях, моцна стаміліся і зараз толькі і шукаюць прыдатнае месца для адпачынку.

Але коннік і не думаў спыняцца, ён ехаў далей, нават не ехаў, а, здавалася, плыў разам са сваім канём над вузкай дарогай. Ні тупат капытоў, ні ляскат зброі, ні конскае фырканне не парушалі цішыню і гэтым яшчэ больш узмацнялі пачуццё асуджанасці і страху.

Комментарии к книге «Па другі бок ценю», Владимир Борисович Можиловский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства