Раскіданае гняздо крывіцкай славы (fb2) - Раскіданае гняздо крывіцкай славы 440K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Анатолий Иванович Бутевич
Анатоль Бутэвіч
РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО КРЫВІЦКАЙ СЛАВЫ
Незвычайная вандроўка па Крэўскіх мурах
Частка І
ЗА ЗАМКАВЫМІ МУРАМІ
БУСЛЫ НАД КРЭВАМ
Што мне пекны Парыж, Рым прыгожы і слынны,
Што швейцарскія горы, старыя Афіны.
Што мне Вена, што мне Лондан туманны…
Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы.
В. Дунін-Марцінкевіч.
Маё першае вочнае знаёмства з гэтым гняздом крывіцкай славы, як ні дзіўна, адбылося толькі на пачатку новага стагоддзя і нават новага тысячагоддзя. Пазнавата, вядома. Але ад гэтага не стала менш значнай мая захопленсць ім, як не паменела ягоных загадак, не прыцьмілася ягоная слава (хіба толькі няўмольны час не пашкадаваў велічы ягоных сцен і вежаў), наадварот, яшчэ больш дайшла да свядомасці людзей ягоная значнасць і каштоўнасць – самога замка, тых падзей, што некалі тут адбываліся, бліжэйшвм стаў лёс тых людзей, што жыццё сваё знітавалі з гэтым магутным і гордым тварэннем рук чалавечых.
Крэўскі замак...
Прамовіш гэтыя словы, і адразу адчуваеш подых гісторыі, нібыта на ўласныя вочы бачыш шыкоўныя балі вялікалітоўскай знаці, як бы на свае вушы чуеш гучныя размовы вялікіх князёў літоўскіх і іхніх замежных гасцей, а з сырых і цёмных падзямелляў ледзь чутна праз тоўшчу сцен і гадоў даносяцца енкі і стогны тых, хто кінуты ў замкавыя лёхі, каб жыццём сваім заплаціць за непаслушэнства гаспадару тутэйшаму.
Комментарии к книге «Раскіданае гняздо крывіцкай славы», Анатолий Иванович Бутевич
Всего 0 комментариев