• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Адвечны покліч Радзімы»

2050

Описание

Дарагі дружа! Не стамляйся шукаць ісціну. Стомлены чалавек не адужае дарогу жыцця. А веды дадаюць дужасці, сілы, мудрасці. Так заўсёды лічылі нашы продкі. І нястомна імкнуліся да святла ісціны і праўды. Таму на ўсім гістарычным шляху пакідалі свае памятныя адзнакі, свае апазнавальныя знакі. І дагэтуль яны ўяўляюцца яркапраменнымі маячкамі, што пазначаюць шлях з мінулага ў будучае, яднаюць дзень учарашні з днём сённяшнім. Гэтаксама яднаюць нашу гісторыю з сучаснасцю выдатныя помнікі архітэктуры, духоўныя здабыткі продкаў, унітаваныя ў агульнаеўрапейскі кантэкст беларускія з’явы і падзеі, выдатныя постаці рупліўцаў-папярэднікаў. Пасеяная імі ніўка сёння шчодра каласіцца умалотным ураджаем. Разгарні кнігу і ты пераканаешся ў справядлівасці гэтага. Цягам пяці стагоддзяў узвышае людскі дух цудатворны Мінскі абраз Божай Маці. Прамудрасцю Боскай асвятляе беларускі шлях Полацкая Сафійка. Згублены ў часе крыж Льва Сапегі праменіцца не толькі святасцю, а і душэўнай шчырасцю і шчодрасцю яго стваральніка і фундатара. Дагэтуль уражвае праніклівай мудрасцю і...

1 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

ПОЛАЦКІ САФІЙСКІ САБОР


Велічнай белакрылай чайкай лунае над  рачнымі хвалямі, купаецца ў іх, глядзіцца, як у люстэрка, Полацкі Сафійскі сабор. Здаецца, знарок выпырхнуў на дамінуючы пагорак, каб сваім святым блаславеннем атуляць беларускую зямлю. Каб адусюль бачыцца спаконвечным сімвалам мудрасці і шчырасці нашых продкаў, поклічным арыенцірам на шляху да  духоўнасці і самапавагі.

А яшчэ высока ўзнесла Сафійка галаву дзеля таго, каб перагуквацца са сваімі адзінавернымі сёстрамі – Сафіяй Кіеўскай і Сафіяй Наўгародскай. Так, відаць, задумана было творцамі гэтых перлін архітэктурнай дасканаласці, каб тры славянскія народы мелі адзін духоўны накірунак, каб не збочылі ў невядомасць, не зніклі, не растварыліся ў сусвеце. Але было і суперніцтва – за сваю самаіснасць, за велічнасць кожнай зямлі, за права быць самастойным і дужым княствам, якое можа не толькі фізічна абараняць сябе, але духоўна загартоўвае свой народ.

Мо лёсу было так заўгодна, што першая згадка пра Сафійскі сабор звязана з Еўфрасінняй Полацкай, якая стала патронкай зямлі беларускай. У Жыціі прападобнай можна знайсці словы пра беларускую Сафійку. Мяркуецца, што храм створаны ў другой палове ХІ стагоддзя. У той час князем Полацкай зямлі быў Усяслаў Брачыславіч – адзін з самых славутых і знакамітых яе ўладароў, які стаў і героем “Слова пра паход Ігаравы”.

Магутны Рагвалод – заснавальнік полацкай княскай дынастыі, быў прадзедам Усяслава. Знаная далёка за межамі  беларускай зямлі Рагнеда – ягоная прабабка. У летапісах засведчана легенда, нібыта Усяслаў нарадзіўся ў сарочцы, таму ў жыцці яму ва ўсім было спрыянне. Ён набыў неверагодна шырокую ваенную славу, стаў вядомы многімі карыснымі дзеямі дзеля дабра княства. Народ назваў яго Чарадзеем, або Ваўкалакам.

У сярэдзіне ХІ стагоддзя Усяслаў загадаў узнесці  над рачным люстэркам храм, які быў бы не менш велічны за Кіеўскі і Наўгародскі, а заадно сведчыў бы пра незалежнасць Полацкай дзяржавы і магутнасць самога князя. Храм Святой Сафіі ў Кіеве ўзвялі пры Яраславе Мудрым, які з’яўляўся сынам полацкай Рагнеды, унукам полацкага Рагвалода, дзядзькам Брачыслава Полацкага – бацькі Усяслава.

Усяслаў не толькі прыгожую Сафійку пакінуў на памяць пра сябе, але і даказаў сваё верхавенства над вялікай колькасцю славянскіх зямель. Нават далёкая чарнаморская Тмутаракань падпарадкоўвалася Полацкаму княству. Аўтар “Слова пра паход Ігаравы” засведчыў значнасць створанага Усяславам, згадаўшы Сафійскі сабор: “Тому в Полотске позвониша заутренюю рано у Святыя Софеи в колоколы: а он в Кыеве звон слыша”.

Відавочна, правобразам для стварэння Полацкай Сафійкі, як і для  Кіеўскай і Наўгародскай, стала Сафія Канстанцінопальская. Полацкі храм удала ўвабраў галоўныя іхнія адметнасці – гарманічнае спалучэнне архітэктурнай выразнасці і велічы. Але ён меў і асаблівасці, звязаныя з умелым выкарыстаннем мясцовых прыродных умоў, з полацкай архітэктурнай школай. Натуральныя камяні ў ягонай аснове нагадваюць, што сабор вырастае непасрэдна з роднай зямлі, змацаваны яе жыццядайнымі сокамі. На адным з іх нават захаваліся імёны муляраў: Давыд, Таўма, Мікула, Капес.

Сваёй саборнасцю святая Сафія, якую называлі  Прамудрасцю Божай і ў гонар якой ўзводзілі храмы, імпанавала Усяславу Чарадзею, бо для яго саборнасць мела  важнейшае значэнне. У Прытчах Саламонавых пра тое сказана: “Не премудрость ли взывает? И не разум ли возвышает голос свой? Она становится на возвышенных местах, при дороге, на распутиях; она взывает у ворот при входе в город, при входе в двери: «к вам, люди, взываю я, и к сынам человеческим голос мой! Научитесь, неразумные, благоразумию, и глупые – разуму… Примите учение мое… потому что  мудрость лучше жемчуга, и ничто из желаемого не сравнится с нею”.

У гэтых словах ключ да разумення памкненняў Усяслава, ягонага жадання ўзвысіць Полацкую зямлю праз збудаванне Сафійскага сабора. Як сонца сваім дабрадзейным святлом і цяплом сагравае зямлю і дае ёй жыццё, так купалы Сафійкі нагадвалі сонейка, якое паўстае з-за гарызонта цемры і неразумення, каб моцай ісціны сваёй дужасць веры ўзвысіць і ўмацаваць чалавека, асвятліўшы яго фізічнае жыццё духоўным высакародствам.

Цягам доўгай гісторыі Сафійскі сабор мяняў сваё прызначэнне ў адпаведнасці са зменай рэлігійных  накірункаў. “Святая Софаа каменна, о седма версех” не здолела захаваць свае золатагаловыя купалы, ранейшы архітэктурны воблік. Перанесла шмат перастварэнняў. Апошняя архітэктурная перабудова адбылася ў 1738 – 1750 гадах. Сёння храм дэманструе сваю першасную веліч толькі праз апсіды, фундаменты, рэшткі сцен у лёхах, што беражліва захоўваюцца з таго летапіснага часу.

І мо нездарма спачывае побач з велічнай Сафійкай не менш знаxная гістарычная памятка – адзін з Барысавых камянёў, які ў народзе назвалі Барыс-Хлебнік. Як  своеасаблівы сімвал-напамінак пра сувязь часоў і  падзей, пра  імкненне нашых продкаў не толькі да хлеба надзённага, але і хлеба духоўнага.

Побач з Полацкім Сафійскім саборам варта прымружыць вочы, каб прымроіць летапіснага Усяслава Чарадзея, пачуць звон ягонага пераможнага мяча. Да сэрца дойдуць прарочыя словы Сафіі – Прамудрасці Божай. Разам з велічнай і легкакрылай Сафійкай можна ўзляцець у паднябессе -- да вышынь духу і духоўнасці, якія спавядалі нашы далёкія продкі і як самае найдарагое багацце перадалі нам: каб помнілі, каб аберагалі, каб верылі і шанавалі як самы галоўны запавет і сэнс жыцця.

РАДЗІВІЛЫ


Сёння радзівілаўскі Нясвіж -- ціхі і разважны гарадок. Аж не верыцца, што зусім нядаўна ён быў беларускім Парыжам, цэнтрам вірлівага культурнага і палітычнага жыцця Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Пыхлівым магнатам імпанавала, што пра іх казалі: кароль каралём у Варшаве, а ў Нясвіжы – Радзівіл. Палітычная ўлада Радзівілаў падмацоўвалася ваеннай і эканамічнай магутнасцю, культурнай выкшталцонасцю. Усё адно да аднаго годна клалася ў чароўны куфэрак здабыткаў, упляталася ў агульны сувой знатнасці роду. Што ж да паходжання прозвішча Радзівілаў, то адзінага меркавання на гэты конт  не існуе. Адны даводзяць, што нехта з іх радзіў Гедыміну, дзе і як заснаваць Вільню, за што і быў уганараваны знакамітым на дзве дзяржавы польскім прозвішчам. Іншыя выводзяць яго з літоўскіх каранёў.

У 1512 годзе Ганна з Кішкаў у якасці пасагу прынясла Нясвіж Янушу Радзівілу Барадачу -- маршалку гаспадарскаму, сябру польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка. Януш збудаваў тут крэпасць, горад абкружыў земляным валам. Мікалай Радзівіл Сіротка, які здзейсніў паломніцтва ў Святую зямлю, наведаў Італію і “захварэў” там на італьянскія манеры, у 1583 годзе запрасіў у Нясвіж знакамітага архітэктара Яна Марыю Бернардоні. Пачалося будаўніцтва велічнага мураванага замка-палаца, а непадалёку ад яго першага на нашай зямлі барочнага шэдэўра -- езуіцкага касцёла з пазнейшымі непаўторнымі размалёўкамі на біблейскія тэмы.

Дарэчы, Радзівілам шанцавала на трапныя мянушкі, якія замацаваліся так трывала, што многіх уладароў замка інакш і не называлі, як Мікалай Стары, Юрый Геркулес, Мікалай Руды, Мікалай Чорны, Мікалай Сіротка, Крыштоф Пярун, Міхал Казімір Рыбанька, Пане Каханку.

Сваім набыткам і скарбам князі таксама любілі даваць экзатычныя назвы. Згадайма хоць 12 вялікіх і дагледжаных залаў замка: Мармуровая, Залатая, Блакітная, Каралеўская з партрэтамі польскіх каралёў, Гетманская з выявамі польскіх і літоўскіх гетманаў, Сенатарская, Пасольская і г.д. У Альбе, што непадалёк ад Нясвіжа, знаходзіліся летні палац “Суцяшэнне”, дом для асабліва набожных вернікаў “Пустэльніцтва”.

Некалі лічылася, што Нясвіжскі замак быў першым па сваіх ваяўнічых магчымасцях у Вялікім княстве Літоўскім. А шмат хто з ягоных гаспадароў праславіўся выдатнымі вайсковымі здольнасцямі, смела і адчайна абараняў свае землі. У радзівілаўскім Нясвіжы знаходзіліся магутныя гарматы ХVІ стагоддзя,  якія трапілі пасля ў многія гарады Еўропы. Гэтыя даўнія помнікі ліцейнага рамяства з адмысловымі ўпрыгожаннямі Радзівілы назвалі гучна і мудрагеліста: Сава, Саламандра, Гідра, Кракадзіл, Цэрбер, Цырцэя, Папугай.

Першымі ў Вялікім княстве Літоўскім па сваіх багаццях таксама былі Радзівілы. Каля дваццаці тысяч унікальных тамоў, у тым ліку старадрукаў і рукапісных кніг, налічвала Нясвіжская бібліятэка. У грунтоўным архіве захоўваліся каштоўныя дакументы з гісторыі Вялікага княства і Польшчы.

Густоўна падабраныя зборы партрэтаў, абразоў, скульптуры, калекцыі саксонскага фарфору, зброі, вырабы мануфактур, палацавыя каміны, размалёўкі, інкруставаная мэбля, скураныя і палатняныя шпалеры, пазалочаны шкляны посуд і шмат што іншае ўпрыгожвала замак, мусіла сведчыць пра магутнасць і значнасць Радзівілаўскага роду. Радзівілы стварылі балетную і музычную школы, драматычны і балетны тэатры, прыдворны аркестр, кадэцкую акадэмію. З імі звязаны выраб знакамітых Слуцкіх паясоў, дзейнасць Смаргонскай мядзведжай акадэміі, друкарняў у Бярэсці і Нясвіжы.

Комментарии к книге «Адвечны покліч Радзімы», Анатолий Иванович Бутевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства