СВЕТЛАНА ОКРУЖНАЯ
ВСЁ ПРОЖИТЬ - И ЧТОБЫ СЕРДЦЕ НЕ РАЗБИЛОСЬ
Предисловие
Вот уже сколько лет я иду к своему зрителю, чтобы бросить на плаху сцены свои терзания и скорбь, свой восторг и блаженство. И всякий раз чувствую великую ответственность перед каждым вошедшим в зрительный зал. Актер не существует без зрителя, и только тогда он счастлив, когда происходит единение и наших душ, и сердец - у нас, на сцене, и у вас, в зале.
Моя дорога была не из легких, много шипов пришлось преодолеть, но я старалась с честью пройти ее. У меня было два пути - или погибнуть, чего хотелось многим, или выстоять и доказать, что я состоялась как актриса, как личность, как человек. Любое обвинение, любое унижение рождало у меня не только чувство протеста, но и мечту, новое желание что-то делать. Интриги, зависть - как много они несут с собой разрушений! Театр должен быть одним организмом, одним коллективом, соцветием единого целого. Кто-то любит, кто-то завидует, но нельзя показывать недобрые чувства. Человек - создание хрупкое, тонкое, ранимое, и всякое может случиться. Доброта, пусть даже видимая, лучше змеиного шепота за спиной.
В театре каждый человек должен просто найти свою нишу и не посягать на место другого. Ведь свое - оно всегда спокойно, но людям этого мало или не понять. Никто ни у кого не должен стоять поперек дороги. У каждого свой путь, своя судьба. Некоторым кажется, что у меня получается все очень легко, но за этой легкостью стоит тяжелый каждодневный труд. Я многим пожертвовала ради театра. Иначе ничего хорошего не произошло бы. Всю жизнь для меня работа была самым большим удовольствием.
За мое упрямство, за характер, за некоторые достижения, как мне кажется, я дорого платила. Знаю, что такое месть, зависть, отчуждение, одиночество. Но какие бы муки и страдания ни преследовали нас, миссия актера - пробуждать человека к жизни, дарить веру в непобедимость добра и света.
Я благодарна сцене, которая не единожды, испепеляя меня, возрождала к жизни. Спасибо дорогим друзьям, спасибо всем добрым людям, которые в трудные минуты не дали упасть, помогли выстоять. Благодарю всех, кому был не безразличен мой творческий путь, кому были не безразличны мои творческие искания на сцене. Особую благодарность выражаю всем, кто вдохновил меня на написание этой книги и помог ее создать - Б.И. Бурьяну, А.П. Волкову, Л.А. Крескияну, A.M. Подлипскому, Т.А. Абакумовской.
Эта книга объединила нас в одну семью. В моей копилке мало фильмов, мало снятых на пленку спектаклей, но мои потомки будут судить обо мне по написанному вами, по вашему воображению и фотографиям…
Спасибо всем, кто поддержал нас и помог воплотить нашу идею в жизнь.
Выражаю глубочайшую благодарность:
Генеральному спонсору издания председателю Постоянной комиссии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь по международным делам и национальной безопасности, писателю Николаю Ивановичу Чергинцу;
парламентариям - председателю правления ОАО «Сберегательный банк «Беларусбанк», председателю Белорусского Союза женщин Надежде Андреевне Ермаковой; председателю правления коллективного предприятия «Агрокомбинат «Снов» Минской области Михаилу Александровичу Карчмиту; директору ОАО «Дятловский сыродельный завод» Гродненской области Станиславу Викторовичу Жульпо; руководителю отделения ОАО «БелПромстройбанк» (г. Барановичи) Марии Александровне Золотухиной; Генеральному директору ОАО «Ковры Бреста» Сергею Харитоновичу Федоруку.
А также благодарю всех моих коллег по Парламенту за помощь и поддержку.
Барыс Бур'ян
У ЗІХАТЛІВЫМ СВЯТЛЕ ПАМЯЦІ
Я не ведаю Цябе, Чытач, што вось зараз разгарнуў тую кніжку. Хто Ты - тэатрал, які зусім невыпадкова, даведаўшыся, што тут гераіняй выступае знаёмая Табе актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа Святлана Акружная, звярнуў увагу на тутэйшыя старонкі, альбо выпадковы наведвальнік спектакляў трупы коласаўцаў, які чуў, што так-так, ёсць такая артыстка - Акружная Святлана? А можа, наогул аматар у вольную хвіліну пагартаць якое небудзь ілюстраванае фотаздымкамі выданне, які даўно не бываў у тэатры? Хто б Ты ні быў, я папрашу Цябе не адкладаць убок кніжку «Все прожить - и чтобы сердце не разбилось» пасля прачытання якіх двух-трох абзацаў тэксту. Ды тое, відаць, Табе, кім бы Ты ні быў, будзе зрабіць цяжка. Бо кніжка гэтая незвычайная.
Хтосьці скажа: што ж тут незвычайнага - аповяд пра творчыя і жыццёвыя прыгоды… памкненні… пошукі… і пакуты, што звычайна спадарожнічаюць сапраўднаму артысту ў ягоных будзённых занятках і ў святочныя дні майстэрскіх перамог і адкрыццяў. Так яно так, але варта помніць, што не кожны прафесійны артыст можа падумаць пра самога сябе і тым больш абвясціць уголас: маўляў, сцэна - гэта мой лёс.
I што са мной ні здаралася б у прыватным жыцці, абавязкова ўплятаецца ў сцэнічныя вобразы, якія мне даводзіцца ляпіць з самога сябе - са сваіх нерваў, свайго цела, свайго светаадчування. Са сваіх слёз!.. Але, калі гаворка закранае асобу Святланы Акружной, без слёз не абысціся. Вось яна сама пачне ўспамінаць урокі па майстэрству акцёра, якія даваў ёй на студэнцкай лаве слынны маэстра Дзмітрый Арлоў, і на яе вочы набягае сляза. Сляза ўдзячнасці. Сляза радасці ўзаемаразумення Вучыцеля і Вучаніцы, якое спрыяла творчаму станаўленню маладой Актрысы.
Я пішу гэтае слова з вялікай літары. Бо яна, Святлана Акружная, сапраўды з рэдкіх майстэрскіх натур, што не выбіраюць для сябе жыццёвы шлях, а выходзяць на яго паводле закліку… паводле духоўнай патрэбы… паводле прызвання свайго. Так наканавана, і Яна нязмушана і натуральна рыхтуе сябе да артыстычнай кар’еры. Ёй, мабыць, здаецца, быццам яна толькі марыць стаць актрысай, як тое ўласціва многім дзяўчынкам, яе равесніцам. На самой жа справе Яна, завучваючы байку і рэпеціруючы празаічны эцюд, выконвае нейкі таямнічы загад з Неба. Загад, які зыходзіць з таго, што табе дадзена прыродай… з твайго таленту… Божая іскра душы тваёй, здатная выбухамі па-тэатральнаму маляўнічых бенгальскіх агнёў асвятляць чужое жыццё, чужы лёс, чужую душу. Ды так, што тое «чужое», што належыць сцэнічнаму характару, тае ролі, якую напісаў драматург і выконваць якую даручае табе рэжысура, робіцца арганічна тваім на ўвесь час сцэнічнай дзеі. Асабіста тваім.
На старонках гэтай кніжкі ёсць бліскучыя доказы таго, што так і працуе ў тэатры Святлана Акружная. I паказана, як, якім чынам тое - прысвоена паводле ролі - перажыванне гераіні яна робіць арганічна сваім. Уласным. Прынамсі, той, хто бачыў актрысу ў лепшых ролях яе рэпертуара, чытаючы кнігу, лепш спасцігне красу гэтага таленту. Таленту пры-сва-ен-ня актрысай драматургічнага тэксту да тае ступені, што гледачу здаецца, нібы і ствараліся тыя ролі менавіта для яе, Святланы Акружной - ад вясковай дзяўчынкі Анюткі ва «Уладзе цемры» Льва Талстога да слыннай легендарнай гістарычнай Жанны д’Арк у драме Ж. Ануя. Так адбываецца і тады, калі яна бярэцца за ролю ў п’есе нашага сучасніка (А. Макаёнка, Л. Ляонава, А. Вампілава) і калі паглыбляецца ў свет класічных вобразаў паводле твораў Ф. Дастаеўскага, А. Чэхава, Э. Ажэшкі…
Я ведаю многіх тэатралаў, якіх вабіў і вабіць, так бы мовіць, сам тон актрысы Акружной у шматгалоссі трупы коласаўцаў. Нота шчырай сцэнічнай жаноцкасці чутная і чыстая ў яе значным творчым даробку. Прыцягвае яна да сябе і самых дасведчаных, як кажуць, выпрабаваных знаўцаў тэатра, і моладзь, якая толькі далучаецца да хараства сцэнічнага мастацтва наогул. Ён, глядач, адчувае па манеры выканання ролі і абвостраную цікавасць актрысы да духоўнага свету асобы, і яе цягу да псіхалагізму ў даследаванні матываў таго альбо іншага ўчынку гераіні, і артыстычнае імкненне спасцігнуць самыя патаемныя імпульсы жаночых паводзін.
I пра гэта - тая кніжка, што вы цяпер разгарнулі.
Не мною заўважана, а здавён вядома, што ўзвышаецца над узроўнем добрасумленнага рамесніцкага акцёрства, над прафесійнай добрасумленнасцю, відаць, чалавек тэатра, які ў звычайным жыцці, па-за сцэнай уступае ў спрэчку са зламыснымі і карыслівымі сіламі. Якому выпадае перажыць трагічнае ўзрушэнне, здатнае карэнным чынам змяніць яго ранейшыя, хоць бы і ўчарашнія, уяўленні пра дабро і зло, пра ісціну і фальш, пра святло і цень, пра хараство і пачварства. I калі я вышэй казаў пра слязу, якая крыштальным бляскам чысціні асвятляе некаторыя ролі Святланы Акружной і нашыя, глядацкія, усажанні ад іх, дык меў на ўвазе і такую далікатную матэрыю, як асабістае жыццё актрысы. Яе жалобу і смутак. Яе роспач і тугу. Менавіта гэтым і вылучаецца Акружная: яна аддае ролям адчуваемыя ёю не па-дзіцячы гаротныя і тужлівыя пачуцці - і тады, калі яны патаемна гнездзяцца ў душы жанчыны альбо дзяўчыны, і тады, калі суровая ява выціскае іх з душы - здрадай… вераломствам… плёткамі і абгаворамі… бядой… невылечнай хваробай… смерцю блізкага чалавека… ударам… табе ў сэрца… стрэлам…
Ой, даруйце, здаецца, я пачынаю пераказваць змест тае кнігі, якую вы пачалі чытаць. Чытайце. Я ўпэўнены, што чытанне падобных кніжак - аб творчым абліччы Актрысы - зусім не марнатраўны занятак, бо і такім чынам мы глыбей адчуваем мастацкую моц таленту, што дорыць нам часцяком незабыўныя і змястоўныя эстэтычныя ўражанні.
В жизни я старалась не идти ни на какие компромиссы. Зарабатывала своим трудом, своими способностями. Я никогда ничего не делала ради чего-то. Всегда старалась сохранять свою независимость, свою свободу, свое мнение. За это я дорого заплатила. Но зато теперь на душе у меня спокойно, и я могу честно смотреть в глаза своему сыну.
В этой жизни я сделала все, что было в моих силах, и попрекнуть меня можно лишь в том, что я хотела быть Окружной… Я лишь хотела быть Окружной…
Я ЛИШЬ ХОТЕЛА БЫТЬ ОКРУЖНОЙ
Комментарии к книге «Всё прожить - и чтобы сердце не разбилось», Светлана Окружная
Всего 0 комментариев