«За калюччым дротам»

0

Описание

У аповесцях «Яжоўскія рукавіцы» і «Паўночнае пекла», якія складаюць гэтую кніжку, Павел Пруднікаў імкнецца расказаць сённяшняму чытачу суровую праўду пра яжоўска-берыеўскія турмы і лагеры. Аўтар кіруецца адным жаданнем, каб тое, пра што ён апавядае на старонках кнігі, ніколі больш не паўтарылася.

1 страница из 256
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Павел Пруднікаў

.

ЗА КАЛЮЧЫМ ДРОТАМ

.

аповесці

Пазаштатны рэдактар Уладзімір Дамашэвіч

© П. І. Пруднікаў, 1993

© Афармленне А. М. Малышава, 1993

Памяці ахвяр

сталінскага тэрору

ЯЖОЎСКІЯ РУКАВІЦЫ

аповесць

Я к тебе, дружок, не сяду —

Завезешь вдруг по кривой.

Хорошо, коль в сорок пятый,

Ну а вдруг в тридцать седьмой.

Пётр Вегін

Ішоў апошні месяц лета 1937 года, але днём тэмпература паветра не апускалася ніжэй за 25 градусаў. Наадварот, яна час ад часу падымалася да плюс 28–30, што вельмі рэдка здараецца на берагах Нявы — у Ленінградзе. Нават познім вечарам і амаль ужо ноччу яшчэ адчувалася дзённая гарачыня. Старажылы горада гаварылі, што такога цёплага лета, асабліва ў жніўні, яны не памятаюць.

Вось у такі надзвычай цёплы, цудоўны вечар — 10 жніўня 1937 года — гулялі па Марсавым полі дзве закаханыя душы — ён і яна. Ён — выпускнік педінстытута, яна, яго жонка, — студэнтка таго ж самага інстытута. Яго звалі Міхасём, яе — Таісай. Яны нетаропка адмервалі крокі па чыстых сцяжынках гэтага вялізнага пляца. Любаваліся наваколлем і абмяркоўвалі свае жыццёвыя пытанні. Яна з дня на дзень чакала дзіцяці — іхняга першынца. А яму, згодна з размеркаваннем, трэба было ехаць у горад Манчагорск, што на Кольскім паўвостраве. Да ад'езду заставалася ўсяго толькі трое сутак. Там, у адной з сярэдніх школ гэтага зусім яшчэ маладога горада, ён павінен быў пачынаць сваю педагагічную дзейнасць, і, трэба сказаць, ён сам пажадаў такой далёкай «камандзіроўкі». Спачатку і ён сам, і яго жонка хацелі, каб яго пакінулі ў Ленінградзе хоць гады на два-тры, пакуль Таіса закончыць курс сваёй вучобы, але дзе там! Камісія па размеркаванні была няўмольная: бліжэй, як на раёны Ленінградскай вобласці, не згаджалася. Міхась прасіўся накіраваць яго ў распараджэнне Наркамата асветы БССР, пра што ён даўно марыў, але камісія не пайшла і на такую ўступку.

— Мы вучылі вас чатыры гады не для таго, каб пасылаць потым у іншыя рэспублікі,— сказаў старшыня камісіі.— Плаціце 16 000 рублёў і можаце адпраўляцца на ўсе чатыры бакі.

Комментарии к книге «За калюччым дротам», Павел Иванович Прудников

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!