• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Мая бібліятэка. Паліца другая»

905

Описание

отсутствует

1 страница из 36
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

26 чэрвеня 2010 г. в. Зубрэвічы

Амаль уся беларуская літаратура ў маёй бібліятэцы з аўтографамі.

Калі ўлічыць, што я ніколі ў жыцці не займаў (дарэчы, і ніколі да гэтага не імкнуўся!) вельмі высокіх пасад і ніхто ад мяне ніколі асабліва не залежаў, то шчырыя, цёплыя, зычлівыя, сардэчныя надпісы на кнігах, прызнанні і пажаданні ішлі, я веру, ад чыстага сэрца: чалавек як думаў, што думаў, тое і пісаў.

Гэтую размову пра аўтографы мне хочацца пачаць з гадоў студэнцтва.

Адным з першых маіх аўтографаў быў сяброўскі надпіс на томіку выбранай паэзіі Пімена Панчанкі, які ў 1956 годзе выйшаў у школьнай серыі. Яго падараваў мне аднакурснік па журфаку БДУ, мой незабыўны сябра Юра Новікаў 15 студзеня 1957 года. У дзень майго нараджэння. Мне — 21 год. Юру — і таго меней: ён з 1938 года. Мы — аднакурснікі. У нас усё яшчэ наперадзе.

Аднак Юра — ужо славуты на факультэце шашыст. Ён усё ведае пра шашкі. Часта наведвае шахматна-шашачны клуб, удзельнічае нават у спаборніцтвах. «Спешу на соревнование», — часта паўтараў ён. «Спяшаюся на спаборніцтва», — усміхаліся мы, тлумачачы яго вельмі частую адсутнасць на лекцыях.

Ага, шашкі ён вельмі любіў. Аднак ён добра ведаў і любіў яшчэ і паэзію. Таму і выбраў для падарунка мне томік Панчанкі.

На ім Юра напісаў: «Івану ад Юрыя ў дзень нараджэння. Спадзяюся, у XX стагоддзі мне прыйдзецца разарыцца на важкі том Івана Сіпакова». Потым падумаў, падумаў — мусіць, ранавата: у XX стагоддзі мы ж ужо жывём! — і прыставіў да XX яшчэ адну рыску: атрымалася «XXI стагоддзе».

Пімен Панчанка. Выдатны паэт. Мы чыталі ў інтэрнаце амаль кожны верш з майго падарунка ўголас:

Я малым хлапчуком палюбіў твае пушчы і нівы,

І блакітныя рэкі, і мора зялёных лугоў.

Ты мяне гадавала, як маці, і рос я шчаслівы,

Не зазнаўшы галечы, з атрадам вясёлых сяброў.

... Я спакойны юнак, можа, нават крыху сарамлівы,

Не пакрыўджу і птушкі, бо знаю: ёй хочацца жыць;

Але тых, хто жадае напасці на край мой шчаслівы,

Я сваімі рукамі без жалю гатоў задушыць.

Верш называецца «Радзіме», і напісаны ён у 1937 годзе, калі Пімену было ўсяго толькі сямнаццаць гадоў. Здавалася б, жорстка. Вельмі нават жорстка. Але паэт прадбачыў тое, што неўзабаве здарылася: ён ужо да вайны пісаў пра вайну!

А «Іранскі дзённік»! Якой нечаканасцю здарыўся тады ён, гэты цыкл, у нашай беларускай паэзіі!

Ідуць бясконца мураўіным гужам

Памераў парадыйных ішакі.

Ні то ў Кабул, ні то да Гіндукуша

Вязуць яны славутыя шаўкі.

А ім насустрач па хрыбтах рудых —

З тысячагоднім стажам верблюды,

З паклажай фантастычнай на гарбах,

З пагардаю сухою на губах.

Мы едзем і паселішчы гартаем,

Нібы старонкі незнаёмых кніг.

І металічны гул размоў гартанных

З налёту да сябе прыўчае слых.

Словам, я быў вельмі ўдзячны Юру за такі змястоўны падарунак.

А потым, усяго праз дваццаць гадоў я меў радасць і гонар атрымаць аўтограф і ад самаго Пімена Емяльянавіча. Панчанка прыслаў мне сваю новую кнігу паэзіі «Крык сойкі», якая выйшла ў 1976 годзе. З вельмі прыхільным да мяне надпісам:

«Дарагому Янку Сіпакову, Чалавеку магутнага творчага патэнцыялу — з верай, надзеяй і ад сэрца. Пімен Панчанка. 29.IX.76 г.»

А ў 1980 годзе я атрымаў ад Пімена Емяльянавіча яшчэ адзін, не менш каштоўны, падарунак — кнігу выбранай яго паэзіі. Яна была з густам выдадзена, яе каляровымі алоўкамі з душою аформіў мастак Барыс Забораў, ад чаго кніга набыла нейкую ўрачыстасць і святочнасць, зрабілася сапраўдным падарункам для нас, прыхільнікаў панчанкаўскай паэзіі. Пімен Панчанка падпісаў яе мне зноў жа са шчырасцю:

«Дарагому Янку Сіпакову, талент якога я люблю. З надзеяй, што ён дасягне сапраўдных вышынь і ў паэзіі, і ў прозе. Асобныя вяршыні ўжо добра відны. Ад усяго сэрца — Пімен Панчанка. 8.IX.80 г.»

Да мяне даходзіла, мне перадавалі, што Пімен Емяльянавіч і праўда чытае мяне, цікавіцца мною, добра гаворыць пра маю паэзію і прозу, спадзяецца на мяне, аднак Панчанка пры сустрэчах заўсёды быў вельмі стрыманы і патрабавальны, як чытач, і таму гэтая яго ўвага асабліва на людзі не выходзіла. Звычайна я пры размовах ведаў сваю мяжу і таму дзіўлюся і зараз, дзе гэта таленавіты фотамастак Валянцін Ждановіч падлавіў такі момант, калі мы, як кажуць, не зважаючы ні на кога, смяемся і пра штосьці вельмі захоплена гаворым...

Еўдакія Емяльянаўна, сястра Панчанкі, жонка Усевалада Краўчанкі, гаварыла маёй жонцы, Раісе Фёдараўне: «Каб вы толькі ведалі, як мой брат вашага мужа любіць — цэніць больш за ўсіх».

Але пра тое, з якою дабратою адносіўся ён і да мяне, і да маёй творчасці, я даведаўся толькі пасля смерці Пімена Емяльянавіча, калі «Полымя» надрукавала яго дзённікі і запісныя кніжкі «Думаю, думаю.»

«З асалодаю чытаю кнігу Я. Сіпакова «Крыло цішыні». Якая наглядальнасць, праўда, розум. Цудоўная мова. Выдатны талент».

Так запісаў Пімен Панчанка ў сваім дзённіку пад 1976 год.

А ў цягніку, які вёз у Маскву беларускіх пісьменнікаў на ўсесаюзны з’езд, Пімен Панчанка гаварыў з Алесем Адамовічам пра тое, хто астанецца ў літаратуры. «Праз некаторы час з усіх гучных цяпер імён застанецца два-тры чалавекі», — сцвярджаў Адамовіч. Пімен Емяльянавіч са свайго пакалення назваў А. Куляшова, І. Мележа, В. Быкава. Сярод майго — Майстра назваў і маё прозвішча.

Прабач мне, шаноўны мой чытач. Даруй мне, што я пішу пра гэта, агучваю такія інтымныя для мяне словы. Можа, гэта і сапраўды нясціпла, можа, гэта і праўда няёмка, але ж які пісьменнік адмовіцца ад такой ацэнкі таго, чаму ты прысвяціў усё сваё жыццё.

І яшчэ думка з дзённікаў Панчанкі: «Мы — вечныя дзеці».

Геніяльна! Па глыбіні — вельмі глыбока і па вышыні — таксама.

Пімен Емяльянавіч выпісвае ў запісныя кніжкі і задумваецца над афарызмам Канфуцыя: «Цяжка злавіць чорную кошку ў цёмным пакоі, асабліва, калі там яе няма».

Якраз у той жа дзень, калі я атрымаў у падарунак томік вершаў Панчанкі, мне падаравалі і яшчэ адну кнігу. Таксама з аўтографам. Таксама выдадзеную ў «Школьнай бібліятэцы». Гэта быў томік вершаў рускага паэта Аляксея Кальцова. З прадмоваю Вісарыёна Бялінскага. З пісьмамі паэта да таго ж Бялінскага, Краеўскага, В. Ф. Адоеўскага, Вяземскага.

Кніга выйшла ў Мінску. Дарэчы, рэдактарам яе была Еўдакія Лось, маладая на той час паэтэса.

А ў кнізе — найвядомейшае:

Что ты спишь, мужичок?

Ведь весна на дворе;

Ведь соседи твои

Работают давно.

І яго « Косарь»!

Раззудись, плечо!

Размахнись, рука!

Ты пахни в лицо,

Ветер с полудня!

Освежи, взволнуй

Степь просторную!

Зажужжи, коса,

Как пчелиный рой!

Молоньёй, коса,

Засверкай кругом!

Зашуми, трава,

Подкошонная;

Поклонись, цветы,

Головой земле!

Наряду с травой

Вы засохнете,

Как по Груне я

Сохну, молодец!

Праўда ж, здорава! Колькі тут энергіі, сілы і, па-руску кажучы, «удали»! Столькі клічнікаў, і ўсе яны, ведаеце, на месцы. Можна было б і болей паставіць. Хораша! І гэтая «молонья»... У рускай жа мове, здаецца, «молоньи» няма. Ды і гэтае: «Как по Груне я сохну, молодец».

А навошта сохнуць? Столькі ж сілы, упэўненасці і, здаецца, радасці жыцця ў яго.

Аднак лёс у Аляксея Васільевіча быў і напраўду нялёгкі, ці, можна сказаць, зусім цяжкі.

Ён сохне па Груні, хоча ажаніцца з ёю. А бацька, купец, гандляр соллю, — супраць. Сястра нагаварыла яму, што Аляксей хоча ажаніцца, каб абабраць бацьку, завалодаць яго грашыма. Вось той і зазлаваў: «Аддам усе сродкі сястры, а ты мяне карміць да самай смерці будзеш».

Бацька не разумее яго. Хоча і сына зрабіць гандляром. Той жа самай соллю.

А Аляксей хворы. У Аляксея сухоты.

Вось як сам Аляксей Васільевіч у пісьме да Бялінскага расказвае пра свае непамыслоты:

«Галоўнае — сястру бацька выдае замуж; у каляды заручыны, а там і вяселле; толькі дакладна не ведаю калі, яшчэ не вырашана: ці пасля новага года, ці на праводную нядзелю. Тут бацька, а больш за ўсё сястра зрабілі са мною дзіўную подласць. Бацька не запрасіў мяне і на савет (чаму я быў вельмі рады); акрамя таго дае за ёю грашыма 3000 руб. Я яму пачаў гаварыць, што абышлося б і без гэтага, а даваць грошы — іх у нас няма, — даўгоў шмат, а плаціць нечым. Ён мне на гэта: «Я выдаю дачку апошнюю, і дам за ёю апошняе, што ёсць. А нечым будзе плаціць даўгоў, прадам дом. Я стары, мне жыць нядоўга, а пра цябе я і не думаю: ты — галава ў мяне. Пасля гэтага вяселля жаніся сам, кармі мяне, маці: а не ажэнішся — праганю з двара».

І хто б, вы думаеце, падараваў мне гэтую кнігу варонежскага паэта? З такім вось аўтографам: «Івану Сіпакову ад паклонніка яго паэтычнага таленту ў дзень нараджэння. Рыгор Барадулін».

Ага, гэта ён, Грыша Барадулін. Сваіх кніг у нас, маладых, пачынаючых паэтаў, тады яшчэ не было, дык мы шчодра раздавалі, дарылі сябрам тамы класікаў. Што, Грыша захапляўся Кальцовым? Не ведаю, не помню. Ведаю толькі тое, што ўсе мы тады шукалі сябе і маглі павярнуць у любы бок — хто да Кальцова, хто да Ясеніна, хто да Коласа. Аднак усе мы, на вялікую радасць, заставаліся самі сабой.

Комментарии к книге «Мая бібліятэка. Паліца другая», Иван Данилович Сипаков

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства