Сяргей ШАПРАН
«НА ПАДМАН ВЫ МЯНЕ НЕ ШТУРХНЯЦЕ»
Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» быў упершыню апублікаваны 55 гадоў таму. Пасля яшчэ былі два гады змагання за тое, каб раман выйшаў асобнай кнігай. Два гады, якія на пэўны час выбілі ў Караткевіча глебу з-пад ног, у выніку чаго яго галоўная кніга засталася незавершанай.
Зрэшты, сам ён пісаў: «Я ведаю: трэба працаваць. Іншага для мяне бадай што і не дадзена. І не трэба чакаць ад жыцця немагчымага. Магчыма, гэта лёс паклаў на плечы якіх-небудзь трыццацёх людзей цяжар цэлага народа, каб даведацца, ці ёсць мяжа сілам чалавечым. І той, хто ўцячэ, — той горш, чым дэзерцір. Таму што астатнім тады будзе яшчэ цяжэй».
«Скараціць!»
Уладзімір Караткевіч гаварыў, што задума напісаць твор пра паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ўзнікла яшчэ на пачатку 1950-х гадоў, падчас вучобы ў Кіеўскім універсітэты. Караткевічу было тады крыху больш за дваццаць. Дванаццаць гадоў ён збіраў матэрыялы і гадоў восем пісаў раман — так казаў ён аднаго разу. Хоць, з іншага боку, у адной з запісных кніжак пазначана, што пачатак рамана нарадзіўся 7 жніўня 1959 года ля Азярышча на Рагачоўшчыне, дзе на стромкім адхоне высокага правага берага Дняпра ён убачыў грушу. Аднак у найбольш поўным на сёння выданні «Каласоў…» фігуруе дата 27 красавіка 1962 года. Так ці іначай, але дакладна вядома, калі праца была завершана — у канцы рукапісу ёсць пазнака: «Канец першай кнігі. 18 мая 1964 г. 23.47».
Комментарии к книге ««На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча», Сергей Шапран
Всего 0 комментариев