• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Старонкі на захадзе сонца»

535

Описание

Гэту кнігу склалі старонкі ўспамінаў Серафіма Андраюка, надрукаваныя ў часопісе “Тэрмапілы” ў 2013–2016 гадах. Выдатны беларускі літаратуразнаўца Серафім Андраюк народжаны ў1933 годзе ў вёсцы Грэдэлі каля Бельска, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады. Кніга ўяўляе сабой вялікую цікавасць не толькі для творчай інтэлігенцыі Беларусі, але, мабыць, найперш – для беларусаў Польшчы. У ёй адлюстравана тутэйшая наша нацыянальная гісторыя – з яе драматычнымі сацыяльна-гра-мадскімі і палітычнымі падзеямі і, вядома, з жыццёвым шляхам самога Серафіма Андраюка, у біяграфіі якога ўвасабляюцца пэўныя гістарычныя заканамернасці ды метафізіка чалавечага лёсу.

1 страница из 39
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

СЕРАФІМ АНДРАЮК

СТАРОНКІ НА ЗАХАДЗЕ СОНЦА

Кнігі і жыццё

Беларускай прозе, якая (зусім не будзе перабольшаннем сказаць пра гэта) дасягнула ў ХХ стагоддзі сусветнага ўзроўню, несумненна, пашанцавала і ў тым, што яе лепшыя творы пастаянна знаходзяцца ў полі зроку такога сур’ёзнага, уважлівага, абазнанага і грунтоўнага даследчыка, крытыка, як Серафім Андраюк. Так, яго галоўная ўвага сканцэнтравана на прозе, пры тым пераважна на яе сучасным стане. У гэтым, у адданасці аднаму напрамку даследчыцка-аналітычнай, літаратурна-крытычнай дзейнасці, пэўнай сферы літаратурнай творчасці, выяўляецца характар вучонага, пастаянства яго навуковых інтарэсаў. Проза для яго з’яўляецца найбольш жыццеўмяшчальным, сэнсаваёмістым, універсальным відам літаратурнай творчасці, здольным сказаць вялікую праўду пра чалавека.

У гісторыі беларускай крытыкі, думаецца, класічным узорам назаўсёды застануцца андраюкоўскія агляды прозы сямідзясятых гадоў. Яны сапраўды класічныя па ступені пранікнення аўтара ў абставіны літаратурнага працэсу, раскрыцця мастацкай адметнасці кожнай больш або менш прыкметнай з’явы, скіраванасці на выяўленне заканамернасцей развіцця прозы на пэўным этапе, яе найбольш характэрных адзнак.

Гэтыя агляды, падрабязныя і грунтоўныя, як і ўсё, што робіць С. Андраюк, з’яўляюцца яскравым прыкладам практычнага ўвасаблення аўтарскіх канцэпцый і падыходаў, якімі кіруецца крытык. Для іх характэрна плённая спалучанасць аналітычнага разгляду значнага літаратурнага матэрыялу з тэарэтычнымі развагамі, з роздумам над прыродай слоўнага мастацтва.

У працах С. Андраюка ўвогуле заўсёды вельмі на­туральна паядноўваюцца прыкметы ўсіх асноўных галін літаратуразнаўства: гісторыі літаратуры, тэорыі літаратуры і літаратурнай крытыкі. У такім сінтэтызме - своеасаблівасць творчай манеры даследчыка, стылю яго выкладу, характару яго мыслення. Можна з упэўненасцю сказаць, што С. Андраюк адносіцца да тых даследчыкаў, для якіх галоўнае - вызначэнне агульных заканамернасцей развіцця літаратуры, асноватворных уласцівасцей гэтага віду мастацтва. У гэтым напрамку ім зроблена нямала.

У артыкуле “Роздум у дарозе” С. Андраюк вельмі дакладна і выразна ахарактарызаваў першаснае патрабаванне самараскрыцця пісьменніка як чалавека і мастака: “Мы часта і небеспадстаўна гаворым, - піша ён, - пра вернасць мастака рэчаіснасці, забываючы, што вернасць гэтая - перш за ўсё вернасць мастака самому сабе. Бо навакольны свет наогул, жыццё наогул без яго асабістага непаўторнага бачання і асэнсавання - для літаратуры толькі сыры матэрыял” (вылучана мной - Я. Г.).

На гэтую думку выдатнага навукоўца і крытыка варта звярнуць асаблівую ўвагу, паколькі за ёю прадуманая і цэласная канцэпцыя літаратуразнаўчага даследавання. У адпаведнасці з ёю С. Андраюк вылучае ў якасці аднаго з найважнейшых аспектаў літаратурнай творчасці праблему аўтарскага бачання, аўтарскіх адносін да рэчаіснасці і мастацтва.

Без выразна выяўленай мастакоўскай і грамадзянскай пазіцыі аўтара, яго ўласнага бачання жыццёвых праблем, непасрэднага суперажывання ўсяму таму, што становіцца прадметам яго ўвагі і вобразнага ўвасаблення, сапраўды наўрад ці магчыма дасягнуць хоць колькі-небудзь значных поспехаў у мастацтве. С. Андраюк заўсёды памятае аб тым, што літаратура - гэта найперш адзін з відаў мастацтва, што гэта творчасць, у якой істотнейшае значэнне мае раскрыццё ўнутранага свету творцы, яго мастацкіх здольнасцей, таленту.

Важкім укладам у беларускае тэарэтычнае літаратуразнаўства з’яўляюцца працы С. Андраюка, змешчаныя ў калектыўнай манаграфіі “Стыль пісьменніка” (1974): раздзел “Іван Мележ” і асабліва ўступны артыкул да ўсяго выдання - “Да пытання аб індывідуальным стылі пісьменніка”, у якім выкладаюцца канцэптуальныя палажэнні тэорыі літаратурнага стылю. У беларускай літаратуразнаўчай навуцы другой паловы ХХ стагоддзя гэта адна з першых і самых грунтоўных распрацовак праблемы стылю.

Сцвярджаючы непарыўную сувязь літаратуры з жыццём як першасную ўмову творчасці, С. Андраюк падкрэслівае, што сувязь гэта не можа мець фармальны характар, яна павінна грунтавацца на выяўленні асабістых адносін аўтара да выяўленага ім у творы, на раскрыцці ў творы чалавечай і мастакоўскай сутнасці аўтара.

З уласцівай яму грунтоўнасцю, шырынёй ахопу ўсіх аспектаў праблемы С. Андраюк вызначае самыя істотныя і характэрныя ўласцівасці стылю, падкрэсліваючы ў пер­шую чаргу яго сістэмны характар. Сістэмнасць гэта, на думку даследчыка, валодае якасцямі, якія можна супаставіць з аналагічнымі ў арганічным свеце. Жыццёвая праўдзівасць і адпаведнасць, “праўда часу, гісторыі, характараў” суадносіцца з праўдай мастацтва, уключна да “праўды моўнай і кампазіцыйнай структуры, тону і інтанацыі”. Гэта надзвычай важны момант, які хочацца асабліва вылучыць - тое, што С. Андраюк звязвае праўдзівасць літаратурнага твора не толькі з яго адпаведнасцю прадмету ўвасаблення, але і з тым, наколькі адпавядае сам твор высокім меркам мастацтва.

Суадносячы аўтарскі светапогляд і жыццёвы вопыт з катэгорыямі паэтыкі і стылю, С. Андраюк пазначаў тым самым адзін з перспектыўных напрамкаў літаратуразнаўчых даследаванняў. Сапраўды, як пацвярджаюць гэта сучасная мастацкая практыка і яе літаратурна-крытычны аналіз, светапогляд аўтара ў большасці выпадкаў выяўляецца ў літаратурных творах не наўпрост, у выглядзе выказваемых непасрэдна сентэнцый, а апасродкавана, праз формы і спосабы арганізацыі мастацкага цэлага.

Такі даследчы метад у літаратуразнаўстве, які ўлічвае самую цесную, сінтэтычную паяднанасць змястоўных і фармальных бакоў творчага працэсу, можа прынесці ў сучасных умовах, несумненна, значна больш карысці, чым тыя падыходы, якія ігнаруюць гэта адзінства. У прыватнасці, ён супрацьстаіць тэндэнцыі разглядаць свет літаратурнага твора ў адрыве ад асобы аўтара, яго жыццёвага вопыту і кругагляду. “Убачыць за літаратурай пісьменніка” - гэта абвяшчаемая С. Андраюком мэта хоць і пераклікаецца з пастулатамі біяграфічнага метаду, аднак жа скіравана не да мінулага літаратуразнаўчай навукі, а ў дзень сённяшні і заўтрашні.

На думку С. Андраюка, свет літаратурнага твора паўстае ў сваёй стылявой шматфарбнасці, мастацкай непаўторнасці тады, калі адбываецца плённае ўзаемадзеянне, “узаемапранікненне аб’ектыўнай рэальнасці і суб’екта”. Менавіта тады, калі “прабіваецца на паверхню” непаўторная “пячаць індывідуальнасці” аўтара, выяўляецца яго канцэпцыя жыцця, тады твор набывае шматзначнасць і глыбіню.

Індывідуальны стыль залежыць ад “выражэння аўтарскага "я"”, ад наяўнасці “цэласнага, адзінага ў сабе рэальнага мастацкага свету”. Усе гэтыя паняцці цесна пераплецены між сабой, іх сувязь не проста канстатуецца, а доказна пацвярджаецца, выяўляецца С. Андраюком на прыкладзе грунтоўнага разгляду творчасці Івана Мележа. У раздзеле, прысвечаным Мележу і змешчаным у той жа кнізе “Стыль пісьменніка”, аўтар бліскуча прымяніў на практыцы распрацаваныя самім тэарэтыка-метадалагічныя прынцыпы і падыходы.

С. Андраюк падмячае, акрэслівае, мабыць, самую істотнейшую рысу мележаўскага таленту - здольнасць пісьменніка адчуць сваіх герояў знутры, увайсці ў іх свет, убачыць яго іх вачыма. “Палеская хроніка” І. Мележа - гэта якраз той выпадак, калі “аб’ектыўны матэрыял рэчаіснасці і аўтар, яго думкі і пачуцці натуральна зліліся ў адно”. Гэтаму ў вялікай ступені садзейнічала тое, што жыццёвы матэрыял, увасоблены ў гэтых раманах, быў блізкім аўтару, здаўна знаёмым, глыбока спазнаным ім з пары маленства. “Мележ піша пра тое, - як адзначае даследчык, - што стала ўспамінам душы, памяццю сэрца”.

Менавіта душэўнай, экзістэнцыйнай набліжанасцю аўтара да ўвасобленай у “Палескай хроніцы” рэальнасці, а разам з тым і новым узроўнем мастацкай праўдзівасці, псіхалагічнай пераканаўчасці, гэтыя мележаўскія раманы вылучаюцца з усёй папярэдняй творчасці пісьменніка. С. Андраюк добра паказвае гэта, прасочваючы станаўленне індывідуальнага стылю Мележа, пачынаючы ад першых яго апавяданняў.

Разглядаючы ўсю папярэднюю творчасць І. Мележа, у тым ліку раман “Мінскі напрамак”, як “пошукі арыгінальнага стылю”, спробы знайсці сябе, подступы да чагосьці значна большага, С. Андраюк сцвярджае, што якраз “у раманах “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” стыль пісьменніка канчаткова акрэсліўся, праявіўся як мастацкая рэальнасць”. “У ранейшых творах, - на думку С. Андраюка, - пры ўсіх іх больш ці менш значных вартасцях не заўсёды можна было ўбачыць закончанасць і ўзаемаабумоўленасць розных элементаў мастацкага цэлага”.

У раманах “Палескай хронікі” стыль у вышэй адзначаным сэнсе праявіўся якраз у поўнай меры. Ён настолькі магутны, прасякнуты жыццёвымі токамі, напоўнены энергіяй тварэння, што С. Андраюк, схільны звычайна да аналітычна-ўзважанага, строгага выкладу сваіх думак, не ўтрымліваецца ад таго, каб не прыбегнуць у дадзеным выпадку да метафары. Жыццёвая плынь, выяўленая ў стылі мележаўскіх раманаў, уяўляецца даследчыку паўнаводнай ракой. “Жыццё, як шырокая павольная плынь, уліваецца ў раман, цячэ спакойна і павольна, захопліваючы ўсё большы прасцяг, не губляючы сваёй глыбіні і мнагаводнасці”.

Гэтай плыні падпарадкоўваецца ўсё ў мележаўскіх творах - ад ідэйных падагульненняў да сюжэтна-кампазіцыйных і рытміка-інтанацыйных суадносін. Таксама ўсебакова і шматзначна, як і паняцце стылю, разглядаецца С. Андраюком паняцце рытму. У працах сучасных літаратуразнаўцаў-тэарэтыкаў гэта, дарэчы, адна з самых важнейшых катэгорый, якой вызначаецца спецыфіка мастацкай творчасці.

Комментарии к книге «Старонкі на захадзе сонца», Серафим Андреюк

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства