• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

624

Описание

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.

1 страница из 15
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

П. Ільінскі

ТРЫ ГАДЫ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ У БЕЛАРУСІ

(жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг.)

«Парашутысты» невядомага цэнтру

Дзіўнае ўзьнікае пачуцьцё пасьля прачытаньня мэмуараў П. Ільінскага. Прынята лічыць, што асаблівасьцю дакумэнтальнага твору ёсьць дэталёвы аповед пра мінулыя дні, каб зафіксаваць адценьні, драбніцы падзеяў, сьведкам якіх быў асабіста. Прачытаўшы ж гэты твор, спыняешся на думцы, што пытаньняў пра тагачасныя падзеі ня толькі не паменела, але наадварот — паболела, і карціна сталася размытай да невыразнасьці.

Мэмуары Ільінскага даволі спэцыфічныя, у іх амаль не сустракаюцца прозьвішчы дзейных асобаў (акрамя камандзіра самааховы Міхаіла Зуева ды старога сьвятара Сакольскага), назваў аб’ектаў гарадзкога краявіду (апрача Сафійскага і Мікалаеўскага сабораў ды Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра). Тэкст зьмяшчае мноства геаграфічных недакладнасьцяў: адлегласьць да Расонаў удвая зьменшаная, Дзісна чамусьці завецца Луначарскам і г. д. Падобна, аўтара не займае дакладная прывязка да месца, чагу, асобаў. Полацак Ільінскага нейкі гратэскавы, дзе пануюць над усім адно гаруправа ды фэльдкамэндатура. З гэтае прычыны заканамерна паўстае пытаньне: якая ж ідэя падштурхнула аўтара да напісаньня на эміграцыі гэтага твору? Мяркую, аўтар імкнуўся паказаць актыўнасьць, уплывовасьць і значнасьць групоўкі, у склад якой уваходзіў.

Пасьля першага пытаньня ўзьнікае другое: а ці зьяўляўся Ільінскі або той, хто схаваўся за гэтым прозьвішчам, сапраўды той асобай, якой малюе сябе ў творы? Можа падацца, што пасьля ідэоляга айца Сакольскага ён найбольш важная асоба ў групе, але чамусьці ў часе фармаваньня новае гаруправы не прасоўваецца ўгару па службовай лесьвіцы. Аўтар адзначае, што займаецца ўладкаваньнем царкоўнага жыцьця, але ня мае трывалых ведаў з царкоўнай гісторыі (Эўфрасіньня ў яго ўнучка Сьвятога Уладзімера). Паводле сваіх абавязкаў мусіць кантраляваць рамонт і адкрыцьцё цэркваў, але назваў іх не падае. Сьцісла піша пра пастырскія курсы і перанясеньне мошчаў Сьвятой Эўфрасіньні, падзею для праваслаўнага верніка выключную, якую падрабязна апісваюць і беларус-незалежнік Юрка Віцьбіч, і савецкі полацкі краязнаўца Іван Дэйніс. Цягам сваіх успамінаў Ільінскі падрабязна выкладае і пра здабыцьцё падручнікаў для школаў (цікава, што расейскамоўныя падручнікі знайшліся ў Рызе), і пра набыцьцё зброі для зуеўскай самааховы, і пра ваенныя апэрацыі гендзікаўскіх старавераў, так што закрадаецца падозраньне: ці сапраўды аўтар гэтага тэксту займаў пасаду менавіта загадчыка царкоўнага аддзелу Гаруправы? Адно несумненна: сфэрай зацікаўленьняў аўтара была патаемная гульня ў калідорах акупацыйных установаў. Сваю энэргію ён скіроўваў на тое, каб забясьпечыць сваім саўдзельнікам перавагу над іншымі калябарацыянісцкімі групоўкамі, таму грамадзкія працэсы ў Полацку заставаліся па-за ягоным кругаглядам. Адсюль і розныя супярэчнасьці ў тэксьце. З аднаго боку, немцы не займаюцца горадам, а ўсім кіруе Управа, у якой заселі адны НКВДоўцы, а з другога, лічы, тыя ж НКВДоўцы засылаюць да немцаў амаральных дзяўчын-камсамолак, каб здабываць інфармацыю. Аўтару паўсюдна бачацца хітрыкі НКВД, і нават у полацкіх канцэнтрацыйных лягерох, паводле ягоных словаў, пануе чырвоны тэрор. А што ж нямецкая акупацыйная адміністрацыя? Яе, згодна з Ільінскім, можна абвінаваціць хіба ў нядбайнасьці, але ж на Нюрнбэрскім працэсе нацыстоўскіх правадыроў судзілі па іншым артыкуле.

З тэксту ўспамінаў вынікае, што групоўка фактычна кантралявала сытуацыю ў Полацку. (Падобным чынам за савецкім часам пісалі былыя партызанскія камісары, каб умацоўваць сваю партыйную кар’еру.) Павярхоўны аналіз мэмуараў Ільінскага дае падставу сумнявацца ўва ўсёмагутнасьці «праваслаўнага брацтва». Да прыкладу, групоўка кантактуе напачатку з смаленскім праваслаўным япіскапам і спрабуе наладзіць кантакты з бэрлінскім, але чамусьці не зь япіскапам Апанасам Мартасам, які з сакавіка 1942 году ачольвае полацка-віцебскую епархію. Нешта (ці нехта) тут не задавальняе сяброў групоўкі, ці яны адмыслова ігнаруюць (сабатуюць) беларускую праваслаўную аўтакефалію. Далей Ільінскі піша пра наладжаннне пры канцы 1943 году кантактаў з прадстаўнікамі РВА, але тутака ў Полацку ў 1942–1943 гадох кватаруюць і лечацца ў сваім шпіталі жаўнеры Расейскай нацыянальнай народнай арміі, на чале якіх стаяў Гіль-Радыёнаў. Аднак зь імі групоўка кантактаў не наладжвае. І тут ім нешта не да густу — мо няма даверу? Спробы навязваньня кантактаў па-за межамі рэгіёну сьведчаць хутчэй пра слабую апору ў самім горадзе або пра вонкавую каардынацыю дзейнасьці групы (тады група выглядае на адмысловых парашутыстаў-дывэрсантаў). Зьвесткі ж пра тысячныя мітынгі і сходы, наладжаныя Нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыяй Расеі ў разбураных вайной мястэчках Полацкае акругі ў красавіку 1944 году, калі савецкія войскі стаялі ўжо пад Расонамі, проста выклікаюць усьмешку.

Наўрад ці адпавядаюць праўдзе зьвесткі пра беларускія нацыянальныя справы, якія дзеяліся ў акупацыйным Полацку. Нават полацкі краязнаўца, выкладчык ляснога тэхнікуму Іван Дэйніс ведаў, што прадстаўніком Беларускай Цэнтральнай Рады ў Полацку зьяўляўся Цяста, былы дырэктар чыгуначнае школы пры станцыі Полацак-1. Аб гэтым краязнавец піша ў сваёй кнізе «Полацкая даўніна».

З азначаных вышэй прычынаў успаміны Ільінскага падаюцца надзвычай тэндэнцыйнымі і патрабуюць грунтоўнага супастаўленьня зь іншымі крыніцамі дзеля рэканструкцыі сапраўднае карціны жыцьця Полацку пад нямецкай акупацыяй.

Міхась Баўтовіч

1

Першае знаёмства з акупацыйнай зонай

Уцякаючы зь лініі фронту, адкуль немцы падчас зімовага адыходу ад Масквы высялялі цывільнае насельніцтва, я патрапіў нарэшце ў г. Полацак 25.12.41 г.

Стаяла лютая зіма, і нашую вялікую сям’ю забраў да сябе ў хату першы, каго мы сустрэлі. Гэта быў былы мясцовы чыгуначнік. Пасьля таго як мы трошкі адпачылі ды пад’елі, мы пачалі распытваць нашага гаспадара пра жыцьцё-быцьцё пад новай нямецкай уладаю. Полацак быў захоплены немцамі ледзь ня ў першыя дні вайны; такім чынам, у сьнежні 1941 году за плячыма ён ужо меў амаль паўгоду акупацыі. Шмат што павінна было ўжо высьветліцца ды вызначыцца цягам гэтага адносна немалога тэрміну: нездарма ж у ваенны час месяц лічыцца за год. Было ня толькі надзвычай цікава, але й надзвычай важна дазнацца, якім чынам зарганізаванае новае жыцьцё без НКВД, без калгасаў ды камуністаў, без гарсаветаў ды сельсаветаў — адным словам, без усяго таго, ад чаго немцы ў сваіх прапагандысцкіх праклямацыях абяцалі вызваліць шматпакутную Расею.

«Адкажыце ж нам, калі ласка, што творыцца тут, у глыбокім тыле?»

На нашае вялікае зьдзіўленьне, пытаньне гэтае, такое звыклае для кожнага, хто толькі што сюды прыбыў, не выклікае выразнага энтузіязму ў нашых суразмоўцаў. У іхных вачах страх, зусім такі, як гэта было ў СССР, калі размова выпадкова выходзіла за вузкія межы бясьпечнага ды дазволенага. Але так адбывалася нядоўга. Гаспадар — дасьведчаны падсавецкі чалавек, ён бачыць нашае нярадаснае становішча і тое, што мы сапраўды нічога ня ведаем. Ён выразна разумее, з кім мае справу, у яго няма аніякіх падставаў баяцца нас. І ён пачынае напаўголасу жудасны аповед, які мы, як і кожны іншы на нашым месцы, менш за ўсё чакалі пачуць менавіта ў гэтым месцы і ў гэты час.

«НКВД сапраўды больш няма, — кажа ён, — але супрацоўнікі НКВД засталіся і працуюць у паліцыі і Гестапа, гэтаксама як і раней. Гарсавету таксама няма, але ў гарадзкой управе працуюць тыя самыя супрацоўнікі гарсавету ды іншыя былыя камуністы. Людзі, якіх перасьледавалі пры бальшавіках, перасьледуюцца і цяпер. Той, хто быў адміністрацыйна сасланы раней, вымушаны хавацца дагэтуль, бо гарадзкія камуністы, якія займаюць найвышэйшыя пасады ўва ўстановах, баяцца быць выкрытымі перад немцамі; няшчасны той чалавек, у якім яны западозраць пагрозу для сябе. Людзі, якіх вызвалілі немцы з савецкіх турмаў, баяцца прапісвацца ў горадзе; той, хто быў сасланы і цяпер вярнуўся, ня йдзе атрымліваць харчовыя карткі» і г. д. і г. д.

«Зазірніце на рынкавую плошчу, — параіў напрыканцы наш суразмоўца, — убачыце там павешанага. Вось ужо цягам некалькіх тыдняў матляецца ён на вяроўцы з дошкай на шыі. На дошцы надпіс: “Савецкі шпіён і бандыт”. А яго ведае ўвесь горад: перакананы праціўнік савецкай улады, шмат гадоў перасьледаваўся НКВД, ня меў нават права жыць у родным горадзе. Ужо пры немцах вярнуўся ён дамоў і задумаў пратэставаць супраць камуністычнага засільля. У выніку — арышт, зьверскае зьбіцьцё ў гэтак званай расейскай паліцыі гумовымі палкамі ды бессэнсоўнае абвінавачаньне ў шпіянажы».

Шмат чаго давялося пачуць нам ад гэтага добрага чалавека, які хацеў пазнаёміць нас з рэчаіснасьцю мясцовага жыцьця ды засьцерагчы нас, каб не патрапілі на рынкавую плошчу, у гаруправу, у расейскую паліцыю ці ў Гестапа. Дай Бог яму здароўя!

У стане глыбокай дэпрэсіі пачалі мы «афармляцца» ў горадзе. Больш за ўсё мы марылі пра тое, каб уцячы адсюль куды вочы глядзяць. А вочы глядзелі на Рэваль ды Рыгу, дзе мы мелі блізкіх сяброў. Ортскамэндатура катэгарычна адмовілася нам выдаць пропускі ў Прыбалтыку. Полацак быў «ваенным гебітам», нешта накшталт прыфрантавой паласы (хоць фронт і знаходзіўся далёка на ўсходзе, за Смаленскам), непераадольная сьцяна разьдзяляла тады чамусьці зону ваеннага кіраваньня ад іншых «мірных гебітаў». Тут быў мілітэрфэрвальтунг, там — цывільфэрвальтунг. Немцам з ортскамэндатуры падавалася, што гэтым яны цалкам усё патлумачылі. Яны разводзілі рукамі і рабілі такі выгляд, нібыта ім самім няёмка ад сваіх «неабгрунтаваных» прэтэнзіяў на Прыбалтыку.

Комментарии к книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі», П. Ільінскі

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства