«Кулі»

2030

Описание

отсутствует

1 страница из 3
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Джэк Лондан

Кулі

А-Чо не разумеў францускай мовы. У судовай залі, дзе сядзеў змораны А-Чо, было многа людзей, што гаварылі па-француску. А-Чо лічыў усе іх гутаркі дарэмнай тратай часу. Яго вельмі дзівіла, што гэтыя дурныя французы трацяць гэтулькі часу на тое, каб знайсьці забойцу Чунг-Га. Усе пяцьсот кулі, якія працавалі на плянтацыі, ведалі, што яго забіў А-Сан, а А-Сана нават і не арыштавалі. Ну, і дурні-ж гэтыя французы!

А-Чо нічога дрэннага не зрабіў, і таму нічога не баяўся. Ён зусім ня ўдзельнічаў у забойстве. Праўда, ён быў пры забойстве, і Шэмэр, галоўны прыганяты, увашоўшы ў барак зараз-жа пасьля забойства, убачыў там А-Чо разам з іншымі чатырма-пяцьцю кітайцамі,—але-ж гэта глупства. На целе Чун-Га былі дзьве раны. Ясна, што пяць чалавек не маглі зрабіць дзьвюх ран. Найбольш забойцаў было двое.

Вось як разважаў А-Чо. Ён не баяўся і быў пэўны, што ўрэшце іх пусьцяць. Яны ўсе былі ў гэтым пераконаны. I сапраўды, хіба-ж можна адсячы галовы пяці людзям за дзьве раны? Апроч таго, ніводзін чужаземны чорт ня быў пры забойстве, — але-ж гэтыя французы такія дурныя. Вось у Кітаі было-б зусім іначай. А-Чо ведае, што кітайскі судзьдзя загадаў-бы катаваць усіх падсудных і дайшоў-бы праўды. Такім чынам, можна вельмі хутка даведацца, хто забойца. Але французы ня катуюць. Яны нейкія дурныя людзі. Ну, а ў такім выпадку яны, напэўна, не даведаюцца, хто забіў Чун-Га.

А-Чо ня ўсё разумеў. Адна ангельская кампанія ўладала плянтацыяй. Яна прывезла ў Таіці пяцьсот кулі, хоць гэта ёй і дорага каштавала. Акцыянэры галасілі аб дывідэндах, а кампанія пакуль што яшчэ не плаціла іх. Кампанія вельмі баялася таго, каб рабочыя, якія ёй шмат каштуюць, не пачалі забіваць адзін аднаго. Але французы прымусяць кітайцаў паважаць законы. Трэба было паказаць прыклад раз назаўсёды.

А-Чо не разумеў гэтага. Ён сядзеў у судовай залі і чакаў прысуду, які вызваліць яго і таварышоў. Тады яны вернуцца на плянтацыю і будуць працаваць. Хутка суд абвесьціць сваю пастанову. Разгляд справы зараз скончыцца. Сьведкаў больш ня пытаюць, і французы больш не балбочуць. Францускія чэрці таксама змарыліся і з нецярплівасьцю чакаюць прысуду. І, чакаючы канца, А-Чо пачаў успамінаць усё сваё жыцьцё аж да таго моманту, калі ён падпісаў контракт і на параходзе адплыў у Таіці. Цяжка жылося яму ў роднай вёсцы, — і ён лічыў сябе бяз меры шчасьлівым, калі надпісаў контракт на 5 год з умоваю працаваць каля Паўднёвых мораў, за 50 мэксіканскіх цэнтаў у дзень. Праўда, работа вельмі цяжкая, але затое праз пяць гадоў ён вернецца дадому і ўжо больш ня будзе працаваць. Ён будзе багатым чалавекам, у яго будзе свая хата, у яго будзе жонка і дзеці, якія будуць расьці і шанаваць яго. Так, хата… А за хатаю ён выгадуе маленькі сад, месца для разважаньняў і адпачынку… Так, у маленькай сажалцы будуць плаваць залатыя рыбкі, а прыемны ветрык будзе калыхаць галінкі дрэў. Сад ён агародзіць высокаю сьцяною, і ніхто і нішто не пашкодзіць яго адпачынку і развагам.

Ну, вось, тры гады з пяці ён ужо адпрацаваў. Землякі ўжо лічылі яго «багатыром». Яму заставалася толькі два гады папрацаваць на баваўнянай плянтацыі, а потым родная старонка і адпачынак. Але якраз цяпер ён растрачваў грошы і толькі таму, што быў пры забойстве Чун-Га. Ён ужо тры тыдні прабыў у астрозе і кожны дзень траціў па 50 цэнтаў. Але цяпер вырашэньне суду амаль што гатова, і ён вернецца на работу. А-Чо было 22 гады. Гэта быў добры, жыцьця-рады чалавек з вясёлым, круглым, як месяц, тварам. Добры характар меў А-Чо. Ён ніколі нікому не рабіў крыўды і ні з кім ня лаяўся. Гуляць ён ня любіў і здавальняўся маленькімі радасьцямі. Вялікае здавальненьне і супакой адчуваў ён увечары пасьля гарачага дню ў полі. Раззажаючы аб таямніцах жыцьця, ён мог шмат гадзін сядзець і пазіраць на самотную кветку. Блакітная чапля на пясчаным беразе, плюхаценьне рыб, прыгожы захад сонца рабілі на яго такое моцнае ўражаньне, што ён забываў цяжкую працу і бізун Шэмэра.

Шэмэр, Кароль Шэмэр быў зьвер, ад усіх зьвяроў зьвер. Але ён добра выконваў сваю службу, і за гэта яму добра плацілі. 3500 нявольнікаў ён выціскаў усю сілу, усю працаздольнасьць, на якую яны былі здольны. Так пад канец тэрміну контракту яны ўсе былі нявольнікамі. Шэмэр шмат працаваў для таго, каб выціснуць усю сілу з гэтых 500 потных цел. Такому бязьлітаснаму абыходжаньню, галоўным чынам, спрыяла яго ўладная, жорсткая натура.

Адзін раз, гадоў тры таму назад, Шэмэр адным махам кулака забіў кулі. Ён не расьціснуў галавы кітайца, бы яйцо, — але так моцна выцяў, што ўсё нутро кітайца пераблыталася, і ён праз тыдзень памёр. Але кітайцы не паскардзіліся францускім чарцям, што панавалі ў Таіці. Яны павінны таксама сьцерагчыся гневу Шэмэра, як сьцерагуцца тысячаножак, што ціхенька шапацяць у траве і ў дажджлівыя ночы ўпаўзаюць і ў іх памяшканьні. Чынаго — так іх звалі гультаі-тубыльцы, — уважліва сачылі за тым, каб не рабіць няпрыемнасьці Шэмэру. Гэта значыла— даць яму поўную меру вытворчай працы. Забойства Шэмэрам кулі зрабіла сваю карысную справу, дало шмат тысяч даляраў кампаніі,—і ніякіх няпрыемнасьцяй з-за яго ня было.

Французы, пазбаўленыя інстынкту колёнізацыі, былі надзвычайна здаволены вялізарнымі посьпехамі ангельскай кампаніі. Не вялікая бяда, калі там Шэмэр распраўляецца кулакамі з кулі. Не вялікая бяда, калі памрэ адзін з чынаго. Бо нарэшце-ж ён толькі чынаго…

Ніяк нельга зразумець гэтых белых чарцей. А-Чо сядзеў у судовай залі і, чакаючы прысуду, разважаў. Ніяк нельга сказаць, што зьвязвае іх думку. У сваім жыцьці ён бачыў шмат белых, але ўсе яны аднолькавы: і афіцэры, і матросы на параходзе, і чыноўнікі на зямлі, і прыганятыя ў полі. Таксама і Шэмэр. Нейкія таемныя шляхі ўласьцівы іх думкам. Яны злуюцца без відавочнай прычыны, і гнеў іх заўсёды небясьпечны. З такія моманты яны падобны да дзікіх зьвяроў. Яны хвалююцца з-за глупства, ні ў чым ня ведаюць меры, шмат ядуць і яшчэ больш п’юць. Чынаго ніколі ня можа ведаць, ці будзе здаволены белы яго ўчынкам, ці абурыцца на яго. Адно ім сёньня падабаецца, а заўтра гэта-ж самае выклікае злосьць. За вачыма белых чарцей ёсьць такая заслона, якая хавае іх думкі ад наглядаў чынаго. Якія дзіўныя і незразумелыя гэтыя белыя людзі! Яны бы чэрці. Адно толькі зірні на Шэмэра…

А-Чо не разумеў, чаму так марудзіць суд з прыгаворам, Ні адзін-жа з падсудных не чапаў Чунг-Га. Яго пільнаваў А-Сан. Гэта зрабіў А-Сан, які аднэй рукой схапіў Чунг-Га за касу, а другою ўсадзіў нож у яго цела. Два разы ўсадзіў нож. І, заплюшчыўшы вочы, А-Чо зноў убачыў забойства, так як яно і адбылося. Ён пачуў сварку, лаянку і абразу паважаных продкаў, праклёны мінулых пакаленьняў… Бачыў, як скокнуў А-Сан, як ён схапіў Чунг-Га і два разы ўсадзіў у яго цела нож… Потым расчыніліся дзьверы, ускочыў Шэмэр, а А-Сан уцёк. Шэмэр замахнуўся папругаю і стрэліў з рэвольвэра, гэтым клікаў сабе дапамогу. А-Чо дрыжаў, успамінаючы і перажываючы ўсё гэта. Шэмэр папругаю расьсек яму твар і крыху зьдзёр скуру. Цяпер Шэмэр, гаворачы аб удзеле ў забойстве А-Чо, зварачаў увагу якраз на тыя рубцы, што былі на яго твары. Так, моцна выцяў яго Шэмэр. Крышку бліжэй—і вока прапала-б. Але пасьля ўсіх гэтых няпрыемнасьцяй А-Чо ўявіў сабе сад разважаньняў і адпачынку, які ён набудзе, як вернецца ў сваю вёску.

Калі судзьдзя чытаў прысуд, твар А-Чо быў зусім спакойны. Таксама выглядалі і яго чатыры таварышы. Ніяк не зьмяніліся яны і пасьля таго, калі ім вытлумачылі, што усе пяцёра вінаваты ў забойстве Чунг-Га.

У А-Чоў адсякуць галаву; А-Чо засуджаны на 20 год астрогу ў Новай Каледоніі Ван-Лі на 12 год, а А-Тонг на 10. Вялікі клопат! Ці варта хвалявацца? Нават А-Чоў быў зусім спакойны, як мумія, калі яму сказалі, што ў яго адсякуць галаву.

Усіх пяцёх кітайцаў зноў пасадзілі ў астрог. Але гэта іх ніяк ня зьдзівіла і ня надта засмуціла. Праўда, такога прысуду яны не чакалі, але белыя чэрці толькі і здольны на гэта. Хіба можна спадзявацца ад іх лепшага?

Увесь тыдзень А-Чо часта вельмі ласкава і з цікавасьцю пазіраў на А-Чоў; у полі ўжо робяць гільотыну, якою адсякуць у яго галаву; ён не дажыве да старасьці, ня ўгледзіць саду разважаньняў і адпачынку. Як і раней, А-Чо разважаў аб жыцьці і сьмерці. Аб сабе асабліва ён клапаціўся мала. Дваццаць гадоў, усяго толькі дваццаць гадоў! Значыцца, свой сад ён угледзіць праз дваццаць гадоў, вось і ўсё. Ён малады і ад прыроды мае азіяцкую цярплівасьць. Хутка праляцяць гэтыя дваццаць год. За гэты час кроў яго крыху астыне, і ён яшчэ лепш будзе адчуваць сябе ў сваім садзе. Ён назаве свой сад Садам Ранішніх Разважаньняў. Ад гэтай думкі ён быў шчасьлівы цэлы дзень і надумаў нават напісаць апавяданьне аб значэньні цярплівасьці.

Крушо быў жандар. Ён дваццаць гадоў служыў у францускіх колёніях — ад Нігеру і Сэнэгаліі аж да Паўднёвых Мораў,—але за гэтыя дваццаць год ён аніяк не паразумнеў. Як быў некалі ў юнацкія гады яшчэ ў Францыі, так і цяпер ён застаўся дурным. Ён прызнаваў дысцыпліну і аўторытэт, і перад начальствам быў надзвычайна пакорлівым.

І вось якраз гэтаму Крушо па загаду павінны былі выдаць з астрогу засуджанага А-Чоў. Але здарылася так, што галоўны судзьдзя напярэдадні наладжваў абед з капітанам і афіцэрамі францускага броня-карабля. Калі ён пісаў загад, дык рука яго дрыжала, а ад бяссоннай ночы так балелі вочы, што ён на загад і ня зірнуў. Ды ці варта нават турбавацца з-за нейкага кітайца? І ён не заўважыў, што ў імені А-Чоў ня было апошняй літары… У загадзе было напісана «А-Чо», і, выконваючы загад начальства, астрожныя службоўцы перадалі Крушо асобу А-Чо. Крушо пасадзіў гэту асобу побач з сабою на воз, запрэжаны парай валоў, і паехаў.

Комментарии к книге «Кулі», Джек Лондон

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства