Адам Міцкевіч
Свіцязь
Міхалу Верашчаку
Балада
Калі навагрудскія ўбачыш прасторы,
Ракітнік разгалісты, нізкі, —
Каня супыні ля плужынскага бору,
Каб глянуць на возера зблізку.
Гушчар лесу пахне чаборам і мёдам,
Жывіцы настоем смалістым.
Там возера Свіцязь, як шыбіна люду,
Ляжыць паміж дрэваў цяністых.
Калі пад'язджаеш начною парою
І станеш да возера тварам, —
Мігцяць зоркі ў небе, мігцяць пад табою
Мігціць там і месяцаў пара.
Не знаеш, — з-пад ног, можа, гэта шкляная
Ідзе аж да неба дарога
Ці неба шкляное скляпенне схіляе
Табе аж пад самыя ногі!
І той, другі, бераг убачыць не ў сілах —
З вышынямі возера зліта.
Нібыта вісіш ты на птахавых крылах
У нейкім бяздонні блакіту!
Так ноччу прыемна памыляцца вочы
Пры добрай, пры яснай пагодзе.
Ды толькі да возера зорнага ноччу
3 храбрэйшых храбрэц падыходзіць.
Бо там вырабляе нячысцік такое!
Між хваль вадзяны там плюскоча.
Дрыжу, як дзяды мне гавораць пра тое,
Успомніць аж страх перад ноччу.
То ў возеры гоман, то лямант вялікі,
То ўспыхне агонь сіняваты.
Гул бітвы, лязг зброі, жаночыя крыкі,
Галошанне, звону раскаты.
А ў міг — дым асядзе і крык суціхае,
І толькі лес ціха шапоча,
Ды ў возеры хтосьці малітвы чытае,
Чуваць сумны голас дзявочы.
А што гэта? Людзі плятуць хто што зможа,
На дно ж з іх ніхто не спускаўся.
Комментарии к книге «Свіцязь», Адам Мицкевич
Всего 0 комментариев