«Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

9891

Описание

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

1 страница из 42
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

М. І. Верціхоўская, В. У. Верціхоўская

Сачыненне на вольную тэму

Ад аўтара

У кнізе рэалізавана спроба дапамагчы старшакласнікам авалодаць тэхналогіяй напісання сачыненняў на вольную тэму, пераадолець звязаныя з гэтым складанасці, пазбавіцца тыповых недахопаў у сачыненні.

Сутнасць тэхналогіі заключаецца найперш у майстэрстве сінтэзу, напаўненні адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы, уключэнні прачытанага, пачутага ў адзіную сістэму.

У кнізе адсутнічае тэарэтычная частка. Шматгадовы вопыт выкладання літаратуры пераканаў аўтараў кнігі, што найбольш складаныя моманты навучання (а навучанне сачыненню да такіх і адносіцца) патрабуюць не тэарэтызавання, а менавіта практычнага ўзору. Нездарма ж некаторыя настаўнікі ў сваёй практыцы карыстаюцца такім прнёмам, як «пішу разам з вучнямі». Так, яны пішуць сачыненне разам з вучнямі, а потым прапануюць яго на абмеркаванне, параўнанне з вучнёўскімі напрацоўкамі.

Справа ў тым, што вучні выдатна ведаюць, як не павінна быць, але пераадолець тыповы недахоп у сачыненні надзвычай складана. Толькі веды пра тое, што ў сачыненнях такога жанру павінна быць выяўлена і цесная сувязь з літаратурай, творчасцю беларускіх пісьменнікаў, сітуацыю да лепшага не змяняюць.

У кнізе «Сачыненне пра сачыненне» Л. С. Айзерман, маскоўскі настаўнік-славеснік, слушна зазначае, што «сінтэз патрабуе не менш, а магчыма, больш навыкаў, сіл, часу, чым самае руплівае даследаванне. Самае цяжкае — уключыць прачытанае, пачутае ў адзіную сістэму».

Да ўсяго некаторыя лічаць, што сачыненне на вольную тэму — самы «лёгкі» жанр, падуладны кожнаму. Лічаць, што калі на вольную тэму, то і аўтар вольны пісаць што хоча і пра што захоча, толькі б гэта неяк адпавядала тэме.

Уласныя «вольнасці» вельмі часта падаюцца як адкрыцці з прэтэн зіямі на парадаксальнасць мыслення і светабачання. Такія «адкрыцці», як правіла, падстрахоўваюць, папярэджваюць словамі тыпу «я лічу», «я так думаю», «я мяркую». Дарэчы, на гэта часам арыентуюць абітурыентаў і гора-рэпетытары. Аднак частотнасць у сачыненні згаданых прыставак не ратуе ад банальнасцей. Гэта падобна сцвярджэнню, што быць здаровым лепш, чым быць хворым. А прыстаўка «я лічу» яшчэ відавочней выяўляе банкруцтва і прэтэнцыёзнасць аўтара.

Кепскую паслугу абітурыентам робяць тыя ўкладальнікі растыражаваных шматлікіх зборнікаў сачыненняў, якія ў тэарэтычных частках зборнікаў раяць і нават патрабуюць, каб у сачыненнях было выяўлена, «паказана духоўнае сталенне» іх аўтараў. Але ж нельга патрабаваць немагчымага. Вымушаны нагадаць, што духоўны вопыт і «духоўнае сталенне» юных аўтараў яшчэ не на тым узроўні, каб яго дэманстраваць. Такія непасільныя патрабаванні якраз і правакуюць на няшчырасць, а часам і хітраванне ў форме дэкларацый, заклікаў, абяцанняў і нават клятваў.

Ад аўтара сачынення на вольную тэму патрабуецца не дэманстрацыя ўласнага духоўнага вопыту, а адпаведна выяўленае ўсведамленне ім духоўнага вопыту пісьменнікаў, засведчанага ў мастацкіх творах. I, паўторым, здольнасць уключэння асэнсаванага ў пэўную сістэму, навыкі сінтэзаваць пачутае і прачытанае. Тым і адрозніваецца сачыненне на вольную тэму ад сачынення на літаратурную. Сачыненне на літаратурную тэму патрабуе акцэнту найперш на аналіз твора як факта мастацтва. Сачыненне на вольную — менавіта на сінтэз. Агульнае патрабаванне да абодвух жанраў — выяўленне асэнсавання і спасціжэння духоўнага вопыту пісьменнікаў, засведчанага ў мастацкіх творах. Гэтыя патрабаванні з'яўляюцца і патрабаваннямі канцэпцыі літаратурнай адукацыі, рэалізацыя якой — галоўная задача настаўніка-славесніка.

Іншая справа, што ў юнага чытача, аўтара сачынення, ёсць поўнае права, усвядоміўшы канцэпцыю пісьменніка, не пагадзіцца з ёй. У такім разе аўтар мае права крытычна паставіцца да духоўнага вопыту, засведчанага ў творы, ці да мастацкага ўзроўню яго рэалізацыі. Вось тады да месца будуць і «я лічу» і нават «я думаю інакш». Гэта падобна да таго, як аднойчы абітурыент узбунтаваўся адносна самой фармулёўкі тэмы: «Катерина — луч света в тёмном царстве». Ён заявіў, што не лічыць ні тое царства цёмным, ні Кацярыну промнем святла ў ім. Гэта значыць, юны чытач супрацьпаставіў уласнае прачытанне твора дабралюбаўскаму, якое сапраўды стала ўжо догмай. У такім разе ў аўтара сачынення ёсць і галоўны абавязак — доказна і пераканаўча аргументаваць зноў жа не ўласным вопытам, а канкрэтным мастацкім творам, каб даказаць неадпаведнасць дабралюбаўскага прачытання канцэпцыі М. Астроўскага, рэалізаванай у п'есе.

Аўтары кнігі палічылі неабходным уключыць у зборнік сачыненняў і два аналітычныя артыкулы, у якіх якраз і засведчаны розныя погляды літаратуразнаўцаў і крытыкаў на адны і тыя мастацкія творы. Адным з прыёмаў сачынення на вольную тэму з'яўляецца выяўленне ўласнай пазіцыі адносна меркавання аўтарытэтных даследчыкаў. Уласная пазіцыя адстойваецца зноў жа апорай і спасылкамі на мастацкі твор.

Праблемы навучання сачыненням розных жанраў неадзельныя ад праблем іх ацэнкі. I хаця пра гэта напісана шмат навуковых прац, у нас яшчэ не выпрацаваны механізм, які б выключаў суб'ектыўнасць пры ацэнцы такой формы кантролю, як сачыненне, і ў першую чаргу — сачынення на вольную тэму. Вось адзін яскравы таму доказ.

Ужо згаданы намі Л. С. Айзерман у адной са сваіх кніг пісаў пра эксперымент, праведзены ў свой час у Маскоўскім універсітэце імя М.В. Ламаносава. Сутнасць эксперыменту такая: адно і тое ж сачыненне прапанавалі ацаніць некалькім экзаменатарам. Вынік быў ашаламляльны: ад «2» — да «5».

Сачыненне — адзін з найбольш выніковых метадаў у сістэме літаратурнай адукацыі. Аднак сачыненне як форма кантролю, а тым больш як форма ўступнага экзамену па літаратуры «канчаткова губіць справу», як пра тое даводзіла вучоны-метадыст М. А. Рыбнікава.

«Канчаткова губіць справу» той, хто забываецца (ці не ведае) пра асноўнае патрабаванне да сачынення на вольную тэму і не вывярае яго вартасць на адпаведнасць гэтаму патрабаванню, а вылучае свае ўласныя тыпу «паказаць духоўнае сталенне».

Кніга адрасавана старшакласніку, які ў час падрыхтоўкі да сачынення зможа ёю пакарыстацца. Арыентавацца ў фактычным матэрыяле дапаможа не толькі тэматыка (у зборніку каля 40 тэм), але і паказальнік імёнаў. Ён зробіць выкарыстанне кнігі больш зручным і дазволіць вылучыць неабходны матэрыял нават пры падрыхтоўцы да сачынення на літаратурную тэму.

Аднак аўтары стваралі гэту кнігу найперш для таго, каб дапамагчы ўдумліваму чытачу авалодаць тэхналогіяй уключэння пачутага і прачытанага ў пэўную сістэму, каб паспрыяць юным аўтарам у іх імкненні ўдасканальваць навыкі сінтэзавання матэрыялу.

У кнізе засведчаны шматгадовы вопыт выкладання курса на выбар «Тэорыя і практыка сачыненняў розных жанраў». Аўтары лічаць, што вынікі гэтага вопыту будуць карыснымі і для настаўнікаў-практыкаў.

«Мова — сцяг народа» (М. Ермаловіч)

… Ясная ў Божым свеце мудрасць.

В. Цяпінскі

Функцыя пісьменніка заключаецца ў тым, каб у выніку яго дзеяння ніхто не змог спаслацца на няведанне свету, апраўдацца асабістай невінаватасцю перад ім.

Ж. П. Сартр

Французскі пісьменнік А. Камю параўнаў працу пісьменніка з подзвігам Сізіфа і сцвердзіў гэтым параўнаннем перш за ўсё стаіцызм, годнасць свайго героя-вязня, які духоўна ўзвысіўся над катамі. Зноў і зноў паднімаючы цяжкі камень на вяршыню гары, Творца-Мастак здзяйсняе спробу за спробай асвятліць агульным сэнсам уласнае існаванне. Толькі ўласнае існаванне, бо ні свет, ні асобнага чалавека перайначыць, перарабіць немагчыма. I ўсё ж наперакор усяму і нават уласнаму ўсведамленню марнасці высілкаў трэба, як гаварыў адзін з герояў камюсаўскага рамана «Чума», «добра рабіць сваю справу. Рабіць так, „як калі б…“». Гэтае «як калі б» азначае: як калі б быў упэўнены ў выніковасці сваёй справы.

Усе высілкі беларускіх творцаў адносна таго, каб пераканаць свой народ, што мова — гэта святыня і сцяг яго, — марныя. Гэтыя высілкі — разнавіднасць «сізіфавай працы» і адначасова сведчанне стаіцызму беларускіх Сізіфаў і вялікага сэнсу іх безвыніковых намаганняў.

Бадай, ні ў чым яшчэ беларускія песняры-прарокі не былі такімі аднадушнымі, салідарнымі і настойлівымі, як у сцвярджэнні вечнай і такой простай, зразумелай усяму свету ісціны, што «пакуль жыве мова — жыве народ». Падобна, што і беларускія прарокі бачаць сваю ролю ў тым, каб папярэдзіць свой народ, каб пасля сумленна, добра зробленай імі справы ніхто не змог апраўдацца сваім няведаннем ці неразуменнем такой лёсавызначальнай для ўсёй нацыі праблемы.

Усведамленне таго, што любоў да роднай мовы ёсць адно з праяўленняў любові да Радзімы, вызначыла ўсю патрыятычную дзейнасць Васіля Цяпінскага. «…Зь зычливости ку моей отчизне» — так вызначыў ён сам матыў, які натхніў яго на цяжкую, але высакародную працу выдаўца і перакладчыка Евангелля на беларускую мову. Да ўсяго гэтая справа запатрабавала вялікіх матэрыяльных сродкаў, якіх Цяпінскі не меў. Паводле яго сведчання, ён не мог давесці справу да канца, а пераклаў і надрукаваў поўнасцю ў сваёй «убогой друкарня» толькі Евангелле ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі.

Комментарии к книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», Вольга Верціхоўская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства