Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV (fb2) - Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV 374K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Пётр Вяжевич
Пётр ВЯЖЭВІЧ
ДЗЁННІК ПАСОЛЬСТВА ДА ЦАРА МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА АД КАРАЛЯ І ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ УЛАДЗІСЛАВА IV
Дыпламат і майстар слова
Пётр Вяжэвіч — дзяржаўны дзеяч і яркі беларускі пісьменнік эпохі Барока. Ён меў шляхецкі тытул і займаў пасаду мсціслаўскага стольніка. Пэўны час выконваў абавязкі каралеўскага пісара. У 1635 г. у якасці сакратара ўдзельнічаў у пасольстве ў Маскву.
Пяру Вяжэвіча належаць два празаічныя гісторыка-літаратурныя творы — «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV» і «Рэляцыя». Найбольш каштоўным у мастацкіх адносінах з’яўляецца першы. У ім раскрыты падрабязнасці аб’яднанага пасольства Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства ў Маскву ў 1635 г. Дыпламатычная місія на ўсход, як вынiкае з «Дзённіка...», ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам Аляксандра Песачынскага і Казіміра Лявона Сапегі — сына знакамітага канцлера і віленскага ваяводы Льва Сапегі.
Аўтар «Дзённіка...» абараняў інтарэсы, перш за ўсё, дэлегацыі Вялікага Княства Літоўскага. Ён, відавочна, быў набліжаным К.-Л. Сапегі. Невыпадкова, пісьменнік часцей і больш падрабязна пісаў пра яго, чым пра Песачынскага. Падчас дыскусій і спрэчак паслоў па пытанні аб захоўванні пакта аб вечным міры, а таксама аб месцах за царскім сталом, як правіла, прымаў бок К.-Л. Сапегі.
Комментарии к книге «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV», Пётр Вяжевич
Всего 0 комментариев