Францішак Аляхновіч
Шчасьлівы муж

Асобы
Гаўдэнт
Залепка.
Магдалена, яго жонка.
Фэлька, яе прыяцелька.
Ільдэфонс Мацальскі.
Панна Уршуля
Калістрат Мяшочак.
Мяшочыха, яго жонка.
Леокадыя, іх дачка.
Пышка.
Шышка.
Лапурка.
Галька, яго жонка.
Мар'янна.
Акт I
Рэч дзеецца ў квартэры Залепкаў. На сцэне ложак, перад ім параванчык, далей камода, канапа, стол, крэслы і п. Праз адчыненыя пасярэдзіне дзьверы відаць стол пакрыты настольнікам і застаўлены бутылькамі, талеркамі і г. п. Другія дзьверы ўправа ў кухню.
Зьява 1
Гаўдэнт і Магдалена.
Гаўдэнт (чэлавек немалады, лысы, вусасты, сядзіць ля століка. Твар яго намазаны мылам. На століку люстэрка, — Гаўдэнт голіцца).
Магдалена (у другім пакоі парадкуе на стале талеркі. Пасьля ўваходзіць на сцэну). Вось! — як–раз знайшоў час галіцца! Зараз ужо пачнуць зьбірацца госьці, а ён сядзіць, як налпа, вымазаны мылам! Фу!
Гаўдэнт. Не было калі, коцік–Магдзя!.. Але я хутка, — толькі ты не крычы, калі ласка, бо рука ў мяне дрыжыць, парэжуся.
Магдалена. Скажы мне, нашто ты накупіў гэтулькі гарэліцы?!. Каб хаця адну бутэльку віна, а то толькі гарэлка!
Гаўдэнт. Для баб ёсьць салодкая.
Магдалена (дразьнячы яго). Але! «Для баб! для баб!..» А вось можа прыйдзе нейкі… лепшы госьць, тады што яму дасі?
Гаўдэнт. Для мужчын ёсьць спіртус і гарэлка.
Комментарии к книге «Шчасьлівы муж», Франтишек Олехнович
Всего 0 комментариев