Кандрат Крапіва
Хто смяецца апошнім
Камедыя ў трох актах
Дзеючыя асобы
Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч — дырэктар інстытута геалогіі.
Анна Паўлаўна — яго жонка.
Чарнавус Аляксандр Пятровіч — прафесар.
Туляга Мікіта Сымонавіч — навуковы супрацоўнік.
Левановіч — сакратар парткома.
Вера — малодшы навуковы супрацоўнік.
Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік.
Зіна Зёлкіна — яго жонка, сакратар.
Цёця Каця — прыбіральшчыца.
Нічыпар — дворнік.
Незнаёмая жанчына.
Чалавек у форме НКВД.
Акт першы
Калідор — вестыбюль установы.
Цёця Каця (выходзіць з дзвярэй дырэктаравага кабінета. За ёю Нічыпар). Фу!.. Добра, што ты якраз падышоў, я ж бы адна гэтаму сталу і рады не дала.
Нічыпар. Гэта, брат, стол! Каб некалі мне такі пляц зямлі, то я б гаспадаром быў.
Цёця Каця. Новы поп, дык новае і маленне. У таго дырэктара, бывала, адзін столік, два крэслы і ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакі, а на стале ж мартаплясаў усялякіх панастаўляна — таксама грошай каштуюць.
Нічыпар. А што яму — шкада казённых грошай? Не з свае ж кішэні плаціць.
Цёця Каця. Дзве канапы скураныя, мяккія. I нашто яны? Хіба ён лежачы працаваць думае.
Нічыпар. Далікатнага, мусіць, заводу. Баіцца, каб на цвёрдьга мазалёў не панаседжваць.
Цёця Каця. I вось, скажы ты… Зараз год, як я на гэтым месцы, а не магу ўцяміць, што тут людзі робяць. Такі ж каваль у кузні куе, то знак ёсць, настаўнік дзяцей вучыць, і то знак ёсць, а тут людзі нешта робяць, робяць, і работы гэтай не відаць.
Нічыпар. Кажаш, працуюць і смаку не чуюць.
Комментарии к книге «Хто смяецца апошнім », Кандрат Крапіва
Всего 0 комментариев