Читать книгу «На лініі перасячэння», Татьяна Ивановна Шамякина

«На лініі перасячэння»

1062

Описание

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.



1 страница из 111
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

На лініі перасячэння (fb2) файл не оценен - На лініі перасячэння 412K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Татьяна Ивановна Шамякина


Таццяна Шамякіна

НА ЛІНІІ ПЕРАСЯЧЭННЯ

Літаратурна-крытычныя нататкі


Падрыхтаванае на падставе: Шамякіна Таццяна, На лініі перасячэння. Літаратурна-крытычныя нататкі, — Мастацкая Літаратура: Выдавецтва, 1981. — 143 с.


Рэдактар: А. І. Сямёнава


Copyright © 2013 by Kamunikat.org

У пошуках гармоніі


Міхась Стральцоў стаў вядомым як пісьменнік у пачатку 60-х гадоў, у час, калі многа гаварылі пра лірычны стылёвы напрамак як самастойны і адзін з найбольш цікавых у сучаснай савецкай прозе. Рост лірычнай прозы ў гэтыя гады можна тлумачыць рознымі прычынамі: і пошукам новых прыёмаў тыпізацыі, і павышанай цікавасцю да ўнутранага свету чалавека, і значнасцю маральна-этычных праблем у сучасным грамадстве, і імкненнем пісьменнікаў да філасофскага асэнсавання рэчаіснасці. Зразумела, лірычная проза існавала і раней. Але менавіта ў гэты час адбывалася размежаванне розных стылёвых плыняў. Лірычнасць савецкай прозы ўзнікла на аснове адзінства ідэалаў асобы і грамадства. Пісьменнікі-лірыкі паэтызуюць свет чалавечых пачуццяў і думак, эмацыянальна-ўсхваляваная споведдзю выяўляюць свае адносіны да свету. Творы В. Бергольц, Ул. Салаухіна, А. Ганчара, Я. Брыля, Ч. Айтматава, Ю. Смуула і многіх іншых расказваюць пра пачуцці, народжаныя адзінствам чалавека і грамадства, пісьменніка і народа.

Генезіс лірычнасці звязваецца з рамантычнай і эпічнай асновамі. Рамантыка — родавы выток лірызму. У тую ці іншую эпоху лірызм набываў рамантычную танальнасць, перадаваў ідэал пісьменніка. Вобраз у рамантычных творах уяўляе сабой непарыўнае адзінства аўтарскага ідэалу і лірычных форм яго выяўлення.

Комментарии к книге «На лініі перасячэння», Татьяна Ивановна Шамякина

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства