Читать книгу «Заўтра была адліга-4», Віктар Шніп - Страница 2

«Заўтра была адліга-4»

717

Описание

отсутствует



2 страница из 151
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

5.09.2015. Больш як месяц таму ў Пугачах на свяце вёскі мы з Людмілай даведаліся, што нас запросяць на святкаванне 550-годдзя Ракава. Апошнія два тыдні я кожны дзень, дастаючы з паштовай скрынкі газеты, спадзяваўся, што атрымаю запрашэнні. І яны прыйшлі сёння ў дзве гадзіны дня, і нам стала вядома, што свята ў Ракаве ўжо ў самым разгары. Гэта наша пошта!!! Сумна. Нават ні кроплі не суцяшаюць радкі з майго верша, што змешчаны на запрашэнні:

Што нам Парыж далёкі, што нам Кракаў

І Амстэрдам, і Лондан той сівы! —

Мы маем гонар свой, мы маем Ракаў,

Дзе ўсе святлом касцёла і царквы

Асветлены і вечнасці слугуюць,

Ствараюць слову роднаму прасцяг

І словы тут з анёламі сябруюць

І не губляюцца ў сівых вяках.

6.09.2015. Ад выдавецтва ездзіў у Шчучын на святкаванне Дня беларускага пісьменства. Дамоў прывёз два падарункі — Рычард Бялячыц падпісаў новую кнігу «Споведзь накцюрна» і святочны нумар газеты «Слонімскі веснік», якую падарыла паэтка Алена Руж.

З усяго, што чуў са сцэны, найбольш запомнілася выступленне рускага пісьменніка з Масквы Георгія Прахіна, які сказаў: «Беражыце сваю мову! Без мовы ў вас не будзе краіны! Без мовы не будзе нацыі, не будзе народа. Бера­жыце сваю мову!»

З усіх лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі атрымаў найбольш гучных і шчырых апладысментаў Дзяніс Марціновіч, калі яго выклікалі на сцэну, каб уручыць дыплом у намінацыі «Найлепшы крытычны твор» за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча».

***

7.09.2015. Белая, як з леташняга снегу, ванна няспешна плыве па рэчцы. У ёй жоўтая лістота, як вуголле. Далёка да акіяна.

***

7.09.2015. Белая поўня, як пакецік з гарбатай...

***

Комментарии к книге «Заўтра была адліга-4», Віктар Шніп

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства