Читать книгу «Заўтра была адліга-4», Віктар Шніп

«Заўтра была адліга-4»

717

Описание

отсутствует



1 страница из 151
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Заўтра была адліга-4 (fb2) файл не оценен - Заўтра была адліга-4 529K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Віктар Шніп



Віктар ШНІП


ЗАЎТРА БЫЛА АДЛІГА-4


Верасень

***

1.09.2015. Вечарам перад сном, гледзячы на партрэты бацькоў, прыдумаў радкі:

Тата і мама глядзяць на мяне

З рамак партрэтных на шэрай сцяне.

Тата і мама — іконы мае.

Вас мне жывых, як святла, не стае

Тут на зямлі, дзе заўсёды святло

Нават у тым, што ў нябыт адышло...

***

2.09.2015. Загрымеў гром, узняўся вецер і ўміг з дрэў пасыпалася лістота, нібыта верасень узарваў сцены лета, за якімі хаваемся мы ад восені...

***

2.09.2015. Дзень карацее, як дарога да Млечнага Шляху.

***

2.09.2015. Прайшоў доўгачаканы дождж. І ў калюгах апалая лістота адчула сябе на сёмым небе.


***

3.09.2015. На кухні ўсе талеркі ўмеюць лётаць. Толькі пра гэта яны не ведаюць...

***

3.09.2015. Перад сном занатаваў: «Папера — гэта зімовае поле, на якім словы ўмярзаюць у вечнасць. Адны на час зімы, а іншыя да вогненнага патопу...» Раніцай прачытаў. І пайшоў на працу, дзе на сталах і на шафах ляжаць рукапісы, як на гарах снег, які не растае.

***

4.09.2015. Некаторыя перад люстэркам, як перад іконай...

***

5.09.2015. Поўня, як цыгарэтны попел, які прымёрз да чорнай цыраты неба.

***

Комментарии к книге «Заўтра была адліга-4», Віктар Шніп

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства