Шклоўскія страсці (fb2) - Шклоўскія страсці 453K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ольга Михайловна Павлова
Вольга Паўлава
ШКЛОЎСКІЯ СТРАСЦІ
ЗНАЁМСТВА
У 1989 годзе нас с мужам прыняў да сябе калектыў шклоўскай раённай газеты "Ударны фронт". Мяне — у якасці радыёарганізатара, Валодзю — адказным сакратаром. Хто знаёмы з журналісцкай "кухняй", ведае, што гэтыя пасады давалі сякую-такую свабоду ў "праштурхванні" некаторых матэрыялаў на свой густ (у кожным разе, так было раней). Як цяпер усё больш пераконваюся, менавіта гэта і паўплывала на тое, што я трапіла ў поле зроку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі...
Саўгас "Гарадзец" знаходзіцца, што называецца, пад самым бокам райцэнтра — усяго за дзесятак кіламетраў, а яшчэ — па суседству з магістраллю рэспубліканскага значэння — аўтадарогай "Санкт-Пецярбург — Адэса". Гэтыя акалічнасці спрыялі прытоку кадраў у гаспадарку, таму нават у самыя вострадэфіцытныя на рабочыя рукі часы саўгас "Гарадзец" не мог паскардзіцца на іх недахоп. Сярод іншых гаспадарак раёна ён нязменна займаў сярэдняе месца па працоўных дасягненнях і таму толькі зрэдку ды злёгку падвяргаўся калатуну з боку кіраўніцтва раёна.
Але была і яшчэ адна, больш важная прычына таго, што саўгас "Гарадзец" выпадаў з поля крытыкі. Дырэктар саўгаса "Гарадзец" А.Р.Лукашэнка, востры на язык, прафесійна адбіваў крытычныя заўвагі, таму жаданне іх выказваць паступова зніжалася. Баяліся сюды паказвацца і раённыя журналісты. А калі раптам і адважваліся на такі крок, то толькі за станоўчым матэрыялам.
Комментарии к книге «Шклоўскія страсці», Ольга Михайловна Павлова
Всего 0 комментариев