Читать книгу «Шклоўскія страсці», Ольга Михайловна Павлова

«Шклоўскія страсці»

706

Описание

ПАЎЛАВА Вольга Міхайлаўна Нарадзілася ў сялянскай сям'і ў 1954 годзе ў вёсцы Стары Дрыбін былога Горацкага раёна. Друкавацца на старонках раённай і рэспубліканскай ("Зорька") газет пачала з пятага класа. Пісаць прозу, вершы — яшчэ раней. Скончыла факультэт журналістыкі Ленінградскага дзяржуніверсітэта. Працавала ў раённых газетах Горак, Талачына, Шклова. Цяпер — рэдактар раённага радыёвяшчання ў г.п. Круглае Магілёўскай вобласці. У творчасці Вольгі Паўлавай пераважае тэма сацыяльнай неабароненасці чалавека ва ўмовах дзяржаўнага дыктату. Любіць, шкадуе людзей, а яшчэ больш — усё жывое, што існуе вакол іх, — за бездапаможнасць, неабароненасць перад праявамі чалавечай агрэсіі.



1 страница из 107
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Шклоўскія страсці (fb2) файл не оценен - Шклоўскія страсці 453K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ольга Михайловна Павлова


Вольга Паўлава

ШКЛОЎСКІЯ СТРАСЦІ

ЗНАЁМСТВА

У 1989 годзе нас с мужам прыняў да сябе калектыў шклоўскай раённай газеты "Ударны фронт". Мяне — у якасці радыёарганізатара, Валодзю — адказным сакратаром. Хто знаёмы з журналісцкай "кухняй", ведае, што гэтыя пасады давалі сякую-такую свабоду ў "праштурхванні" некаторых матэрыялаў на свой густ (у кожным разе, так было раней). Як цяпер усё больш пераконваюся, менавіта гэта і паўплывала на тое, што я трапіла ў поле зроку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі...

Саўгас "Гарадзец" знаходзіцца, што называецца, пад самым бокам райцэнтра — усяго за дзесятак кіламетраў, а яшчэ — па суседству з магістраллю рэспубліканскага значэння — аўтадарогай "Санкт-Пецярбург — Адэса". Гэтыя акалічнасці спрыялі прытоку кадраў у гаспадарку, таму нават у самыя вострадэфіцытныя на рабочыя рукі часы саўгас "Гарадзец" не мог паскардзіцца на іх недахоп. Сярод іншых гаспадарак раёна ён нязменна займаў сярэдняе месца па працоўных дасягненнях і таму толькі зрэдку ды злёгку падвяргаўся калатуну з боку кіраўніцтва раёна.

Але была і яшчэ адна, больш важная прычына таго, што саўгас "Гарадзец" выпадаў з поля крытыкі. Дырэктар саўгаса "Гарадзец" А.Р.Лукашэнка, востры на язык, прафесійна адбіваў крытычныя заўвагі, таму жаданне іх выказваць паступова зніжалася. Баяліся сюды паказвацца і раённыя журналісты. А калі раптам і адважваліся на такі крок, то толькі за станоўчым матэрыялам.

Комментарии к книге «Шклоўскія страсці», Ольга Михайловна Павлова

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства