Дж. К. Роўлінг
Байкі барда Бідля
“Байкі барда Бідля” — гэта зборнік, адрасаваны маленькім чараўнікам і чараўніцам. На працягу стагоддзяў іх чыталі дзецям перад сном, і таму большасці вучняў школы Хогвартс “Гаршчок-гарцунок” і “Фантан феі Фартуны” гэтак жа добра вядомыя, як “Папялушка” і “Спячая Прыгажуня” — дзецям маглаў (гэта значыць нечараўнікам).
Байкі Бідля шмат у чым падобныя з нашымі казкамі: напрыклад, дабро ў іх звычайна ўзнагароджваецца, а злосць — караецца. Аднак ёсць даволі відавочнае адрозненне. У маглаўскіх казках магія — прычына ўсіх бед галоўнага героя або гераіні: злая ведзьма атруціла яблык, або пагрузіла прынцэсу ў сон на сто гадоў, або ператварыла прынца ў выродлівую пачвару. Паміж тым героі “Баяк барда Бідля” самі валодаюць чараўніцтвам, і тым не менш, ім зусім не лягчэй , чым нам.
Байкі барда Бідля дапамаглі шматлікім пакаленням бацькоў-чараўнікоў растлумачыць сваім маленькім дзецям суровую праўду: чараўніцтва пазваляе вырашаць шмат праблем, але і стварае іх не менш.
Яшчэ адна прыкметная розніца паміж гэтымі казкамі і іх маглаўскімі двайнікамі ў тым, што чараўніцы з аповедаў Бідля значна актыўней шукаюць сваё шчасце, чым гераіні нашых казак. Аша, Альтэда, Амата і зайчыха Жартаўніца — чараўніцы, якія ўзялі свой лёс у свае рукі замест таго, каб доўга спаць, або чакаць, калі хто-небудзь верне табе страчаны чаравічак. Адзінае выключэнне з правіла — безыменная дзяўчына з казкі пра валасатае сэрца. Яна паводзіць сябе як прынцэса з нашых казак, толькі ў канцы гэтай казкі ніхто не жыве “доўга і шчасліва”.
Бард па імі Бідль жыў у пятнаццатым стагоддзі. Большая частка яго жыцці ўтоеная пад полагам таямніцы. Вядома, што ён нарадзіўся ў Ёркшыры, і, судзячы па адзінай гравюры на дрэве, якая захавалася да нашых дзён, у яго была выключна пышная барада. Калі яго казкі пэўна адлюстроўваюць яго меркаванне, то ён хутчэй любіў маглаў, якіх ён лічыў хутчэй невуцкімі, чым непрыязнымі. Ён не давяраў Цёмнай Магіі і верыў, што горшае ў чарадзейным народзе бярэ пачатак з звычайных чалавечых рыс характару: жорсткасці, апатыі і напышлівага злоўжывання сваімі талентамі. У казках Бідля перамагаюць не самыя магутныя чараўнікі, а самыя добрыя, разумныя і знаходлівыя.
Комментарии к книге «Байкі барда Бідля», Джоан Роулинг
Всего 0 комментариев