• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

2356

Описание

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага. У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка? «Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

1 страница из 51
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... (fb2) файл не оценен - Ніхто дабром не дасць збаўлення... [Nikt nie da nam zbawienia... - be] (пер. Віктар Шукеловіч) (Менская трылогія (Trylogia złodziejska - be) - 3) 1184K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Михайлович Песецкий


Сяргей Пясецкі

НІХТО ДАБРОМ НЕ ДАСЦЬ ЗБАЎЛЕННЯ…

Менская трылогія

Кніга трэцяя

.

…

«У гэтых людзях віруе сіла, бунт і энергія. Яны шчодрыя, добрыя і сардэчныя. Яны заўсёды гатовыя дапамагчы слабаму, беднаму, хвораму. Іхныя словы не разыходзяцца са справамі, ім можна даверыцца, яны ніколі не ашукаюць тых, з кім жывуць. Гэта адчайныя рызыканты, якія хутчэй успыхнуць і загінуць, чымся будуць шмат гадоў памалу гніць у спёртым паветры мяшчанскага пакойчыка. Іхны сцяг — гэта зіхоткі штандар фантазіі і шляхетнасці. Яны разбураюць умоўнасці. Перад імі адступае Смерць… Гэта не шакалы духу — ненасытныя і лютыя, калі адчуваюць сваю сілу; і гнюсныя ды подлыя, калі знаходзяцца ў прыніжаным становішчы. Гэта тыя, каго пераследуе і знішчае двудушны мешчанін, баючыся іх і адначасова захапляючыся імі».

«…У турмах і зладзейскіх бандах працэнт сапраўды сумленных людзей большы, чымся ў нармальным грамадстве».

«…Калі б думкі забівалі, мары спаўняліся, а жаданні спраўджваліся, то колькі б трупаў, рабункаў, крадзяжоў і гвалту меў бы на сваім сумленні кожны аўтаматычна сумленны жыхар зямной кулі?!»

«…Дурань, недарэка і баязлівец можа стаць міністрам, артыстам, правадыром, палітыкам, пісьменнікам, настаўнікам, святаром, але толькі знаходлівы, разумны і адважны чалавек можа быць прафесійным злодзеем».

Урыўкі з рамана Грамадзяніна «Туман»

1

СВАБОДА СВАБОДЫ І ЯСЕВА ВОЛЬНАСЦЬ

Чэсік Свабода быў шчасліўчыкам. Кішэнныя крадзяжы выходзілі ў яго лёгка, спраўна і гладка. Зусім выпадкова, усляпую, ён часта трапляў на вялікія грошы і за апошнія тры гады ніводнай ночы не правёў за кратамі. Усё яму ўдавалася без якога-небудзь сур’ёзнага шухеру[1]. А кашалькі ў фраераў[2] ён выцягваў не толькі з вочак і вярхушкі, гэта значыць з вонкавых кішэняў, але і з самых тайных сховішчаў, зробленых у адзенні. А цыбулін, інакш цікалак або бімбераў, ён столькі нагроб і нацягаў дадому, што мог бы адкрыць гадзіннікавую краму. Нават самыя недаверлівыя і асцярожныя рабіліся ягонымі ахвярамі. Да найспрытнейшых кішэннікаў ён, аднак, ніколі не належаў, а ў сваёй тэхніцы саступаў не толькі Кулямёту, але і Тосьцы Сароцы. Яму проста незвычайна шанцавала, іншымі словамі, ён меў глік[3]. Апошнім часам ён гэтак асмялеў, што працаваў нават без памагатых: туцара, які прывабліваў ахвяру, і сценкі — памочніка, які засланяў сам крадзеж ад мінакоў.

З ксютай, дзяўчынай, яму таксама пашчасціла. Каханка ў яго што трэба — гожая, зграбная, мілая. Была ёю хіпішніца[4], якая таксама шчыравала ў чужых кішэнях, Малая Сабінка, або проста Малая. Яе празывалі гэтак, каб адрозніць ад Вялікай Сабінкі. Малой таксама ўсюды ўсміхалася ўдача: і ў «мойцы» — абкраданні падпоеных залётнікаў, і ў «гут морган», калі шукалі выпадкова незачыненыя дзверы ў кватэрах. Цягам двух мінулых гадоў яе ні разу не злавілі на гарачым.

Разам яны жылі ўжо амаль год. Партнёры ва ўсім былі роўныя і ні ў чым не назалялі адно аднаму. Чэсік нават не размаўляў з каханкаю пра сацыялізм, бо Сабіна на гэта толькі дурасліва свістала або паказвала язык. Неяк яшчэ ў самым пачатку іх адносін яна абвесціла яму, што для яе гэта ўсё жульніцтва, падман і правакацыя. І яшчэ дадала, што ўсё гэта ёй да аднаго месца, да таго, дзе курыца трымае яйка. Чэсік спрабаваў пакрыўдзіцца:

— І я табе таксама да гэтага месца?

— Ты там самы першы.

— Што-о-о?

Але Малая на гэта толькі ўскудлаціла яму рукою валасы на галаве, цмокнула ў шчаку і пабегла да люстэрка. Там пачала нешта насвістваць, пудрыцца і разглядаць сваё грудзі.

— Зноў укусіў паскуднік! Другі раз атрымаеш у лыч!

І як з такою размаўляць пра камунізм? Такую дык ніякая агітацыя не бярэ. Адно гэта не пасавала Чэсіку ў ягонай абранніцы.

Сёння раніцай Чэсік прачнуўся ў выдатным настроі. Горад учора занялі бальшавікі, і блатны[5] пайшоў на іх падзівіцца. На Саборнай плошчы была збудаваная трыбуна і трываў мітынг. Свабода пастанавіў прапхнуцца праз натоўп уперад, каб лепей усё чуць, але не даў рады. Каля самай трыбуны была жудасная таўкатня, у натоўпе чалавек апынаўся нібыта пад прэсам, які ціснуў з усіх бакоў, таму Свабода застаўся здалёк. З трымценнем ён лавіў кожнае слоўца: свабода, роўнасць, братэрства, правы пралетарыяту, буржуазія, эксплуатацыя, зямля — сялянам, фабрыкі — рабочым, далоў смяротнае пакаранне!

Вецер развяваў чырвоныя палотнішчы. Рос энтузіязм натоўпу. У розныя бакі плылі гукі «Інтэрнацыяналу», якія танулі ў шалёных выбухах людскіх галасоў.

«Не буду больш красці!» — даў зарок Свабода.

Гэтая яго пастанова была цалкам шчырай і свядомай.

«Заўтра пайду шукаць працу. У камітэце мусяць мець для мяне працу. І Малую ўладкую. Пажэнімся і будзем жыць як людзі».

Чэсік вярнуўся дадому сур’ёзны, ва ўрачыстым настроі. Хацеў запаліць цыгарэту, але не знайшоў у кішэні ні срэбранага партсігара, ні запалак. Абчысцілі ў натоўпе. Як гэта так? Аблаташылі кішэнніка, упершыню ў ягоным жыцці, ды яшчэ ў такі важны, святы для яго дзень. Яму зрабілася крыўдна. Алё хутка адпусціла. Ён купіў пачак цыгарэт і, напоўніўшы жытло тытунёвым дымам, аддаўся летуценням пра будучыню. Ён быў разумны і разбітны. Недахоп адукацыі кампенсаваўся ў яго вялізным жыццёвым досведам. Да сацыялізму ж ён ставіўся з вялікім запалам і сляпой верай. Чэсік быў адданым прыхільнікам гэтай рэлігіі ўсіх пакрыўджаных і дзеля яе, не раздумваючы, ахвяраваў бы ўсім, што меў… нават жыццём.

Калі Малая вярнулася вечарам дадому, Чэсік падзяліўся з ёю сваімі марамі і расказаў пра светлую будучыню: пра добрую пасаду і барацьбу за справу пралетарыяту.

— А што мы будзем жэрці? — запытала дзяўчына, надзьмуўшы губы.

— Тое, што і іншыя камуністы. Будзем разам жыць і плячо ў плячо змагацца за перамогу сацыялізму.

Малая прысвіснула.

— Ого! Як ты гэта сабе ўяўляеш? А я табе зараз пакажу нешта. Я не хаджу з разяўленай пашчай, як ты. Захамутала сабе аднаго такога камісарыка. Падміргнула яму… слова за слова, свістулькі і пярдулькі… Падлізалася да яго, пагладзіла па шэрсці, што называецца, і давай у піўнуху. Падпаіла жлаба. Потым павяла на шпацыр. За горад. Там мы кульнулі яшчэ. Гэны ўжо пачаў да мяне дабірацца. А я заліваю, што яшчэ цнатліўка. Калі хоча, то толькі пасля шлюбу. А ён мне дым у вочы пускае, выхваляецца, колькі мільёнаў мае! Кажа такі мне: «У мяне бліт[6] і шкельцы, цэлыя кілаграмы. Я цябе з галавою золатам ці йбрыльянтамі засыплю…»

— Ну — і што далей?

Малая рассмяялася.

— Бачыш — цікава табе. Але я такіх піжонаў ведаю як аблупленых. Напаіла яго, а як ён керны[7] заснуў, абчысціла яго да нітачкі! Можа, і цяпер яшчэ дрыхне ў паветцы каля пераезду… Паглядзі, што я яму купіла.

Малая кінула на стол два залатыя гадзіннікі, залатую цыгарэтніцу, — тоўсты, раздзьмуты ад банкнотаў кашалёк і старасвецкі партманет.

— Паглядзі, што ў гэтай скуры.

Дзяўчына дастала з кашалька ладны жмут даляравых банкнотаў, царскіх пяцісотак і керанак[8].

— Такі, відаць, з яго і камуніст, — прамармытаў Чэсік, крыху прыгаломшаны гэтым багаццем.

— Дурань ты! — азвалася Малая.

— Гэта ў цябе прусакі замест мазгоў. Камуністу не патрэбныя ніякія багацці. Усё, што ён мае, аддае партыі.

Комментарии к книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», Сергей Михайлович Песецкий

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства