Гляну я ў аконца… (fb2) - Гляну я ў аконца… [Spojrzę ja w okno... - be] (пер. Марыя Пушкіна) (Менская трылогія (Trylogia złodziejska - be) - 2) 955K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Михайлович Песецкий
Сяргей Пясецкі
ГЛЯНУ Я Ў АКОНЦА...
Менская трылогія.
Кніга другая
.
УСТУП АЎТАРА
У рамане «Яблычак» я па меры магчымасцей пазбягаў выразаў і зваротаў зладзейскага жаргону. Я рабіў гэта, шкодзячы раману, каб не абцяжарваць змест спасылкамі і не адцягваць увагі чытача… У гэтым рамане я буду крыху больш шчодра карыстацца зладзейскім жаргонам, бо лічу, што інакш згубяцца характэрныя рысы некаторых герояў. У прасцейшых выпадках — там, дзе можна выхапіць значэнне жаргонных выразаў са зместу, — я не буду даваць адмысловыя тлумачэнні.
Адзначу: зладзейскі жаргон, якім карыстаюцца героі гэтага рамана, неаднародны, напрыклад уцёкі злодзеі апісваюць словамі «валіць», «джгаць», «плітаваць», «ліняць», «сігаць», «драпаць», «даваць гвінта». Стаяць на варце: быць свечкай, стаяць на строме, стаяць на ліпцы, цынкаваць. Папярэдзіць: даць зэкс, даць цынк, даць абцынг. Крадзеныя рэчы: барахло, авантыж, фацыент, шмокты, лахі. Агент: мосер, гінт, сабака, лягавы. Нязлодзей: фей, карась, фраер, жлоб, шкоп, хам, гад, звон, балон, туман, шпагат (інтэлігент). Выраз «ліпа» мае шмат значэнняў: фальшывы пашпарт, ліпы — фальшывыя грошы. Ёсць рэдкія жаргонныя выразы, яны амаль незразумелыя, напрыклад: оксы — лёс, а ёсць выразы часцейшыя: пяхота — куры.
Комментарии к книге «Гляну я ў аконца…», Сергей Михайлович Песецкий
Всего 0 комментариев