• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Зніклая казна канфедэратаў»

1374

Описание

отсутствует

1 страница из 11
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Зніклая казна канфедэратаў (fb2) файл не оценен - Зніклая казна канфедэратаў 157K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Борисович Можиловский



Уладзімір МАЖЫЛОЎСКІ

ЗНІКЛАЯ КАЗНА КАНФЕДЭРАТАЎ

Прыгодніцкая аповесць

1

Вёска Стваловічы з захаду і ўсходу абкружана балотамі, на адным з якіх ёсць цудоўнае месца — невялікая затока. Аддзеленая ад вёскі цяністым і заўсёды прахалодным беразняком, яна нават у ветраны дзень не зведвае злосных усплёскаў хваль, а таму з’яўляецца ўлюблёным месцам вясковай дзятвы, якая захапляецца рыбалкай.

Ад затокі заўсёды вее спакоем і ўлагодненай радасцю. Прыемна сядзець на яе беразе і назіраць, як у празрыстай вадзе плаваюць чародкі юркіх малькоў, як ля самага дна шукае здабычу бяспечны карась, а калі вышэй падняць галаву — убачыць маладое бярозавае лістоўе на фоне цёплага блакіту. Цішыня супакойвае, а шэпт бярозак напамінае чароўную казку маленства — добрую і радасную, цікавую і мудрую. На берагах затокі лёгка думаецца, успаміны тут бадзёрыя і прыемныя, і таму няма нічога дзіўнага ў тым, што часта побач з унукам вудзіць карася і яго дзед. Менавіта так і было ў адзін з чэрвеньскіх ранкаў 1985 года.

Дзень абяцаў быць цёплым, сонечным. Карась амаль не кляваў. Унук, дванаццацігадовы хлапчук, упарта мяняў чарвякоў на кручку, па некалькі разоў смачна на іх пляваўся, аднак клёву ўсё роўна не было. Урэшце хлопчык стаміўся, здаўся, як і дзед паклаў на галінку куста сваю вуду, задумаўся. Маўчаў ён нядоўга.

— Дзядуля, а калі ты вучыўся ў школе, у вас была працоўная практыка? — раптоўна прагучала ў ранішняй цішы яго нечаканае пытанне.

— Практыка? — дзед на імгненне сумеўся, паціснуў плячыма, хмыкнуў. Ну як у некалькі слоў патлумачыць малому, што шэсцьдзясят гадоў таму ўсё яго жыццё было суцэльнай працоўнай практыкай, што школу ён наведваў толькі ў непагадзь і зімой, што ў дваццатыя гады сялянскім дзецям было зусім не да вучобы? Таму і адказаў:

— Не, не было.

— Пашчасціла табе! — шчыра пазайздросціў дзедаву дзяцінству ўнук. — А мы з нашым класным кіраўніком Сяргеем Мікалаевічам яшчэ цэлы тыдзень будзем прыбіраць ля царквы.

— Гэта, Міколка, добрая, богаўгодная справа.

— Ага, добрая! — перадразніў дзеда ўнук. — Пяць дзён будзем цягаць на насілках каменне, цэглу, атынкоўку, розны друз. А навошта? Царква ж усё роўна развальваецца.

— Ходзяць чуткі, што хутка яе пачнуць рамантаваць, а праз год-другі — адчыняць і там будуць весціся службы.

— А я чуў, што ў гэтай царкве схаваны вялікі скарб, — хлопчык запытальна паглядзеў на дзеда. — Або гэта таксама чуткі?

— Ну-у, пра скарбы, якія схаваны ў сутарэннях касцёла ці царквы, я чуў не аднойчы і думаю, што гэта праўда, і яна мае гістарычнае абгрунтаванне, нейкія доказы. Хаця...

— Што? — унук нецярпліва нахіліўся да дзеда, знізу ўверх зіруў у яго вочы: — Што «хаця»?

Стары зноў хмыкнуў, хітра паглядзеў на хлопчыка, усміхнуўся:

— А Сяргей Мікалаевіч вам нічога не расказваў пра стваловіцкі скарб?

— Не, ды мы ў яго і не пыталіся.

— Ну добра, слухай, — дзед з лагоднай усмешкай паглядзеў на ўнука, сабраўся з думкамі, загаварыў:

— Даўным-даўно, яшчэ ў XVI стагоддзі наша вёска належыла Мікалаю Радзівілу па мянушцы Сіротка.

— Пра Сіротку нам класны кіраўнік нешта расказваў.

— Дык вось, задумаў Радзівіл пабудаваць тут драўляную капліцу. Сабраў сялян, аб’явіў ім сваю волю, а для агульнага кіраўніцтва ўпраўляючым прызначыў мясцовага дойліда Піліпа Бабра, якому акрамя блаславення перадаў вялікую суму грошай на будаўніцтва. — Дзед зноў паглядзеў на ўнука, удакладніў: — Заўваж, так кажуць, а як дакладна было на самай справе, ніхто не ведае. Але слухай далей. Дык вось, Радзівіл зрабіў распараджэнні і з’ехаў у Вільню, а яго служкі, якія засталіся ў Стваловічах, задумалі загубіць Бабра — не спадабалася ім, што Піліп стаў на будоўлі галоўным, што яму, а не ім, князь даверыў куфар з серабром. Доўгі час яны сачылі за дойлідам, а калі даведаліся, што ўсе княжыя грошы Піліп захоўвае ў сябе дома, вырашылі іх скрасці і падзяліць між сабой. Некалькі разоў яны спрабавалі адчыніць замок, збіць або перарэзаць яго дужку, аднак усе іх намаганні былі марнымі. І тады яны прымянілі апошнюю, самую подлую і самую бязлітасную зброю — паклёп. Яны напісалі князю, што будаўніцтва капліцы ідзе марудна, бо Піліп Бабёр на працы амаль не бывае, а княжыя грошы прапівае ў карчме з сябрамі ці раздае распусніцам. I Радзівіл паверыў — праз некалькі месяцаў з’явіўся ў Стваловічах са сваім казначэем.

Пакуль князь аглядаў амаль пабудаваную капліцу, казначэй перагледзеў усе рахункі, пералічыў грошы і хутка далажыў свайму ўладару, што злоўжыванняў у Бабра не знайшоў, што наадварот — Піліп па-гаспадарску, ашчадна і беражліва расходваў яго серабро.

Такая звестка ўзрадвала князя, а паколькі і капліца яму вельмі спадаба­лася, то ён загадаў: Піліпа Бабра шчодра ўзнагародзіць, а яго зайздроснікам адрэзаць языкі, каб яны больш не пляткарылі, і каб гэта было навукай іншым.

А Піліп, атрыманую ад князя даволі немалую ўзнагароду, ахвяраваў капліцы, аднак, калі ў 1610 годзе на месцы капліцы Мікалай Сіротка для свайго сына Караля пачаў будаваць драўляны касцёл святых Марыі і Яна, грошай там ужо не было, і куды яны падзеліся — невядома.

— Князь іх і забраў, — нясмела выказаў сваю здагадку Міколка.

— Для Радзівіла сотня-другая коп грошай — гэта дробязь, не вартая ўвагі. Да таго ж Сіротка, кажуць, быў вельмі набожным чалавекам, — стары на імгненне задумаўся, потым, па-добраму ўсміхнуўшыся, прадоўжыў: — Памятаю, мне расказвала мая бабуля, што ў сутарэннях касцёла ёсць патаемны пакой, ключ ад якога або недзе надзейна схаваны або даўно згубіўся...

— Цікава, я такой легенды не чуў.

— А якую ты чуў?

— Хлопцы расказвалі, што быццам бы пасля бітвы, якая адбылася пад Стваловічамі паміж войскам Суворава і гетмана Агінскага, прапала казна канфедэратаў. Быццам бы тады яна захоўвалася ў нашым касцёле і быццам бы яе да гэтага часу так і не знайшлі.

— Ведаю я гэтую легенду, але лічу яе не праўдзівай, бо пасля той бітвы Сувораў загадаў кожнаму яе ўдзельніку выдаць па рублю ўзнагароды, а ў XVIII стагоддзі рубель быў немалымі грашыма.

— I адкуль ты ўсё ведаеш?

— Я пражыў доўгае жыццё, — сумна ўсміхнуўся дзед. А праз секунду сур’ёзна дапоўніў: — Я сябраваў з былым вашым настаўнікам гісторыі, вось ад яго і даведаўся шмат цікавага з мінуўшчыны і нашай вёскі, і нашай радзімы ў цэлым.

Хлопчык, пачуўшы гэта, задумаўся. Доўга маўчаў, потым сказаў:

— Дзядуля, а ці знойдзецца гэты скарб, як ты думаеш?

— Цяжка сказаць, — адказаў дзед. — Але... — I ён змоўк, не ведаючы пэўнага адказу.

2

— Амаль у кожнага з нас ёсць такія сакрэты, якія не дазваляюць аб сабе расказваць, і здараецца, што на сумленні паважанага чалавека, добрага бацькі і сем’яніна, ляжыць такая жахлівая тайна, якую немагчыма раскрыць нават перад варотамі ў вечнасць і якую чалавек забірае з сабой у магілу. Вось чаму некаторыя злачынствы так і застаюцца на доўгі час не раскрытымі.

— На шчасце ў нас з табой такіх спраў няма, — капітан міліцыі Юрый Дуброўскі перастаў пісаць рапарт, падняў вочы на свайго напарніка старшага лейтэнанта Сяргея Кармухіна, пацікавіўся:

— А чаму ты аб гэтым загаварыў менавіта зараз? Няўжо яшчэ не можаш паверыць, што дырэктар Селязнёў сам арганізаваў рабаўніцтва сваёй крамы?

— Гэта версія, калі ты памятаеш, у нас з самага пачатку расследвання была ледзь ці не самай галоўнай, — Сяргей Кармухін узяў у рукі пажаўцелую ад часу газету і патрос ёю ў паветры. — Я ж ніяк не магу супакоіцца. Твая здагадка, што і дзед гэтага дырэктара быў злачынцам, што ён яшчэ да рэвалюцыі, ажно ў 1912 годзе, таксама абрабаваў ювелірную краму ў Вільні не дае мне спакою! I сваю здагадку ты абгрунтаваў, знайшоўшы толькі вось гэтую старую газету, на якую ніхто з нас не звярнуў аніякай увагі.

— А дарэмна — старыя рэчы многае могуць расказаць аб сваіх гаспадарах, іх нораве, звычках, характары, — сціпла ўсміхнуўся ў адказ Дуброўскі. — А мая здагадка наконт таго даўняга рабаўніцтва чыста выпадковая і дывідэндаў нам з табой ніякіх не прынясе.

— Усё роўна цікава, як ты здагадаўся?

Комментарии к книге «Зніклая казна канфедэратаў», Владимир Борисович Можиловский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!