Читать книгу «Пераправа», Юрий Станкевич


1 страница из 11
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Пераправа (fb2) файл не оценен - Пераправа 1182K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Юрий Станкевич


Юры Станкевіч

Апавяданне

Пераправа

Каля невялікай вёскі на ўзбярэжжы ракі французскае войска рыхтавалася да пераправы на другі бераг. Да вады, па якой ужо там-сям плыў першы лядок, з лесу, з дарог ехалі абозы, з усіх бакоў сцягваліся конныя і пешыя салдаты.

У баку ад дарогі ўзвышаліся замшэлыя валуны. Бялелі паплавы за ракой, а далёка за імі дыміліся каміны. Рып асвераў адтуль ледзь чутным рэхам адбіваўся ў прыбярэжным лесе.

Ад самой вёскі засталося ўсяго некалькі хат. Астатнія разабралі сапёры генерала інжынерных войск Эбле. У ледзяной вадзе ракі на глыбіні, якая ў іншых месцах броду дасягала шасці футаў, салдаты пачалі забіваць першыя палі. Стаяў лістапад, і навокал ужо ўсё было прысыпана снегам. Пантанёры, глынуўшы віна (на беразе грувасцілася некалькі бочак з выбітым верхам), лезлі ў ваду, цягнулі бярвенне, валілі сосны, вылазілі на бераг, каб крыху пастаяць ля вогнішчаў, і зноў спускаліся да вады, уваходзілі ў сцюдзёную плынь.

Да адной з уцалелых хат пад’ехалі сані. Адкінуўшы падраны дзяружны полаг, з іх вылез афіцэр у зношанай футэрцы. У левай руцэ ён трымаў сакваяж, прышпілены да запясця ланцужком.

— Пачакай, Франсуа, — сказаў ён фурману, — зайду сюды, спытаю.

Кульгаючы, бо адседзеў нагу, пакрочыў да хаты. Раптам ён заўважыў некалькі трупаў, якія былі складзены непадалёку. Мёртвых накрылі радном, і пасінелыя іх ногі тырчалі з-пад яго. Снег быў чырвоны ад крыві, і ён падумаў, што людзі, напэўна, былі забіты нядаўна.

Шырокі і цяжкі, ён ледзь прасунуўся ў дзверы. Калі увайшоў, ажыўленая гутарка змоўкла. Некалькі п’янаватых афіцэраў сядзелі на лаўках. У печы гарэла галлё, пахла дымам. На забруджаным стале — рэшткі ежы, напаўпустыя бутэлькі. Ля самых дзвярэй корпаўся салдат-дзяншчык.

Комментарии к книге «Пераправа», Юрий Станкевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!