Загасцінец (fb2)
- Загасцінец 158K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Данута Ивановна Бичель-Загнетова
Данута Бічэль-Загнетава
Загасцінец
Падрыхтаванае на падставе: Бічэль-Загнетава Д. Загасцінец: Вершы.— Мн.: Маст. літ., 1985.— 94 с., іл.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Краю мой Нёман
Далонь вясны пазалаціла лотаць
у тых Масцішчах,
дзе няма мастоў,
дзе аблачынка з чатырох пластоў
на дубе, як вяртушка, будзе лопаць.
Свет запалоніць золкім бездарожжам,
дажджынкі зловіць у малечы рот,
за белалобым воблакам прыгожым
памчыцца ў Нёман i разбудзіць лёд.
Вясёлы трэск i вухканне праніжа
ваколле,
што аглухла за зіму,
а сонца па закутках снег паліжа,
таму што надта горача яму.
...Пазнала, што зязюля налічыла.
Ані загадкі-зорачкі...
I ўсё ж
бяжыць сцяжынай памяці дзяўчына
па лотаць у даліну басанож.
Вясны бурлівай шчырая сяброўка
не ведае ні горычы, ні зла.
Рабенькая, што божая кароўка...
Не верыцца, няўжо такой была...
Бор вушкі навастрыў.
Сасны страла
у белы мякіш хмаркі прарасла.
Комментарии к книге «Загасцінец», Данута Ивановна Бичель-Загнетова
Всего 0 комментариев