• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Наскрозь»

1935

Описание

Уладзімір Някляеў – паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 - старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. (Біяграфія, фрагмэнт)

1 страница из 16
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Наскрозь (fb2) файл не оценен - Наскрозь 204K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Прокофьевич Некляев


Уладзімір Някляеў

Наскрозь


© Камунікат.org


Лінія лёсу


Космас

1

Народжаныя на зямлі

Лазначаны знакам нябёсаў.

Мы тут проста гнёзды звілі,

Забыўшыся, хто мы былі,

Мы тут наняліся ў матросы,

У дойліды і ў кавалі —

I зведаўшы працу зямлі,

Успомнілі прагу нябёсаў.

2

Аднойчы, прачнуўшыся ўночы,

Ты ўспомніш, што ўмееш лятаць,

I стане наіўныя вочы

Халодная бездань смактаць.

I зманлівай згадкай быцця

Цябе працягне аж да поту,—

I ўласнае станеш дзіця

Вучыць не хадзе, а палёту.



Хадок

Уладзіміру Караткевічу

Біклага, кульба, торба на плячах—

Па нашым часе

выгляд маскарадны.

Нікому і ні ў чым непадуладны

Хадок ідзе, таму што выбраў

Шлях.

3 дубровы ў бор, з нізіны на грудок

Ідзе хадок,—

а бэйбусы, барыгі

Крычаць: "Гэй ты! Дзе крыж твой?

Дзе вярыгі?"

Хадок ідзе. Таму што ён

Хадок.

Ён выбраў шлях — і ўжо не зверне ўбок

Ад ісціны, вядомае спрадвеку:

Амаль усё, што трэба чалавеку —

Скарынка хлеба ды вады глыток,

Амаль усё. Амаль, амаль, амаль...

Але не ўсё — калі камяк у горле,

Не ўсе, не ўсё — калі душу агорне

Па незабыўным непазбыўны жаль.

Па кім? Па чым? Ці не па ўсіх і ўсім:

Па наласах тых, што на ўзмежку поля,

Па тым – што праўда, і па тым – што воля,

Па самым любым, самым дарагім,

Па ўсіх, па ўсім — да слёз, да слёз, да слёз,

Па самым крэўным у чужынным свеце,

Што княжым ветрам прашуміць у вецці

Заслаўскіх сосен, полацкіх бяроз

Ці паляўнічым рогам прагудзе

Ля Турава — і адгукнецца ў Крэве...

Хай шлях кружны, нібыта кольцы ў дрэве,

Бясконцы шлях. Але хадок

Ідзе.

Усё сваё з сабой нясе... Яму

Таго даволі — больш, чым неабходна,

Каб зратаваць сасмяглых і галодных,

Каго? — яму вядома аднаму,

Ідзе хадок.

Над ім дажджыць, сняжыць,

Яму не выйсці з гэтай кругаверці:

Ён ведае так мала, каб памерці.

І гэтак многа ведае, каб жыць.



Лінія лёсу

Аэранаўтыкі законы

Найпростыя:

бяры

і клей...

I ўзвіўся над крутым адхонам

Размаляваны пад дракона

Паветраны

Лятучы

Змей!

Неспадзяваны

Шлях крылаты,

Зямны

непрадказальны шлях:

Да вышыні, струной напятай,

Уніз

па ямах,

камянях,

Дзядоўніку набіўшы ў пяты...

I захаплення крык! I страх!

О не ўпадзі, мой лёс,

узняты

Драконам аб шасці хвастах!

У вёскі ўсёй навідавоку

Лунае ён, вогненнабокі,

Рве суравую нітку з рук.

Рубцом

смыліць далонь пякуча,—

Вышэй,

Вышэй,

мой змей лятучы,

За кругам круг,

За кругам круг!

...Супроць нябёс — зямля сырая,

І лёс — кругамі праз агонь.

Трываю. Вышыню трымаю,

Балюча нітка суравая

Ўрасла ў далонь.



На памяць

Партызанскага лагера

Трохі пажоўклае фота...

Вынаходніцтву Дагера

Дзякуй ад шостае роты!

Ад яе камандзіра,

Русачубага, першага справа.

На дзевяты дзень міру

Ён загіне пад Прагай.

Побач — справа другая —

Дарагая яго, сувязная

Застанецца жывая...

Ды ніхто шчэ пра гэта не знае.

I народзіцца сын.

Русачубы.

Ваенным пілотам

Ён праз трыццаць адзін

Год

сустрэнецца з шостаю ротай.

Парадзелай, ссівелай,

Адно і багатай —

на страты...

Стане злева

I будзе глядзець вінавата.

Рота ахне суладна,

Памяць роту ажно захістае:

"Гэткі ж стройны і ладны!

Толькі роты яму не хапае..."

Рота вырашыць справу

Як належыць:

Без музыкі доўгай

Загадае стаць справа,

Першым справа —

па праву і доўгу.

I саступяць гады,

Ажыве і паўторыцца фота:

Камандзір малады...

3 ім ягоная

Шостая рота.



9 мая

Спытае нехта: як жывеш?

I ты ў адказ кіўнеш: нічога.

Пасля спытай сябе самога:

Як

ты жывеш? Ці так жывеш?

Прыйдзі да Вечнага агню

I моўчкі, стаўшы на калені,

Правер агнём сваё сумленне

На праўду і на чысціню.

Калі ж устанеш прысягнуць

Усім, хто не вярнуўся з бою,

Ты не шукай іх за спіною —

Яны наперадзе ідуць.



Рэйсавы аўтобус

Далягляд жаўцее пожнямі.

Дня сухмень. Павек тамленне.

Звыклы шлях...

Шафёр апошнія

Слухае паведамленні.

Што і як на нашым глобусе?

Скуль куды ідзе пагроза?

Пахне хлебам у аўтобусе

М і н с к — Б я р о з а.

Той аўтобус ледзьве дыхае,

Ледзь адольвае грудкі,

Афіцыйны голас дыктара.

Тры бабулі. Два дзядкі,

Лёс, лічы, амаль адмераны.

Што ж ім нечая бяда,

Бліжні Ўсход і ўсе Амерыкі!..

— Не скажы... Людзей шкада.

I глядзяць вачмі блакітнымі,

Як святыя з абразоў,

Сто разоў вайною бітыя,

Паленыя сто разоў! —

Крэўныя мае!

За кожнага

Сам — на крыж і на касцёр...

— Весялей глядзі, заложнікі,—

Жартам кідае шафёр.

Мы — заложнікі, заложнікі!..

Покуль дзень навек не згас,

Мы — за кожнага, за кожнага,

Комментарии к книге «Наскрозь», Владимир Прокофьевич Некляев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства