Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ (fb2) - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ 1151K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Иванович Граховский
Сяргей Грахоўскі
ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ Ў ДВУХ ТАМАХ. Том ІІ. Апавяданні і аповесць
Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Грахоўскі, Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2, Проза, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. — 400 с.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
АПАВЯДАННІ
ЗЯЛЁНЫ АГЕНЬЧЫК
Я люблю раённыя гарадкі, люблю маленькія ўтульныя гасцініцы з чыстай халаднаватай падлогай і рыпучымі ўсходцамі крутых лесвіц. Люблю зялёныя вуліцы, пранізаныя сонцам, начную цішыню, калі ў вокнах тухнуць агні, а ў гародчыках салодка пахнуць настурцыі і язмін.
Тут многае ўспамінаецца, добра думаецца.
У беленькі раённы гарадок я прыехаў у сярэдзіне лета. Якраз адцвіталі ліпы, пасыпаючы вуліцы дробным просам квецені, гулі і дзынкалі пчолы ў густым вецці прысад і ў пышных кветніках.
За шырокім гасцінцам, абсаджаным разгатымі вербамі, пачынаўся мокры луг, за ім шумела і набягала на бераг, іскрылася на сонцы і сінела ўдалечыні вялікае возера. А наўкол — лясы і лясы. Яны ўзбягалі на ўзгоркі, цягнуліся за небакрай і раставалі ў блакітнай смузе.
Я пасяліўся ў гасцініцы і адразу найшоў да возера. На вузкім пясчаным беразе ляжалі старыя прасмоленыя баркасы і скручаныя водарасці, бераг быў усыпаны дробнымі патрушчанымі ракаўкамі і рыбнаю лускою.
Комментарии к книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», Сергей Иванович Граховский
Всего 0 комментариев