• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«За морам Хвалынскім»

1752

Описание

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.

1 страница из 83
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

За морам Хвалынскім (fb2) файл не оценен - За морам Хвалынскім 1304K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ольга Михайловна Ипатьева


Вольга Іпатава

ЗА МОРАМ ХВАЛЫНСКІМ

Аповесці i апавяданні


Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, За морам Хвалынскім: Аповесці i апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — 351 с.

ISBN 5-340-00316-7


© OCR: Камунікат.org, 2011

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011

ЗА МОРАМ ХВАЛЫНСКІМ

Аповесць


Каваль Таміла перастаў спаць па начах. Не дзіва — працаваў дзень за днём: атраду Брачыслава i яго воям патрэбна было новае ўзбраенне. Да домніц — Таміла паставіў яшчэ дзве непадалёку ад кузні — бесперапынна падвозілі руду цёмна-чырвонага ці бурага колеру, што капалі на Чортавым балоце i на задзвінскім лузе.

Гліняныя домніцы, яшчэ цёплыя пасля плаўкі, таропка загружаліся — драўляны вугаль уперамешку з кавалкамі руды. Перапэцканыя вугалем хлопцы скуранымі мяхамі ўдзьмувалі ў гліняныя соплы — трубкі ў нізе печы — сырое паветра. Гарэў вугаль, плавілася руда. Пасля памагатыя ламалі печ, грузілі на жалезныя лісты з драўлянымі ручкамі кавалкі крыцы i цягнулі ix у кузню. Там Таміла з памочнікамі награвалі крыцу ў горне i да знямогі білі яе цяжкімі молатамі — выціскалі жалеза.

Жалеза! Рудая, мяккая зямля набывала новую якасць. Яна рабілася калючай дзідай, што ўп'ецца ў варожае цела, бліскучай сякерай, што калісьці стане чырвонай ад крывь кальчугай, што зберажэ магутнае цела воіна, i Таміла, помнячы гэта, ніколі не браўся за работу, не памаліўшыся задымлёнаму Перуну, што нерухомымі, шырока расстаўленымі вачыма сачыў з кута за кожным ягоным рухам. Таміла не крычаў на памочнікаў, якія не маглі так доўга, як ён, плюшчыць гарачую порыстую крыцу. Калі яны браліся адпачываць, адпачываў i ён, маўкліва гледзячы навокал. Чорны, з маршчынамі, як бы выведзенымі сажай, твар яго быў пахмурны: з атрадам ішоў ягоны старэйшы сын. Думалася яму раней — ладны каваль выйдзе з Пуцяты, з дзяцінства любіў той круціцца ў кузні, спрабуючы слабым i яшчэ, дзіцячымі рукамі паднімаць над гарачаю крыцаю молат. Ажно цяпер малайца да горна абцугамі не падцягнуць. На што ўжо меч ды i той рабіў бацька. Зрабіў, праўда, на славу — з двух бакоў завостранае лязо — сячы з якой хочаш рукі! А ножны была пачала рабіць маці, ды так i не закончыла — прынесла ўпотай дачка суседа-гарбяра, Любава — i калі толькі меч вымерыла? — i вохнулі яны з жонкай, дзівуючыся: такія былі логны, што толькі князю упору: на скуры чырвонымі ваўнянымі нітамі арол вышываны, па баках кветкі сінія i жоўтыя, зялёнае цяўе. Не вытрымала гарачае сэрца дзявочае — ўпала Любава ў ногі жонцы каваля, плакала: ідзе ў далёкі шлях Пуцята, забыўся на яе i на свае шчадротлівыя абяцанні, пакідае без слоўца ласкавага! А дзе ўломіш бутрыма гэткага: логвы ўзяў, усміхнуўся задаволена — i прэч з хаты, зноў да войска свайго!

Сціскаецца нешта ў грудзях старога каваля: а што, калі?.. Годная дзеўка Любава, здаровых унукаў дала б ім з жонкаю — усё ўцеха! Бірулькі рабіў бы для ix з ліпы, канькі пасля выкаваў бы... Вось i малодшы, Алекса, прыстае: зрабі канькі, тата!

Схамянуўшыся, ён загукаў памочнікаў: не зробяць у час, адна гаворка ў князя — порты сцягнуць маладыя нахабныя грыдні, і... Свяці старымі касцямі, срахміся перад усім светам, а пасля колькі дзён вохкай i прыкладвай да пісягоў распараныя зёлкі!

Грукаюць адзін за адным молаты: гах-гах-гах! — а перад вачыма Тамілы ўсё стаяць невядомыя сцежкі, па якіх нойдзе ягоны сын, i не-не ды перапаліцца пад молатам гатовая ўжо жалезіна, a памочнікі моўчкі выкінуць яе з кузні, i ні гу-гу: мабыць, чуюць, што робіцца ў душы паважанага ўсімі майстра...

Дзесяцкі Ірвідуб жаніў малодшага сына, васемнаццацігадовага Рэдзьку. У прасторным драўляным доме Ірвідуба ўсё было гатова для вяселля. На дубовых сталах дыміліся агромністыя, спецыяльнага заказу, гліняныя місы з вялікімі кавалкамі мядзведжыны i зубрыны, безліч дробнай смажаніны — зайцоў, гусей i качак у латушках — тулілася паміж жбанамі з талакном, глякамі з ліпецам i сыгою. Ліпец быў звараны яшчэ ўлетку, настаяўся, i ад яго ў святліцы пахла квеценню, хаця за вокнамі стаяла мароаная, з шэранню на дрэвах раніца. У сенніцы жрэц, прывезены ca старажытнага капішча пад сяльцом, надзяваў барвовы, упрыгожаны сінімі шаўковымі шнурамі, плашч, які толькі што падарыў яму Ірвідуб. Жрэц, доўгі, маўклівы мужчына, апрануты ў чыстую палатняную кашулю i зрэбныя порткі, рухаўся лёгка i нячутна, чорныя валасы яго, раздзеленыя пасярэдзіне i прыхопленыя чырвонай стужкай, былі намазаныя алеем, ногі напачатку былі ў скураных пастолах, лёгкіх i зручных пры хадзе. Але Ірвідуб настояў, каб госць абуў чырвоныя саф'янавыя боты, i жрэц грэбліва глядзеў на дарагія падарункі, думаючы, што ні дзед, ні бацька ніколі б не пайшлі на тое, каб змяніць сваё звычайнае ўбранне. Ды даводзілася лічыцца з абставінамі: жрэц ведаў, якую душэўную барацьбу вытрымаў Ірвідуб, каб дагадзіць i Брачыславу, што ахрысціў сына, i захаваць звычай продкаў, якія жанілі сваіх дзяцей, не ведаючы ні пра якую царкву. Гаму гаспадары чакалі Брачыслава трапятліва — што-та скажа князь?

— Едзе, едзе!— раздаліся тым часам крыкі з высокай святліцы, дзе сядзеў дазорны, i ўсе — дворныя, чэлядзь — замітусіліся, рассцілаючы ад ганка па снезе сувой пафарбаванага ў чырвань палатна, i гаспадар, спатнелы, пабег насустрач князю, абмінаючы вытаптаную сцяжынку з пасцеленым сувоем i правальваючыся ў снезе.

Брачыслаў увайшоў у святліцу павольна, з цяжкасцю перастаўляючы распухлыя ногі, і, сапучы, доўга ўсаджваўся на покуці. Магутная, апошнім часам моцна атлусцелая ад невядомай хваробы постаць яго навісла над сталом. Галавою ён ледзь не даставаў да бажніцы, дзе нобач з каменнаю паставай Іллі-Угодніка мірна суседнічала постаць Дажбога. Поруч з князем сеў хлопчык — даўгалыгі отрак з цёмнымі жвавымі вачыма на хударлявым твары. Высокі, крыху цукаты лоб, досыць вялікі, але прыгожа выразаны нос, тонкія вусны, уладны, смелы нозірк рабілі яго падобным на арляня, якое яшчэ не аперылася, але гатова ўдзяўбсці кожнага, хто працягне па яго руку. Галава ў хлопчыка была перавязана залатой шырокаю стужкай. Гэта быў княжыч Усяслаў. Отрак запытальна глянуў на бацьку, і, злавіўшы гэты позірк, Ірвідуб узмахнуў рукою.

Пасярэдзіне пакоя, унутры сталоў, размешчаных ля сцен у выглядзе прамавугольніка, халопы паставілі разьбяны стол, накрылі яго белым настольнікам, сатканым рукамі нявесты. Жрэц, апрануты ў плашч, падышоў да стала i паставіў на яго драўляную фігуру Воласа. Чалядніца падала яму вялікую свечку жоўтага воску, у той час як другая клала на стол круглы бохан белага хлеба i берасцяную саланіцу, напоўненую соллю. Запаліўшы свечку жрэц прымацаваў яе да бохана.

Падвялі да стала маладых. Жрэц, паморшчыўшыся (яго ўкалолa булаўка-фібула, якою быў зашпілены на нлячы плашч), звярнуўся да маладога:

— Ці жадаеш ты ўзяць у жоны дзяўчыну Маліну, што стаіць перад табою?

Рэдзька, каржакаваты, светлавалосы, збянтэжаны агульнай увагай, хацеў пакруціць вуха, як заўжды, калі разважаў, але, спахапіўшыся, апусціў руку i прабасіў:

— Жадаю.

Нявеста, кругленькая, зграбная, на пытанне жраца ўспыхнула макавым цветам i адказала ледзь чутна:

— Жадаю.

Пасля рытуальнай клятвы ў вернасці адно аднаму жрэц перавязаў рукі маладых чырвонай хусцінкай i павёў ix, узяўшыся за хусцінку, вакол стала. Тры разы абышлі маладыя вакол Воласа, i кожны раз кланяліся яму i цалавалі хлеб i соль, а пасля нізка, да зямлі, пакланіліся жрацу i ўсім прысутным.

Высокім, крыху хрыплым голасам жрэц абвясціў:

— Я, служка магутнага Перуна, слаўнага Воласа i яснага Купалы, аддаю дзяўчыну Маліну ў жонкі маладзёну Рэдзьку. Ад гэтага часу i ў векі вякоў хай будуць яны мужам i жонкай!

Расчырванелы служка Перуна адышоўся ад маладых, i ледзь толькі выйшаў за дзверы, вытрымка пакінула яго. Ен са злосцю вылаяўся і, адшпіліўшы праклятую булаўку, што скрывавіла яму ўсё плячо, шпурнуў яе ў кут i накіраваўся ў сенніцу, дзе яму быў прыгатаваны асобны стол.

Маладыя ж стаялі, чакаючы другой часткі абраду. Ірвідуб, з палёгкай уздыхнуўшы (на Князевым твары не было гневу), узяў пададзеную яму ікону святога Міколы Угодніка i блаславіў ёю сына i нявесту, а пасля павёў ix, пасадзіў на покуці побач з Брачыславам i яго сынам, i першы падняў гліняную, з зялёным полівам, кварту з духмянай моцнай сытою.

Вяселле патроху набірала сілу. Брачыслаў расшпіліу каптан, твар яго пачырванеў, заільсніўся. Mica перад ім наноўнілася касцямі, чалядніца змяла ix у андарак. Усяслаў ляніва тыцкаў драўлянаю спіцай у цвёрды гарохавы кісель, пададзены на заедкі. Прыжмурыўіпы вока, ён паглядзеў на Рэдзьку. Той неахвотна піў квас i касавурыўся на гляк з ліпецам, сінія вочы яго памутнелі ад сытасці. Сват, мітуслівы дружыннік Заранка, пільнаваў маладога, каб тон не піў моцнага, i хаця браў кварту за квартай, не п'янеў.

Комментарии к книге «За морам Хвалынскім», Ольга Михайловна Ипатьева

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!