Вершалінскі рай (fb2) - Вершалінскі рай 1126K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алексей Никифорович Карпюк
Аляксей Карпюк
ВЕРШАЛІНСКІ РАЙ
Аповесць
Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Вершалінскі рай. Аповесць, — Мінск: Выдавецтва, 1974. — 336 с., іл.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
ПРАЛОГ
Раздзел першы
1
У вёсачцы Грыбоўшчына праваслаўныя жылі побач з католікамі. Адны і другія гутарылі тым самым, што і ў маім Страшаве, беларускім дыялектам са значным унлывам украінскай і польскай моў, густа перасыпаным германізмамі. На пытанне ж — беларусы яны ці палякі, упэўнена заяўлялі:
— Не-е, мы тутэйшыя! Нават гаварыць ні па-польску, ні па-беларуску не ўмеем! Па-просту гаворым! Гэта за каралём нас пісалі палякамі, за царом — рускімі; халера іх бяры, няхай сабе так і пішуць — абы нас не чапалі!
Паміж халупкамі Чарнецкага і Аўхімюка, якраз пад Станкевічавымі вокнамі, буяў пышны куст бэзу, а ля плота ляжалі валуны. Вечарамі прыходзілі сюды мужыкі з навінамі. 3 аднолькавай прагнасцю і ажыўленнем ад добрых навін і кепскіх слухалі яны і самі. Цёмных і забітых, але здаровых натурай людзей хвалявала галоўным чынам цячэнне быцця, яго падрабязнасці і перыпетыі.
Сёння за дзень сабралася навін шмат,
Карова Чарнецкіх прапарола сабе дручком бок.
На Алекшыцкай грэблі чорт завалок Вінцука ў дрыгву і утапіў чалавеку каня.
Гродзенскі губернатар Сталыпін прыдумаў рассяляць мужыкоў на хутары.
Крынкаўскі аптэкар уставіў сабе жалезную сківіцу.
Комментарии к книге «Вершалінскі рай», Алексей Никифорович Карпюк
Всего 0 комментариев