Читать книгу «Пяць мужчын у леснічоўцы», Владимир Алексеевич Орлов


«Пяць мужчын у леснічоўцы»

1134

Описание

Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі.

1 страница из 371
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Пяць мужчын у леснічоўцы (fb2) файл не оценен - Пяць мужчын у леснічоўцы (З вякоў мінулых) 1381K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Алексеевич Орлов


Уладзімір Арлоў

ПЯЦЬ МУЖЧЫН У ЛЕСНІЧОЎЦЫ


Аповесці, апавяданні, эсэ


Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Пяць мужчын у леснічоўцы: Аповесці, апавяданні, эсэ — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 266 с.


© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2008 

Маналог святога Пётры


Ачхі! Ачхі! Выбачайце, шаноўныя. Ачхі! Вось так і ачынаешся кожнае раніцы. Каб ён пражыўся ў апраметнай з самымі зацятымі грэшнікамі! Гэта я пра катар. Ачхі!

У якім жа гэта годзе прыстаў ён да мяне, не раўнуючы як святая доказная інквізіцыя да бязвіннае душы? Ачхі!

Праклятая чыхаўка вытрасла з маёй гарапашнай галавы, нібы зернейкі відуку, усе дарэшты даты. Затое, дзякаваць Богу, усё астатняе ў памяці трымаецца, быццам дзеялася не даўней мінулай нядзелі. Вось як учора было, бачу праявы таго злашчаснага лета, калі ў наваколлі трывала гэткая сухмень, што ўвачавідкі жоўклі зялёныя сенажаці і пачыналі ўжо людцы паспалітыя загадваць, ці не давядзецца сёлета разгаўляцца грэшным чынам катамі ды кашчавымі сабакамі. І прычыніўся той парою ў нашым касцёле нечуваны цуд. Аднойчы прычакаўшы, пакуль арганісты ўзяў першы акорд і хор утрапёна зацягнуў «Ave Maria!», заступніца наша Маці Божая заплакала ў сваім алтары буйнымі, як боб, слязамі. Не дзіва, што падхапіў я тады пякельны катар. Цэлы месяц ні на хвілю не зачыняліся касцельныя дзверы.

Адале, скажу вам, шаноўныя, прачуўшы аб наскіх дзівосах ды нагледзеўшыся на збоі вернікаў, што цягнуліся да нас, не стрываў, пусціў слязу Мікола-ўгоднік з праваслаўнай царквы, якая касавурылася на касцёл цераз пляц.

Комментарии к книге «Пяць мужчын у леснічоўцы», Владимир Алексеевич Орлов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!