Мяжа (fb2) - Мяжа 1045K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Андрей Михайлович Федоренко
Андрэй Федарэнка
Мяжа
МЯЖА
Раман-эсэ
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
1. «Хвабула»
Звоніць аднойчы Анатоль Сыс, раніцаю, гадзін у сем, і плача так, што мне на другім канцы тэлефонная трубка мокрая:
— Чуеш, Андруша, хачу пісаць раман на (…), дык трэба хвабула! Мы ў Анатоля Жука, а ён расказвае мне эпілёг на (…)! А на (…) мацеры мне твой эпілёг, калі я прашу ў цябе хвабулу?!
І плача — раўчуком цячэ!
Так і я цяпер. Сабраўся пісаць раман, матэрыялу мора, нават «эпілёг» праглядваецца — а вось «хвабула»…
2. Сорак пяць
У «ЛіМе» загаловак артыкула пра Максіма Гарэцкага: «Без тыдня 45 гадоў».
І ўбачыўся мне масіўны, грунтоўна ўкапаны паласаты пагранічны слуп з лічбай «45» у прыбітым на ім бляшаным квадраціку.
І ўспомнілася мне, як некалі горача і шчыра прасіў Бога даць дажыць хаця б да сарака…
І захацелася мне стаць пад гэтым слупам і азірнуцца на сваё жыццё, як дакаціўся да яго, як дайшоў да гэтай мяжы, маючы ўсе шансы не пражыць і палавіны.
Комментарии к книге «Мяжа», Андрей Михайлович Федоренко
Всего 0 комментариев