Унук Дзмітрыя Данскога (fb2) - Унук Дзмітрыя Данскога [calibre 0.8.11] 11K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - М. Мельнікаў
М. Мельнікаў
Унук Дзмітрыя Данскога
Александр Неўскі свае здольнасці выдатнага полкаводца ўпершыню праявіў, маючы 20 год ад роду, у знамянальнай Неўскай бітве 15 ліпеня 1240 года. Александр Македонскі атрымаў першую вялікую перамогу ў 22 гады. Вельмі рана праявілі свой талент полкаводцаў Пётр I, Напалеон, Карл XII.
Але ці ведае сусветная гісторыя выпадак, калі-б рашаючую ролю ў зыходзе гіганцкай бітвы, якая мае велізарнае гістарычнае значэнне, адыграў няпоўналетні полкаводзец? Такое пытанне можа ў некаторых чытачоў выклікаць здзіўленне.
— Няўжо такі факт меў месца ў гісторыі?
Так, гісторыя ведае і такі факт.
17-гадовы полкаводзец Юрый Мсціслаўскі, унук Дзмітрыя Данскога, навекі ўпісаў сваё імя ў гераічную гісторыю барацьбы народаў нашай краіны супраць іншаземных прыгнятальнікаў.
15 ліпеня 1410 года паблізу вёсак Грунвальд і Таненберг сустрэліся дзве арміі. У арміі тэўтонскага ордэна можна было сустрэць не толькі нямецкіх дваран-разбойнікаў, але і бандыцкія падонкі рыцарства Францыі, Англіі, Даніі, Нідэрландаў. Каля 85 тысяч закаваных у браню шукальнікаў лёгкага хлеба і прыгод стаяла пад сцягамі магістра тэўтонскага ордэна Ульрыха фон Юнгінгена. Амаль сто гармат выставілі крыжаносцы. А ў абозе на сотнях вазоў ляжалі нядаўна выкаваныя кайданы для тысяч рускіх, украінцаў, беларусаў, палякаў, літоўцаў, чэхаў, якія адважыліся выступіць супраць рыцараў.
Комментарии к книге «Унук Дзмітрыя Данскога», М. Мельнікаў
Всего 0 комментариев