Паўночны вецер для спелых пладоў (fb2) - Паўночны вецер для спелых пладоў 252K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Юрий Станкевич
Юры СТАНКЕВІЧ
ПАЎНОЧНЫ ВЕЦЕР ДЛЯ СПЕЛЫХ ПЛАДОЎ
Раман
...Углыбіні саляных капальняў
пакідаюць галінку дрэва, якая
акорылася за зіму; праз два ці тры
месяцы яе вымаюць адтуль,
пакрытую бліскучымі крышталікамі.
...Самы пакутлівы міг той, калі
заўважаеш, што зроблены няправільныя
высновы і даводзіцца разбураць цэлую
гронку тых крышталікаў.
Стэндаль. «Каханне».
Надыходзіла ўжо лета, а разам з гэтым спрыяльным часам набягаў і не вельмі прыемны — апошняя перад дзяржэкзаменамі сесія. У скверах зелянелі дрэвы, на вуліцы сталіцы з раніцы прывозілі вялізныя бочкі з танным белым сухім віном, якое можна было ўжываць замест надакучлівага хлебнага квасу, у пракураных пакоях інтэрната ўрэшце адчынялі ўдзень вокны, а ў самым цэнтры к вечару аднойчы проста пад адкрытым небам усталявалі падмосткі і паставілі «Медэю», спектакль, які глядзелі ўсе, хто хацеў.
Менавіта ў гэтыя неспакойныя дні студэнт на прозвішчы Ігнат Мазур раптам адчуў непрадказальную трывожную стомленасць. Па звычцы іншым разам спыніцца і ўсё прааналізаваць ён пачаў дакопвацца да прычыны. Тая агульная прычына такога свайго стану, як аказалася, складалася з некалькіх.
Комментарии к книге «Паўночны вецер для спелых пладоў», Юрий Станкевич
Всего 0 комментариев